• Пожаловаться

Алесь Камароўскі: Пенальці

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Камароўскі: Пенальці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Пенальці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пенальці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Алесь Камароўскі: другие книги автора


Кто написал Пенальці? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пенальці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пенальці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Добры вечар, дарагія сябры! Мы запрашаем вас на мінскі стадыён "Дынама", дзе ў чарговым туры першынства Беларусі па футболу сустракаюцца каманды "Дынама" Мінск — "Шахцёр" Салігорск, — хваляванне адступіла з першым ударам мяча, як некалі ў гульні. — Хто ж выйшаў сёння на футбольнае поле? Нашы госці выступаюць у чырвоных футболках і белых трусах. На варотах...

Голас Сямёна Міхайлавіча ліўся роўна і спакойна, пераходзіў на хутчэйшы тэмп пры небяспечных сітуацыях ля варот. Але гола пакуль не было. Гарнякі абараняліся ўсёй камандай, гулялі на адбой. Блакітна-белыя памалу нагняталі ціск, шукаючы шчасце на флангах, з прастрэламі ў штрафную. Ішлі наперад абаронцы, білі здалёк. Але мяч не ішоў у вароты або яго адбіваў варатар. Сямён Міхайлавіч ведаў, што гульня зменіцца, зменіцца рэзка пасля першага забітага мяча. У невялікіх пярэрвах, калі мяч вылятаў за бакавую лінію, ён даваў статыстыку: выйгрышы, забітыя галы... — усё тое, што хвалявала простага балельшчыка ля блакітнага экрана. Нарэшце дынамаўцы размачылі вароты "Шахцёра". Ішла дваццаць трэцяя мінута. Валера Рахавец па цэнтру абвёў аднаго, другога, замахнуўся, а пасля нечакана аддаў пас направа Валодзю Малянскаму, а той нізам прабіў уздоўж варот. З-за абаронцаў выскачыў Ясінскі і без падрыхтоўкі левай укалаціў мяч у верхні левы вугал. Такія ўдары не бяруцца. Гол быў эфектны. Стадыён бурліў ад радасці. А Сямён Міхайлавіч злавіў сябе на думцы: "Якія Валера, Валодзя? Добра, што не прамы эфір, а толькі магнітафон. Такога панібрацтва балельшчык не пацерпіць, скажа: "А ты што, разам з імі ў футбол гуляў?" Трэба быць уважлівым.

У перапынку Сямён Міхайлавіч успомніў, як некалі Озераў не заўважыў, што мяч уляцеў у сетку з другога боку штангі і залічыў гол, а пасля, убачыўшы сваю памылку, збянтэжана апраўдаўся, загнуўшы мат: "..., не было". Відаць, яму пасля гэтага перапала ад начальства, бо наступныя гульні каменціраваў другі. Успомнілася і першая памылка Левітана на тэлебачанні, пра якую ён успомніў на адной з сустрэч. Славутаму дыктару, голас якога наводзіў жах на фашыстаў у час вайны, трэба было расказаць, як у возеры танула жанчына і яе выратаваў міліцыянер. А Левітан страшна любіў коней: іпадром, скачкі, любога каня мог па клічцы назваць. I вось садзіцца за мікрафон, пачынае: "В озере тонула лошадь..." I замоўк. Божухна, думае, што ён заляпіў у эфір? Трэба заўважыць, што ў каментатара, дыктара, вядучага павінна быць імгненная рэакцыя. I ў Левітана яна была выдатная. Схамянуўшыся, пасля секунднай паўзы ён прадоўжыў: "А рядом тонула женщина..." I расказаў, як міліцыянер сігануў у ваду і выратаваў яе. Выйшаў Левітан са студыі і пахваліўся: гэта ж трэба, заляпіў у эфір такую памылку, але выкруціўся. I ўсё было б, як кажуць шыта-крыта. Ды праз тры-чатыры дні прыйшлі сотні пісьмаў: "женщину спасли, а что стало с лошадью?" Прыйшлося Левітану выступіць яшчэ раз і сказаць, што "лошадь выплыла сама".

Другі тайм пачаўся атакамі салігорцаў. Ім не было чаго губляць, а перамогу трэба шукаць каля чужых варот. Дынамаўцы гэтага толькі і чакалі, раз за разам урываючыся ў штрафную пляцоўку праз аголеныя тылы. У выніку — яшчэ тры забітыя галы. Два — на рахунку Ясінскага, адзін забіў Уладзімір Малянскі.

Пасля свістка ён выключыў апаратуру і магнітафон. Дома сёння ж пераматае стужку і некалькі разоў праслухае запісаны рэпартаж.

* * *

Ён раптам паплыў, як у ружовым тумане, правальваючыся ў бязважкі палёт...

— Ці не заснуў ты тут? — магутная рука пляснула па спіне. Іван Аўдзеевіч ад нечаканасці аж падскочыў. Громаў, голы і расчырванелы, узвышаўся над ім. — Пара, даражэнькі, у парылку, венікі чакаюць.

У парылцы два дзябёлыя мужыкі паклалі яго на фанерны шчыт, лінулі ў пячурку конаўку вады і гарачая пара напоўнілася пахам зёлак. У два венікі, дубовы і бярозавы, пачалі адпрацоўваць яго плечы і ногі. Венікі то ўзляталі пад самую столь і з размаху хвасталі па гарачым целе, то атрасалі на скуру ліпкае лісце, то моцна прыціскаліся да галёнак і сярэдзіны, быццам у гэтым прыпары хавалася нейкая магія ці чарадзейства. Ён ад задавальнення крахтаў і стагнаў, а венікі нястомна пякелілі рукі і азадак, быццам не было ім супынку. Потым дужыя мускулы падхапілі яго, знеслі на рашотку падлогі. Як з туману, выйшаў у адкрытыя дзверы, ступіў колькі крокаў па слізкіх плітках і, як мяшок з пяском, бухнуўся ў прахалоду басейна. Плаваў з асалодай, адчуваючы, як сіла напаўняе адлупцаванае цела. Калі выйшаў з вады, нехта накінуў прасціну, завязаў, як рымскаму патрыцыю, на плячы. Громаў чакаў яго ля філянговых дзвярэй. Убачыў, пазваў рукой: маўляў, ідзі за мной.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пенальці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пенальці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пенальці»

Обсуждение, отзывы о книге «Пенальці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.