Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З павагай да зямлі і да людзей...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З павагай да зямлі і да людзей...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў М. Зарэмбы, А. Масарэнкі, А. Пальчэўскага, прысвечаныя адносінам чалавека да роднай прыроды, да навакольнага асяроддзя. Творы ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў. Рэкамендуецца навуцэнцам агульнаадукацыйных устаноў для пазакласнага чытання.

З павагай да зямлі і да людзей... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З павагай да зямлі і да людзей...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рука новая ў бацькі за гэтыя шэсць месяцаў не адрасла, у лёгкіх па-ранейшаму заставаліся ўсё тыя ж асколкі, што здаліся мне шрацінкамі; левы бок па-ранейшаму быў спаласаваны страшнымі, ірдзяна-карычневымі шрамамі, падобнымі на ссохлыя лісціны фікуса, а ў ямцы пляча, акурат на самай сярэдзіне, шарэў, як гарэлы пятак, задаўнена-шэрхлы струп. Я ўжо не кажу пра выбітыя зубы й адпалавінены асколкам нос.

Хто ж яны, тыя бяздушныя члены камісіі: няўжо таксама людзі? Думаў так і глядзеў на бацьку праз павуціну слёз. Мне было балюча і крыўдна. «Што ж гэта такое?.. — Здаецца, я ад некага ўсё ж дамагаўся адказу. — Што гэта?.. Што?.. Абраза!»

Маці таксама не ўтрымалася — заплакала. Гнеў сцінаў ёй горла. Яна хацела штосьці сказаць, але слоў адразу як не знайшлося, і пасля, калі ўжо супакоілася, надзвычай дакладна і, як мне падалося, даволі слушна назвала таго самага недавярка, хто — яна ў гэтым не сумнявалася! — і пасадзейнічаў пераводу бацькі на трэцюю групу інваліднасці.

— Змітравіч!.. Ён, ілжывы даброснік, пастараўся. Тошна, што чалавек, хоць і пабіты, абскубаны вайной, а жыве, корпаецца пры двары, — і заключыла: — Свету б ён белага не бачыў, жарабок стаенны. Няхай яму, гарыдаўцу, яшчэ больш вочы на лоб выпучыць!

— Што з табой, Ева?.. Не шумі. — Бацька трымаўся даволі ўпэўнена, прыстойна. — Помні адно: нашы слёзы ніхто не павінен бачыць, — уздыхнуў, і ўжо як быццам з палёгкай, нібы скінуў з плячэй пакутлівы цяжар, дадаў: — народ не плача. — Закурыў. — Нічога. Як аднялі групу, так і вернуць. Я, знаеш, без плаку зайшоў да аднаго добрага чалавека, і ён мне памог напісаць у Маскву, Варашылаву. — I — да мяне, бадзёра, з усмешкай: — Масква не слязам верыць, а толькі фактам. — Памаўчаў. — Больш за ўсё во што мяне ўразіла: гэта ж ніводзін з членаў камісіі не запярэчыў. Кавалюк трындзіць, што мае лёгкія, значыць, ужо як след акрэплі, што раблю я не ў якім там хімічным цэху, а на прыродзе жыву, у вёсцы, дыхаю свежым паветрам... Гаворыць так, а яны ўсе маўчаць, бы раты ім заклеіла. Цыўкаюць, як цюцькі, вачыма, на мой ранены бок, а ў вочы мне сорамна паглядзець. Не людзі — совы, слепуны.

Ну так, не бачаць, што Кавалюк сабраў вакол сябе падхалімаў і качаецца, як сыр у масле. Каторы з хаўруснікаў пачынае яршыцца і, значыць, нягодны ўжо для выслужніка, ён гэтага яршуна — хоп! — на больш даходную пасаду пераводзіць. Абы не блытаўся побач, не наступаў на хвост. Галоўнае — і райкамавец сярод іх, слухае і таксама згаджаецца, не пярэчыць. Во хто намі кіруе — тарбахваты.

— Не-е, Граська, з імі табе не ровен час заядацца, — трывожыцца, бядуе маці. — Ты ўжо маўчы, нікому не прызнавайся, што Трахім нараіў Варашылаву напісаць. Не падводзь добрага чалавека... Трахім жа хоць не сваёй рукой пісаў? — Спытала ў мяне: — Могуць жа ўстанавіць, хто пісаў, га?

— Могуць.

— Чуеш? — У вугляна-цёмных зрэнках мацерыных вачэй палымнела мройва яркіх жарынак. — Яно ж, каго начальства вяльбуе, таго і чорт мілуе. Вернецца ваша скарга назад — і пачнецца тут сувалака: усё так перакруцяць, так змялежуць, што вас жа і абвінавацяць. Не здабраваць вам тады абыдвум.

— Ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць. — Бацька насупіўся. — Хм, нагаварыла... Сама во курдыячыш абы-што. — I прызнаў-ся, як на духу: — Я не ў Трахіма быў. Ну, давольна?

Маці забылася на слёзы — як і не яна бедавала толькі што. З хітрынкай, ласкава прамовіла:

— Не дуры мне галавы... Ты ж не любіш, каб табе спачувалі. Не любіш, так жа?.. Значыць, толькі Астапаву і мог адкрыцца. — Параіла: — Яго і бяры ў баброўнікі, Астапава, а не ўсякіх там маргуноў-прыгуноў.

Бацька — свайго слова трымаецца, зноў кажа:

— Астапаў у больніцы, у Магілёве.

— Што з ім? — усхапілася маці.

— Прастыў... Запаленне крупознае.

— Ну, там умеюць лячыць, гэта не ў нас тут. — I — узрушана: — Праўда, што Маргун па суседству з вірлаком гэтым жыве, насільнікам?

— Новае нешта — старшыня ўжо і насільнік? — Бацька ў недаўменні.

— Во, акурат маленькі... Не чуў хіба?

— Што я павінен быў чуць?

I тут маці ўсё роўна як з непралазнай чамярэчы выбілася на торную палявую сцежку:

— Тое, што ён Гроніху на матацыклетцы катаў... Завёз у кусты аж на Забітаўку і стаў свайго дамагацца. Яна хоць і салоха з салох, з прычурам, кажуць, ды змікіціла, што да чаго. Скусала яму лапішчы, вырвалася — і бежкі, уцякла. Напужаў дзеўку, заікацца стала.

— Калі гэта было?

— А во нядаўна... Шкада, не дагадалася морду нягодніку спаласаваць. Магла б і ў міліцыю заявіць!

— Знойдзе і ён сваё. — Бацька кінуў незатушаны бычок у парог, і той, плёхнуўшыся на падлогу, пырснуў роем іскраў. — Спатыкнецца аб такую патырчаку, так носам узрые, што ўжо і не падымецца больш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...»

Обсуждение, отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x