• Пожаловаться

Алесь Камароўскі: Пенальці

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Камароўскі: Пенальці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Пенальці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пенальці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Алесь Камароўскі: другие книги автора


Кто написал Пенальці? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пенальці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пенальці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гісторыю прымаў высокі суровы загадчык кафедры. Гусарскія вусы, густая чупрына з зацярушанай сівізной, пільны позірк... — усё гэта кідала бедных абітурыентаў у дрыжыкі. Пра яго хадзілі легенды. Расказвалі, што ён часам пакідаў студэнта аднаго ў аўдыторыі, выходзіў перакурыць, а пасля вяртаўся, вымаў з-пад стала магнітафон, адкручваў стужку назад і ўважліва слухаў адказ.

Вадзіка тады ён не збіў з панталыку: "Будзеш рыхтавацца ці адказваць адразу?" — "Магу і адразу". — "Цікава. Адкуль ты родам?" — "Са Стаўбцоўскага раёна". — "Чаму Стоўбцы Стоўбцамі называюцца?" Хлопец расказваў пра тое, што вычытаў некалі ў легендзе: пры ўездзе ў горад стаялі тры стаўбы, адсюль і пайшла назва. "А вось ты едзеш у сталіцу, пасярэдзіне дарогі — Койданава. Адкуль яго чорт прынёс?" Прыйшлося ўспомніць, што ў тысяча дзвесце сорак першым годзе, калі Батый заваёўваў Русь, Койдан са сваімі нукерамі і цьмою, а дакладней — войскам, рынуўся на Белую Русь. Ля Крутагор'я ён быў разбіты. "А вось ты прыехаў у Мінск. Адкуль такая назва з'явілася?" Расказваў пра тое, што чытаў: рака Менка, па якой прыплывалі купцы і мянялі тавары. Адсюль і пайшло: Менеск — Менск — Мінск. "Чаго ты прэшся на гэты філфак? Ідзі на гістфак", — сказаў напаследак "гусарскі вус" і паставіў "выдатна".

Залікі Вадзік здаў за два дні, а экзамены здасць пасля гульні з "Аяксам". Не першай, а другой, дома.

* * *

Гульня з галандцамі была цяжкай. За дзень да яе марскі цыклон прынёс пранізлівы вецер. Бухматыя хмары плылі над стадыёнам, высейваючы дакучлівае мроіва дажджу. I ўсё ж на гульню прыйшло тысяч дваццаць. Не змаўкалі трашчоткі, раўлі трубы, іскрылі бенгальскія агні. Усе чакалі магутнага разгрому нейкіх там задрыпаных беларусаў. Перадматчавыя спецвыпускі газет давалі шматлікія інтэрв'ю футбалістаў, трэнераў, былых галеадораў, і ва ўсіх сцвярджалася: заб'юць, толькі адзінае пытанне — колькі? Толькі вопытны Махлас адмахнуўся ад рэпарцёраў: каманда саперніка непрадказальная, гульня пакажа.

Першы тайм, як і чакалі, пачаўся рашучымі атакамі гаспадароў. Тактыка была простая: як мага хутчэй забіць, ашаламіць. Пакуль не ачомаюцца, правесці яшчэ два-тры мячы, а ў другім тайме давесці разгром да канца. Вёрткія нападаючыя галандцаў прарываліся па краях і, не раздумваючы, падавалі ў штрафную. Сакалоўскі, Сілаў, Арцёмаў выйгравалі паветраныя дуэлі. Пару разоў, баючыся лавіць слізкі мяч, адбіў яго Макевіч. Зноў і зноў "Аякс" ішоў наперад, дынамаўцы ўмела перакрывалі подступы да штрафной, гулялі на апярэджанне, не даючы саперніку прайсці па цэнтру. Флангавыя навесы і прастрэлы пакуль нічога не давалі. Хіба толькі адзін раз, калі мяч слізгануў па галаве Сакалоўскага і апаў на лініі варатарскай пляцоўкі, ван дэр Гун мог прабіць па варотах. Але і ён не чакаў такога падарунка, а Косця Сіваліхаў тут жа адправіў мяч на левы край Малянскаму. Уладзімір адкінуў яго Рахаўцу. Вадзік, адчуваючы, што будзе падача, рвануўся на правы край. Валера не прамарудзіў, адразу ж падаў на вугал штрафной. Ясінскі выскачыў з-за абаронцы, і не даючы апусціцца мячу, прабіў. Стадыён анямеў і ахнуў. Чорна-белае ядро чыркнула па бакавіне штангі і вылецела за лінію поля. Сотні грудзей аблегчана выдыхнулі. Пакаціліся рэдкія апладысменты. Ішла трыццатая хвіліна. На табло свяціліся нулі. Так і закончыўся першы тайм.

У другой палавіне сустрэчы "Аякс" памяняў гульню. Убачыўшы, што падачы з левага і правага краю нічога не прыносяць, галандцы пачалі нагнятаць ціск па цэнтры. Цяпер уся гульня ішла праз Махласа. Ён, як вопытны дыспетчар, умела дырыжыраваў мячом, разыгрываючы "сценкі", імкліва адкрываўся, тут жа атрымліваючы мяч, смела ішоў на абводку. Але і да гэтага дынамаўцы былі гатовыя: Леанід Мікалаевіч прадказваў такі варыянт. У цэнтры паўабароны здвоіліся Рахавец з Насевічам. Падцягнуўся да іх у адну лінію і Дудко. Па краях выкладваліся Белы з Малянскім. Паўабарона з пяці футбалістаў павінна была вытрымаць. Толькі адзін Ясінскі снаваў між галандскіх паўабаронцаў, чакаючы зручнага моманту. Раней ці пазней ён павінен з'явіцца. Прыціснутая да варот дынамаўская спружына калі-небудзь ды выпраміцца, пашле сваё вастрыё нападзення — Вадзіка Ясінскага — да амстэрдамскіх варот. I ён дачакаўся. Галандскія абаронцы падцягнуліся да цэнтра поля, забыўшы той, першы момант ля сваіх варот. Адбіўшы чарговую атаку, мяч падхапіў Малянскі і, пачуўшы слова "Кінь!", паслаў мяч верхам за цэнтральны круг. Пярэдні абаронца ў скачку не дацягнуўся да яго. Вадзік рвануўся за спіну праз падстаўленую нагу чысцільшчыка, пераскочыў, вырваў знарок прыхопленую футболку з рукі апошняга і панёсся насустрач варатару. Бартэз не рушыў наперад, чакаў зручнага моманту, каб выйсці і скараціць вугал удару. Да штрафной заставалася метраў пяць. Варатар рвануўся насустрач. Вадзік прабіў — Бартэз сходу нырнуў уніз улева і кончыкамі пальцаў дацягнуўся да мяча. Гэтага хапіла, каб той не ўляцеў у сетку, прайшоў побач са штангай. Стадыён апладзіраваў — і Бартэзу, і Ясінскаму. А Вадзік сплюнуў ад роспачы: "Таўкач! Такога моманту можа і не быць. Трэба было біць мацней, мяч цяжкі". Праўда, ніхто з партнёраў не папракнуў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пенальці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пенальці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пенальці»

Обсуждение, отзывы о книге «Пенальці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.