Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З павагай да зямлі і да людзей...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З павагай да зямлі і да людзей...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў М. Зарэмбы, А. Масарэнкі, А. Пальчэўскага, прысвечаныя адносінам чалавека да роднай прыроды, да навакольнага асяроддзя. Творы ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў. Рэкамендуецца навуцэнцам агульнаадукацыйных устаноў для пазакласнага чытання.

З павагай да зямлі і да людзей... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З павагай да зямлі і да людзей...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I вось — сабраны да купы ўсе баброўнікі. З'ехаліся, каб ухваліць або зганіць нашу «куралесу». Дзядзька Мікіта і Дзямід — бадай самыя галоўныя «эксперты», уедліва-прынцыповыя, што і можна было заключыць па іх асаблівай Цікаўнасці.

Стукнула Пецьку праверыць сістэму аўтаспуску, і ён надумаў заманіць у пастку сабаку. I як? Паклаў між абручоў, якраз за рагацінай, мясную катлетку якую дастаў аднекуль з-за сядзення. Пірат упарціўся, не лез па катлетку. Пецька не адступаў, дамагаўся свайго, і Пірат хапіў яго за штаніну. «Эксперты» ў гэты момант вырашалі, колькі такіх лавушак спатрэбіцца адной брыгадзе, і, здавалася, ім было не да Пецькі з Піратам. Ажно — не, убачылі як аканфузіўся празука, зарагаталі, што Пецьку, пэўна, не спадабалася. Ён мусіў далучыцца да «экспертаў», стаў назло ім хваліць бацьку:

— Герасім Андрэевіч, бачыце, з адной рукой, а зрабіў лавок-універсал. Праўда, ён павінен з ацынкаванага дроту быць, каб не ржавеў. А так, скажу вам, штуковіна гэта хоць і простая, але такая ж надзейная, як і мая палутарка.

— Ну, канешне!.. — голасна кінуў Малінін. — Пакуль ты, Пятро, будзеш у «Заацэнтры», да тае пары й машына гэтая ў нас будзе. Звольнішся — спішуць тваю калымагу.

Лавушка, наструненая, ляжыць пасярэдзіне двара. Дзядзька Мікіта падсаджваецца да яе на кукішках, кажа:

— А калі во гэтую казюльку (на рагацінку) ды замяніць проста пяцелькай з дроту? — Пачаў нешта чарціць на торным двары запалкай.

— А што — зручней будзе. — Малінін зіркнуў на бацьку, спытаў: — Герасім, прымаеш прапанову?

— Куды ж мне дзецца, калі старшы брат дапаўняе, — жартуе ён. — Яшчэ як прымаю!

— Мне думаецца, каб смялей бабёр ішоў у лавок, трэ будзе дно лаўка са слюды рабіць, — пачаў даводзіць Дзямід. Ён трымаў у руках акуляры й старанна выціраў шкельцы хустачкай. — У мяне якраз і слюда ёсць, якраз на два лаўкі хопіць.

— Правільна, можна і са слюды... Бабры ў такі лавок будуць ахватней бегчы. Але з дроту ўсё ж лепей: бабёр учэпіцца разцамі ў пляцёнку, а яго тым часам і куляй у лодку... Слюду, калі дрэнна ўрабіць, з ходу, у разгоне, бабёр выб'е — лаві тады радзімца.

— Толькі б зацапаць, а там і перасадзіць можна, — стаяў на сваім Дзямід.

— Можна ўсё, Ісакавіч. Ды дзе ж гэтай слюды набярэмся?.. Да таго ж, я не ўпэўнены, што на разаку такі лавок можна будзе паставіць правільна — зрушыць плынню, пабачыш. Хіба ў слюдзе дзірак насвярдліць?

— Кажаш ты, Герасім, як вяжаш... Лавок пад вадой. Якая ж там плынь?

— Упэўнішся пасля, калі не верыш цяпер. — Во, бацька таксама ўмее даказваць, не адступае. — Рабі, Ісакавіч, са слюды, калі ў цябе яна ёсць... Ніхто ж не забараняе.

Заключнае слова ўзяў Малінін — ён проста абавязаў дзядзьку Мікіту наладзіць серыйны выпуск лавушак. За плату, канешне, і нарабіць іх трэба столькі, каб на кожную брыгаду трымалася не менш як па дзесяць.

* * *

Бацька быў у Слаўгарадзе, куды яго выклікалі на ўрачэбную працоўна-экспертную камісію.

Засмучаны вярнуўся, не ў настроі. Маці як найспакойней спытала:

— Што, работнік, дастукаўся: няйначай перавялі ў трэцюю групу?.. — Прынесла са сваіх сховаў бутэльку «пярцоўкі» — гэтае «зелле» заўсёды берагла на выпадак прастуды. — Сядай за стол, не ўбівайся.

Піць бацька адмовіўся, толькі паеў. Сказаў, што і ў чайную не пайшоў, як гэта было заўсёды ў такі дзень, калі сустракаўся з дружбакамі-інвалідамі. I праўда: хто ж яны, як не дружбакі па няшчасці? Дружбакі. Хаця наўрад ці каго з іх можна назваць нешчасліўцам-гаротнікам — наадварот: застацца жывым, выграбціся з пекла вайны й вярнуцца да сваіх дзяцей, гэта ж хіба не шчасце?!. Бацька мой, зрэшты, таксама не лічыць сябе гаротнікам. Ён аднойчы так і сказаў, што вельмі баяўся, каб не параніла ў ногі: інвалідаў на мыліцах заўсёды шкадаваў, спачувае і сёння ім. I ўсё сяржанта таго, што ляжаў з ім на санітарнай павозцы, згадвае.

УПЭК «засядала» калі як: то праз дзевяць, а то і праз шэсць месяцаў. Нязменным старшынёй камісіі — больш за дзесяць гадоў, не меней, — быў галоўурач бальніцы Кавалюк, хірург. Беспадстаўна-строгі, прыдзірлівы. Ён шмат каго з інвалідаў перавёў з першай групы ў другую, з другой — у трэ-цюю, а то і зусім скасаваў інваліднасць, між тым як раны па-ранейшаму заставаліся ранамі: хоць і загаіліся, але не маўчалі — то балюча, са свербам, нылі, невыносна торгаючы, а то і зусім адкрываліся, і тады з іх разам з гноем выходзіла тая самая асколачная драбяза, якую не змог, а можа, і не ўбачыў знясілсны хірург прыфрантавога шпіталя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...»

Обсуждение, отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x