Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка

Здесь есть возможность читать онлайн «Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сярэбраная табакерка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сярэбраная табакерка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апошні твор Змiтрака Бядулi — класiка беларускай лiтаратуры — аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» (1940). У час Вялiкай Айчыннай вайны дом письменнiка згарэў, згарэлi ўсе яго рукапiсы i толькi нейкi цуд — iнакш не скажаш — выратаваў ад гiбелi «Сярэбраную табакерку». Упершыню яна цалкам была надрукавана толькі ў 1953 г. і стала любімым творам многіх пакаленняў беларусаў. У аснову сюжэта гэтай цудоўнай аповесці ляглі матывы народнай казкі пра тое, як дудар-паляшук паланіў смерць, запазычаныя з фальклорных запісаў А. Сержпутоўскага. Але з народнай казкі пісьменнік зрабіў філасофска-павучальную прытчу аб барацьбе дабра і зла, жыцця і смерці. Аповесць-казку "Сярэбраная табакерка" можна лічыць духоўным тэстаментам пісьменніка нашчадкам.

Сярэбраная табакерка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сярэбраная табакерка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аптэкара Савіцкага не было ў гарадку. Сакрэт рэцэпта соннага парашка на тараканаў ён прадаў разам з аптэкай другому аптэкару, а сам кудысьці знік са сваёй сям'ёй.

Даведаўшыся пра гэта, кардынал Баніфацый доўга распытваўся ў гаспадара аптэкі аб прыкметах аптэкара Савіцкага і даведаўся вось што: Савіцкі мае два гарбы, адзін спераду, другі ззаду. Рукі і ногі ў яго доўгія. На носе ў яго барадаўка. Барада і вусы чорныя. Вочы чорныя.

Кардынал Баніфацый даў сваім манахам шмат золата і загадаў ім наймаць людзей на пошукі аптэкара Савіцкага, бо па прыкметах яго знайсці не цяжка.

Аптэкар Савіцкі жыў у той час са сваёй жонкай і маленькім хлопчыкам у лесе. Агенты пераапранутага кардынала Баніфацыя знайшлі яго. Тады кардынал Баніфацый пакінуў сваіх трох манахаў у гасцініцы і сам наняў фурманку і паехаў у лес. Хату знайшлі хутка. Навокал яе быў вялікі гарод, падзелены на дробныя градкі з таблічкамі, на якіх былі нумары і надпісы.

На градках буяла невядомая расліна, чырвоныя лісты якой былі тоўстыя і празрыстыя. На лісцях выступалі жылкі, нібы на жылістай чалавечай руцэ...

Калі рамізнік спыніўся ля дзвярэй хаткі, на ганак выйшаў ветлівы чорнабароды чалавек. Два гарбы спераду і ззаду нагадвалі барабаншчыка з двума барабанамі. Яго вочы ўсміхаліся, ззялі і былі прасякнуты не звычайнай дабратой. У яго быў вельмі меладычны голас, які зачароўваў, як музыка.

Пальцы яго былі афарбаваны ў розныя колеры. Відаць, што ён займаўся рознымі хімічнымі доследамі.

Кардынал Баніфацый падаў яму візітную картачку, на якой было надрукавана: «Доктар матэматыкі Джыавані Чарэнца, прафесар рымскага універсітэта».

Ён сказаў аптэкару Савіцкаму, што, катаючыся ў лесе, ён выпадкова трапіў сюды і просіць дазволу зайсці ў памяшканне.

Хата мела адзін вялікі просты пакой. Ля сцен пакоя былі прыбіты з нізу да верху паліцы, на якіх стаяла шмат шкляной пасуды з парашкамі і рознакаляровымі вадкасцямі. Былі навалены стопкамі кнігі па хіміі і сельскай гаспадарцы. Галоўным чынам аб розных караняплодах.

Пагутарыўшы з прафесарам аб розных дасягненнях навукі і аб тым, што цяпер, дзякуючы такой дзіў найвыпадковасці з табакеркай, можна займацца доследамі хоць тысячагоддзямі аднаму чалавеку, і што гэта вялікае шчасце для навукі,— аптэкар Савіцкі далікат на запрасіў прафесара Джыавані Чарэнца на скромны полудзень.

У гэтым жа пакоі, дзе пасярэдзіне быў засланы белым абрусам стол, гаспадыня прынесла бутэльку віна і пачала даставаць стравы з вялікай печы.

Вельмі здзівіла прафесара тое, што падавалі мясныя блюды, якія зусім не было агідна есці. Елі смажаную пячонку, рубленыя катлеты з ялавічыны, свіныя адбіўныя ды іншыя мясныя стравы: бараніну, катле ты з кураціны, смажанага зайца, гусяціну і г. д.

— Адкуль вы ўсё гэта берацё, шаноўны пан Савіцкі? Не можаце ж біць ці рэзаць жывых істот. Я не мог бы нават есці. Вашы закускі нагадваюць і мяса і гародніну. Дазвольце запытацца, шаноўны гаспадар, з чаго зроблена ежа?

— Бачыце, пан прафесар,— сказаў аптэкар Савіцкі,— усё гэта прыгатоўлена са спецыяльных мясных буракоў, якія растуць у маім гародзе. Над вырошчваннем такіх буракоў я працую ўжо другі год. Такі бурак вельмі патрэбен для людзей, якія раней ужывалі шмат мяса, і для звяроў і птушак — былых драпежнікаў...

— Вынікі добрыя? — запытаўся прафесар.

— Як бачыце! Я ж меў гонар пачаставаць вас рознымі мяснымі стравамі, пане прафесар.

— Будзьце ласкавы, пане Савіцкі, паказаць мне вашы буракі,— папрасіў прафесар.

— З вялікай прыемнасцю,— згадзіўся аптэкар Са віцкі.— Няхай пан прафесар патурбуецца паглядзець мой гарод.

Яны выйшлі з хаты.

Спачатку аптэкар Савіцкі чытаў яму таблічкі на градках:

— Буракі-бараны, буракі-зайцы, буракі-быкі, буракі-кабаны, буракі-качкі, буракі-куры, буракі-гусі, буракі-цяляты і шмат-шмат буракоў іншых гатункаў.

— Цікава, цікава...— мармытаў прафесар.

— А цяпер,— сказаў аптэкар Савіцкі,— зірнём, што гэта за буракі.

Пры гэтым ён узяўся абедзвюма рукамі за бацвінне і ледзь вырваў бурак ростам з вялікі гарбуз. Калі ён сцёр з яго зямлю, гэты арыгінальны корань-плод меў выгляд шара з сырога мяса. Прафесар ахнуў ад дзіва.

Аптэкар Савіцкі разрэзаў нажом бурак толькі да палавіны. З яго паліўся сок, падобны да крыві. Потым узяў вострую сякеру, палажыў бурак на калодачку і рассек. Гэта ён перасек цвёрдую косць таўшчынёй у палец, якая пранізала бурак з верху да нізу, як шворан. Косць была ўнутры пустая. З яе ліўся тлушч.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сярэбраная табакерка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сярэбраная табакерка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юрий Плашевский - Табакерка
Юрий Плашевский
Змітрок Бядуля - На Каляды к сыну
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - У дрымучых лясах
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - Салавей
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Наталья Александрова - Табакерка Робеспьера
Наталья Александрова
libcat.ru: книга без обложки
Курт Воннегут
Змитрок Бядуля - Избранные рассказы
Змитрок Бядуля
Отзывы о книге «Сярэбраная табакерка»

Обсуждение, отзывы о книге «Сярэбраная табакерка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x