Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З павагай да зямлі і да людзей...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З павагай да зямлі і да людзей...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў М. Зарэмбы, А. Масарэнкі, А. Пальчэўскага, прысвечаныя адносінам чалавека да роднай прыроды, да навакольнага асяроддзя. Творы ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў. Рэкамендуецца навуцэнцам агульнаадукацыйных устаноў для пазакласнага чытання.

З павагай да зямлі і да людзей... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З павагай да зямлі і да людзей...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I лячылі яго болей года. Ні пісемца, ні знаку ад яго ніякага. А я ж тады дачулася, што якраз недзе ля Рослаўля разбамбілі поезд з людзьмі, раненымі. Зноў — трывога, клопат. I ўсё-такі мы жывём, лета ж. Солі няма. А на чарніцы соль даюць. Павяла дзяцей у лес, набралі вядро ягад. Літр малака на базары можна было прадаць за 30 рублёў. Панесла. За чарніцы тут жа солі кілаграм далі, то і малако прадам. Сяджу, падышоў салдат, просіць:

«Дайце мне, жанчынка, малако ваша. Для раненых. Я грошы вам прынясу. I посуд вярну. Адсюль шпіталь недалёка, вы пачакайце».

А я ж ведаю, дзе шпіталь, нахадзілася туды.

Ісай Аношка кажа:

«Не бойся... Салдат жа ўсё-ткі, ён не абмане. Калі б які машэннік — не стаў бы чэсна гаварыць, змахляваў бы як па-іншаму».

I я паверыла, аддала яму дзве бутэлькі малака. Літроўку. Трыццаць рублёў. Каб жа хто іншы, а то — салдат, ранены, хоць тых яго ранаў і не відаць. Доўга чакала, а ён, гарыда, не вярнуўся, надурыў мяне.

Пайшлі мы двору. Ісай быў і яшчэ дзве нашыя бабы, ходараўскія. Напрасткі — праз роў — ідзём. I якраз масток пераходзім. Ісай паглядзеў уніз і пытае:

«Ева, ці не твае там пляшкі ляжаць?.. Дзве. Зялёная і белая, бачыш?»

Я глядзь — ну так, мае. Кажу:

«Каб яго распёрла, чорта!» — А там, у рове, травіца сцеліцца паўз канаўку, дык посуд у канаўцы, у траве. I без малака ўжо.

Ісая таксама зачапіла, абураецца:

«Во, сволач... Такі ён салдат — няйначай, у яго толькі адзёжа салдацкая. Можа, забітага дзе раздзеў і прыкрываецца салдацтвам. Гэта — жулік».

А мне крыўдна, кляну вычварка:

«А няхай ён недажджэ... Няхай яго разветрыць па белым свеце, калі ён не салдат!»

Баброўнікі прыехалі

Мы збіраліся ў лес. Дакладней, на балота Узмутнае, дзе бацька нагледзеў ладную кругловіну асакі ў перамешку з плюшчам. Трэба было скасіць гэты лужок, і як мага хутчэй, бо ахвотнікаў на яго ставала, адно кожны чакаў, пакуль узрэе трава, стане больш сакаўной, гусцейшай.

Хадзілі мы на балота яшчэ і па нюнькі й петушкі. Можа, дзе інакш гэтыя травы завуць, а па-нашаму — менавіта нюнькі, петушкі. Нюнькі — мяккая, саладкаватая трава, любіць зацененыя мясцінкі, звычайна яе шмат паўз багністых вокнішчаў і сярод кустоўя. Знешне падобная на явар, але драбнейшая, бадай як асака. У петушкоў — сцябло тоўстае, карэністае, лістоўе — круглае, мясіста-сопкае. Калі верыць маці, то ў гэтай траве надта ж многа крухмалу. Мешанку з нюнькамі й петушкамі парсюк гламзае ўзахапкі, ажно захлынаецца — усё роўна як ведае, што даставаць такія прысмакі з вужачай багны не так і лёгка.

Маці прынесла з прыгрэбніка крапіўнік — вялікі рагожны мех, паклала на тачку і стала чакаць, пакуль бацька паточыць матычку. Я ў гэты час быў на сенцах — варочаў напаўсухую лазовую кару, якой усланы быў таксама і дах пуні.

На вуліцы, пасеўшы на лавачку, што насупраць нашай хаты, ля плота, гаманілі жанчыны. Адна з іх, Хрысцінка, няўцерпна паклікала маці:

— Ева-а!.. Чакаем жа! — Падышла да варотцаў, стала і ўглядаецца між густых тынінак. — Доўга там пыпліцца будзеш?

— А не кажы, кума. Матыка затупілася, то няхай, во, Граська павострыць. Вы йдзіце — я даганю... Ой, гэта ж на хлеб забылася — не выняла з печы, — шчупянулася маці, парыўна махнула рукою. — Задурылася тут з вамі, гагалы. Ніяк не вы-берацеся! — Мела на ўвазе бацьку і мяне.

— Ты ж, от, падпёрлася з цяпкай. Сама, нябось, спакойна: цяпку ў ахапку — і з двара, а нам — цягніся ў балота з тачкай. — Гукнуў: — Сын, давай там закругляйся! — Бацька пачаў старанней шараваць брусочкам лязо матычкі, якую называе цяпкай.

Жанчыны ўсё ж мусілі дачакацца маці. Хрысцінка вяла гаворку, і я ўсё добра чуў: высмейвала гультаяватую Вольгу Здобчыху, першую пляткарку на вёсцы. Тая, калі верыць Хрысцінцы, забылася ўжо, як пячы аладкі, бо ўсё гэтае робіць яе клапатлівы муж, Аляксей.

— Вольга ж вымерхаецца, пакуль абгойсае вёску, — апавядала весела Хрысцінка, — абніме свайго Ляксея і просіць умольна: «Лісеюшка, даў бы мне мядку з блінамі. Чуеш?.. Не мары мяне голадам, Лісей!»

Потым жанчыны ўсчалі гаворку аб нейкай машыне. Яны, пэўна, бачылі яе. Я прыслухаўся: на вуліцы сапраўды чуваць нарастаючае гурчанне — машына, падобна, недзе ля крамы ўжо, блізка. Як толькі параўнялася з нашай хатай, спынілася, і матор заглух.

— Дзеўкі, не скажаце, Граська дома? — нехта весела і гучна спытаў у жанчын.

— Дома! — выгукнула за ўсіх Хрысцінка. I цішэй: — Пойдзема, бабы... Еву нам не дачакацца — госці нейкія прыехалі.

Бацька ўслухоўваўся ў размову не без цікавасці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...»

Обсуждение, отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x