Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка

Здесь есть возможность читать онлайн «Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сярэбраная табакерка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сярэбраная табакерка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апошні твор Змiтрака Бядулi — класiка беларускай лiтаратуры — аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» (1940). У час Вялiкай Айчыннай вайны дом письменнiка згарэў, згарэлi ўсе яго рукапiсы i толькi нейкi цуд — iнакш не скажаш — выратаваў ад гiбелi «Сярэбраную табакерку». Упершыню яна цалкам была надрукавана толькі ў 1953 г. і стала любімым творам многіх пакаленняў беларусаў. У аснову сюжэта гэтай цудоўнай аповесці ляглі матывы народнай казкі пра тое, як дудар-паляшук паланіў смерць, запазычаныя з фальклорных запісаў А. Сержпутоўскага. Але з народнай казкі пісьменнік зрабіў філасофска-павучальную прытчу аб барацьбе дабра і зла, жыцця і смерці. Аповесць-казку "Сярэбраная табакерка" можна лічыць духоўным тэстаментам пісьменніка нашчадкам.

Сярэбраная табакерка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сярэбраная табакерка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Сюды?!

Аптэкар Савіцкі ўскочыў з месца і зазвінеў ланцугом.

— Не хачу сюды! — крыкнуў ён.

Кардынал Баніфацый загаварыў пяшчотным голасам:

— Разумейце, высокашаноўны вучоны, што пры ўсім маім спачуванні да вас інакш быць не можа. Сонныя парашкі павінны быць зроблены ў сакрэце ад усяго свету. Гэта раз. А па-другое, тут вы хутчэй зробіце, каб хутчэй вызваліцца з цёмнай і сырой ямы. Кожная скацінка павінна мець дубінку... Разумееце?

— Разумею,— сказаў бедны аптэкар.

— Значыць, згода?

Аптэкар сумна кіўнуў галавой і апусціў яе ў заду меннасці на грудзі:

— Не сумуйце, пане Савіцкі. Хутка зноў будзеце займацца сваімі слаўнымі бурачкамі ў акружэнні слаўнай жонкі і цудоўнага маленькага хлопчыка. Да вашай бацвінкі будзе паложана смачная свінінка. Будзеце спяваць свайму хлопчыку так: «Білін-білін — на талерцы блін». Усе гэтыя слоўцы я запісваў на вашай зямельцы. Дык вось! Надышоў час, каб адкрыць вам сакрэт. Я хачу ўсыпіць усіх тых, хто дамагаецца вызвалення Смерці з табакеркі... Добрая справа? — Доб рая! Ваша дапамога неабходна, нават сказаць «вох» і то лягчэй удвох. Значыць так — зробіце парашкоў на некалькі сот чалавек. Вось вам папера, чарніла і пяро.

Аптэкар Савіцкі прысеў к століку і пачаў пісаць. Ён напісаў доўгі спісак па латыні. Кардынал Баніфацый, прачытаўшы лісткі, сказаў:

— Больш вам нічога не трэба?

— Больш мне нічога не трэба... апрача...— і ён на пісаў яшчэ пару лісткоў.

— Заўтра ўсё гэта будзе дастаўлена сюды! — сказаў кардынал, пакланіўся і пайшоў.

Аптэкар Савіцкі быў усхваляваны. Ён ужо знай шоў парашкі, якія могуць усыпіць чалавека не толькі на пяць ці на дзесяць год, але нават на сто год. Ён аб гэтым нікому раней не гаварыў, каб зноў не абяздоліць усё чалавецтва. А вось што выйшла са звычайнага парашка на тараканаў, які ён змайстраваў па просьбе Юркі Дратвы. Канешне, думка кардынала аб усыпленні ўсіх прыхільнікаў Смерці — някепская. Аднак ён не зусім верыў кардыналу.

Ён прыняўся за хлеб і ваду. Апошнія суткі спаць ён не мог. Кардынал урэшце прывалок яму некалькі мяшкоў рознай велічыні, пару скрынак рознай шкляной пасуды і аптэкарскіх прылад. Таксама скрыначку з аптэкарскай вагой.

З кардынала цурком ліўся пот, пакуль ён усё гэта прынёс.

— Канешне,— як бы апраўдваўся кардынал,— мае людзі маглі б усё гэта прынесці, але я хачу захоўваць справу ў вялікім сакрэце. I мне, духоўнай асобе, прыходзіцца так пацець. Але, як гэта вашы беларусы кажуць: «На бязлюддзі і поп чалавек». А я — каталіцкі поп! Хоць я чорны, затое праворны. Распакоўвайце і працуйце! Ад гэтага залежыць тэрмін вашага вызвалення. Нічога! Яшчэ разам будзем есці адбіўныя з вашых цудадзейных бурачкоў. Калі ёсць у нас рыба, будзе і юшка. Ах, вашы прымовачкі! Я іх перакладу на італьянскую мову.

Аптэкар Савіцкі яму на ўсё гэта нічога не адказаў.

Ён разумеў, што дзівацкі кардынал хоча яго развесяліць.

Ён прыняўся за распакоўванне мяшкоў і скрынак. Яго жалезны ланцуг быў доўгі, што дало яму магчымасць рухацца ў даволі шырокім паўкрузе.

Праз некаторы час даўганосы прынёс сюды скрыню свечак.

— Ледзь не забыўся,— сказаў ён,— Вы іх не шкадуйце, паліце колькі хочаце! Прынясу яшчэ. Хлеб і ваду буду прыносіць кожны дзень. Да пабачэння!

* * *

Аптэкар Савіцкі астаўся адзін. Яго агарнулі цяжкія, нібы каменні, думы. Ён мог са сваёй работай справіцца хутка. Ён мог адцягнуць яе на год і больш. Пры неўміручасці год і адна хвіліна адно і тое самае. Аднак у падзямеллі і хвіліна вечнасцю здаецца, а яму, Савіцкаму, хочацца паглядзець родную зямельку, родную сям'ю... Калі гэты чорны каталіцкі поп праўду кажа, што ён хоча ўсыпіць толькі агідных рыцараў Смерці, дык мой абавязак дапамагчы яму. I ён рашыў: чым хутчэй я зраблю, тым хутчэй я адгэтуль выйду...

Ён працаваў без перапынку круглыя суткі, не ведаючы, калі на дварэ дзень і калі ноч. Святло сюды ніколі не пранікала. Пахла вельмі кепска, і было вільготна.

Калі кардынал прыносіў чарговыя порцыі хлеба, вады і свечак, дык бачыў, што гара парашкоў расце з кожным разам.

Так аптэкар працаваў больш месяца. Урэшце ён сказаў, што ўсё гатова. Ад радасці кардынал яго пацалаваў у губы і прамовіў:

— Дзякую, пане Савіцкі, дзякую! — Пры гэтым ён перанёс усе мяшкі і скрынкі па-за круг дзейнасці аптэкара, каб той, прыкуты да ланцуга, не мог іх даставаць.— На дзесяць год дзейнічаюць? Добра! Буду выпрабоўваць.

— На кім будзеце выпрабоўваць?

— Вядома — на людзях. У мяне ёсць кеп, дурань і блазан. Папробую на ўсіх трох разам. Гэта мае тры памочнікі, якія вам ручкі і ножкі звязалі, анучаю рот запхалі, хусткай вочы завязалі і да гэтай сцяны ў ланцуг закавалі. Калі яны заснуць, дык разам з імі засне ўся гэта справа, пра якую будуць ведаць толькі я і вы...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сярэбраная табакерка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сярэбраная табакерка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юрий Плашевский - Табакерка
Юрий Плашевский
Змітрок Бядуля - На Каляды к сыну
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - У дрымучых лясах
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - Салавей
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Наталья Александрова - Табакерка Робеспьера
Наталья Александрова
libcat.ru: книга без обложки
Курт Воннегут
Змитрок Бядуля - Избранные рассказы
Змитрок Бядуля
Отзывы о книге «Сярэбраная табакерка»

Обсуждение, отзывы о книге «Сярэбраная табакерка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x