• Пожаловаться

Алесь Камароўскі: Пенальці

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Камароўскі: Пенальці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Пенальці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пенальці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Алесь Камароўскі: другие книги автора


Кто написал Пенальці? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пенальці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пенальці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ляжце на жывот, калі ласка, рукі апусціце і расслабцеся.

Чуў, як яна адкрыла адну баначку, відаць, пальцам чарпанула нейкую мазь, расцерла ў руках. Пальцы лёгка дакрануліся да шыі, быццам па клавішах піяніна, пабеглі ніжай, ніжай, потым вярнуліся на лапаткі... Яе далоні гладзілі рукі, паясніцу, дробнымі шчыпкамі гналі кроў уніз. Пах, здаецца, абляпіхі прыемна супакойваў, здымаў напружанне і стому. А пальцы рабіліся ўсё смялейшымі і мацнейшымі, ішлі па ягадзіцах, бёдрах, закончвалі свой шлях на ступнях, зноў вярталіся назад. Пах абляпіхі змяніла лаванда. Яму ўспомніліся сінія кветачкі на градзе нечай дачы. Потым пах ружы казытнуў яго нос. А рукі ігралі, зачароўвалі і гаілі пунсовае цела, рукі напаўнялі яго нутро абуджальнай сілай, ускалыхвалі мроі і ўяўленне. Іван Аўдзеевіч з-пад рукі зірнуў на прыгожыя выявы яе ног і раптам паплыў, як у ружовым тумане, правальваючыся ў бязважкі палёт...

* * *

Леанід Мікалаевіч ведаў, як цяжка пазбавіцца ад эйфарыі. Лёгкія перамогі супакойвалі каманду, нараджалі настрой высакамернай перавагі, калі на любую каманду можна глядзець пагардліва, быццам у любой гульні саперніка можна шапкамі закідаць. Галоўны трэнер бачыў, як нялёгка далася хлопцам лучнасць усіх ліній, падстрахоўка і замена ў час правалаў, зонная абарона і імгненныя контратакі. Самы хуткі ігрок на полі — мяч, любіў паўтараць ён. Бачыш, што напарнік адкрываецца, выходзіць на лепшую пазіцыю — зрабі пас яму. У двухбаковых трэніроўках каманда старалася праводзіць усе камбінацыі на высокай хуткасці, вырываючы імгненне, каб дацягнуцца да мяча, прабіць нагой ці галавой. Так яно і павінна быць. Добрага стопера трэба апярэдзіць на долю секунды, апярэдзіць рыўком, скачком або падзеннем. Ад гэтага часцей за ўсё рашаецца лёс большасці гульняў. Помнілася яму, імкліваму інсайду, адна з кубкавых сустрэч. Абарона саперніка, як сцяна, адбівала ўсе іх спробы скалыхнуць сетку. Ні праходы па цэнтру, ні навясныя падачы з флангаў не давалі выніку. Бездакорна гуляў чысцілыпчык, усе верхавыя мячы гасілі абаронцы, а тыя рэдкія ўдары, што ішлі ў вароты, браў варатар. Так бы і дайшла справа да пасляматчавых пенальці, каб не адзін эпізод напрыканцы гульні. Леанід Мікалаевіч помніў, як ён рвануўся з нечых чэпкіх рук і памчаў насустрач прастрэлу з правага фланга. Вочы міжволі адзначылі, як варатар тузануўся на выхадзе, пасля, прыпыніўшыся, усё-такі пайшоў на мяч. Чуць запознена рынуўся на мяч і цэнтральны абаронца. Але нейкі міг у апошніх дваіх быў згублены. Усе трое ўзмылі ўверх. Ён тады апярэдзіў усіх і прабіў. Чужая галава стукнула б яму ў вісок, але кулак варатара баксёрскім ударам трапіў у сківіцу свайго абаронцы і адхіліў галаву ад скроні. Мяч ляжаў у варотах, стопер у непрытомнасці ляжаў на траве. З вугалка яго губ сачылася кроў...

Каманда працавала да сёмага поту. Як змей, кідаўся на мяч у варотах Жэня Макевіч. Быццам аралі поле, пласталіся ў падкатах абаронцы — Арцёмаў і Сілаў, Сіваліхаў і Сакалоўскі. Як чаўначкі, снавалі між нападаючых, стараючыся перахапіць мяч, паўабаронцы — Дудко, Рахавец, Малянскі. Адкрываючыся, у адзін дотык пасавалі мяч нападаючыя — Белы, Насевіч і Ясінскі. Стараліся запасныя.

Гэта была ўжо другая трэніроўка. На першай, ранішняй, Леанід Мікалаевіч паганяў іх у зале на трэнажорах, са штангай, а пасля, як расслабленне, правёў між імі баскетбольную двухбакоўку. Цяпер жа ішла адпрацоўка першага паса на хуткасці, удараў па варотах без падрыхтоўкі. Не зніжаючы тэмпу, ён па ходу падказваў, патрабаваў, нават часам пакрыкваў. Пакрыкваў не злосна, а так, па-бацькоўску, бо ведаў, што гэта падхлісне, змусіць старацца і выкладвацца да канца. У будучай гульні з галандцамі будзе нялёгка, у гасцях і дома. Эх, здаецца, выйшаў бы і ён зараз на поле, падхапіў бы мяч, сваім фірменным дрыблінгам абвёў аднаго, другога, трэцяга, развярнуўся б і ўкалаціў бы мяч у левы ці правы верхні вугал! Вось гэта быў бы клас! Так яно і было некалі, у маладосці. А цяпер... Цяпер хуткасць не тая, сілы паменшала, хаця тэхніка засталася. Паспрачаўся ж аднойчы з Макевічам, хто заб'е больш з дзесяці пенальці. Не так ён хацеў гэтага, як варатар. Падначваць пачаў: маўляў, слабавата. Ох і ўзгарэўся ён тады! На пяць пляшак каньяку перабіў руку. Варатар мандражнуў, пачаў аднеквацца. Але хлопцы настаялі: сам жа хацеў! Папрасіў буцы ў Валеры Рахаўца, свайго малодшага брата, бо ведаў: яны аднаго памеру. Пераабуўся. Каб цікавей было, рашылі біць пенальці не ўсе адразу, а па адным, па чарзе. Каманда стала з бакоў. Ёй што? Пасля пасмяецца з адного ці другога. Леанід Мікалаевіч ведаў слабасці свайго варатара, таму два першыя ўдары пусціў пад левую руку ў ніжні вугал. I прапусціў два ад Макевіча. Але адчуў, што спалохаўся ён: а што, калі не заб'е? Ды і ўдары ішлі на сілу, а не па вуглах. Трэці пенальці Леанід Мікалаевіч прабіў у правы верхні вугал. Прабіў, як некалі на чэмпіянаце СССР. Нага і буца не падвялі. Мяч дакладна пацягнуў сетку ў "дзевятцы". I сам прапусціў трэці, але ўбачыў, як адкрыта ідзе нага варатара пры ўдары, не мяняючы ступню ў апошні міг. Чацвёрты і пяты таксама леглі ў сетку. I яго, і варатара. А вось забіўшы шосты, рашыў, што пара браць. З замахам нагі Макевіча ступіў управа, упаў і выцягнутай рукой адбіў мяч ля ніжняга вугла. Хлопцы зараўлі: гэта ж трэба, як запраўскі варатар! Макевіч яшчэ больш захваляваўся. Прапусціўшы сёмы пенальці, рашыў біць у другі вугал. Ведаў гэта і галоўны трэнер. У адчаянным кідку зноў дацягнуўся да мяча і адбіў. Хлопцы заіржалі. А лік стаў сем-пяць на карысць галоўнага. Восьмы і дзевяты забілі абое. Заклад быў выйграны. Але заставаўся яшчэ адзін удар. I Леанід Мікалаевіч рашыў, калі ўдасца, дабіць хвалюна. А дакладней — апазорыць. Разбегся і штосілы прабіў нізам проста Макевічу ў ногі. Варатар такога падвоху не чакаў, ступіў управа і ў апошні міг стрымаўся, не ўпаў, але вярнуць правую нагу назад было не ў яго сілах. Мяч праляцеў між ног. "Ну і дзірка!" — рагаталі хлопцы. Але за насмешкамі і рогатам зусім іначай зірнулі на трэнера. I запаважалі яшчэ больш.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пенальці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пенальці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пенальці»

Обсуждение, отзывы о книге «Пенальці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.