Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка

Здесь есть возможность читать онлайн «Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сярэбраная табакерка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сярэбраная табакерка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апошні твор Змiтрака Бядулi — класiка беларускай лiтаратуры — аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» (1940). У час Вялiкай Айчыннай вайны дом письменнiка згарэў, згарэлi ўсе яго рукапiсы i толькi нейкi цуд — iнакш не скажаш — выратаваў ад гiбелi «Сярэбраную табакерку». Упершыню яна цалкам была надрукавана толькі ў 1953 г. і стала любімым творам многіх пакаленняў беларусаў. У аснову сюжэта гэтай цудоўнай аповесці ляглі матывы народнай казкі пра тое, як дудар-паляшук паланіў смерць, запазычаныя з фальклорных запісаў А. Сержпутоўскага. Але з народнай казкі пісьменнік зрабіў філасофска-павучальную прытчу аб барацьбе дабра і зла, жыцця і смерці. Аповесць-казку "Сярэбраная табакерка" можна лічыць духоўным тэстаментам пісьменніка нашчадкам.

Сярэбраная табакерка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сярэбраная табакерка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я захоплены вашым выдатным бураком,— усклікнуў прафесар.— Як вы да гэтага дадумаліся?

— Я над гэтым працаваў куды раней да таго, як мы зрабіліся неўміручымі. Быў я чалавек даволі бедны і не меў грошай за што купляць фунт мяса на абед. Усё, што расце на зямлі, мае ў сабе жывыя клеткі. Ну, я моцна падумаў над усім гэтым, пане прафесар, і папрацаваў. У мяне ўсё запісана ў маіх сшытках.

— А вы ведаеце, шаноўны пан Савіцкі, што вашы мясныя буракі могуць стварыць па ўсёй зямлі новы промысел? Вы ведаеце, што вы можаце зрабіцца мільярдэрам?

— Грошы мала мяне цікавяць, пане прафесар. Го ладу я не баюся цяпер, бо мы неўміручыя. А доследы над стварэннем новых гатункаў бурачкоў даюць мне самі па сабе вялікую асалоду. Больш мне нічога не трэба.

Пры гэтым аптэкар Савіцкі зірнуў на прафесара такімі чыстымі дзіцячымі вачыма, што той апусціў свае вочы.

— Та-ак...— задумёна сказаў прафесар,— вы святы чалавек.

— Як гэта святы? Я — самы просты, звычайны чалавек,— апраўдваўся аптэкар Савіцкі.

— Я шчаслівы, што нечакана пазнаёміўся з такім цікавым чалавекам,— салодка сказаў прафесар.— У мяне да вас просьба, пане Савіцкі...

— Напрыклад...

— Адважуся ў вас папрасіць некалькі штук буракоў і жменьку расады. Канешне, за прыстойную плату...

— Я ахвотна дам пану прафесару і буракоў і на сення без грошай. Але справа, бачыце, у тым, што буракі псуюцца хутчэй за звычайнае мяса. Яны не псуюцца толькі ў той глебе, дзе растуць, і то, калі тонкі ніжні карэньчык не адарваны. Ніякія лядоўні і халадзільнікі іх не могуць выратаваць. А сапсуты мясны бурак аддае такім трупным страшным пахам, які вытрываць цяжка. Што тычыцца насення, дык яно дае расткі толькі ў маёй глебе. Зірніце, пане прафесар!

Аптэкар Савіцкі ўзяў лапатку і пачаў асцярожна капаць зямлю вакол аднаго з буракоў. Корань бурака як бы закупорыў тонкае горлачка вялікага шклянога гладыша, напоўненага ружова-малочным кісялём.

— Гэты кісель дае жыццё насенню бурака і з'яўляецца маім сакрэтам. Але гэта яшчэ не ўсё. Патурбуйцеся схадзіць са мной у тую будыніну! — і аптэкар Савіцкі пазёў прафесара яшчэ ў адзін хляўчук.

Там стаялі вялізныя рамы з рознакаляровым шклом.

— Гэтыя шклы, у залежнасці ад таго, як яны пастаўлены,— прапускаюць сонечныя праменні, яшчэ не вядомыя ніякім фізікам. Гэтымі рамамі я пакрываю грады ў залежнасці ад патрэбы два разы на дзень, калі яшчэ бацвінне не вылезла з зямлі.

Прафесар выпучыў вочы ад дзіва і маўчаў.

— Апрача гэтага,— сказаў аптэкар Савіцкі, завёўшы прафесара ў адну каморку,— вось зірніце сюды.

Там стаяў кацёл, у якім грэлася вада. Ад катла ішла цэлая сетка труб.

— Куды вядуць гэтыя трубы? — запытаўся прафесар.

— Яны падыходзяць блізка да кожнай шкляной пасудзіны з той кісялёвай вадкасцю, якую вы бачылі. Прытрымліваецца пастаянная тэмпература жывога арганізма. Дык вось, пане прафесар! Пакіньце мне ваш адрас, і калі я скончу дослед над гэтым цікавым кара няплодам і яго насенне можна будзе сеяць, як звычайную бульбу ці буракі — тады вам прышлю мяшочак на сення. Ды не толькі вам, але ў сельскагаспадарчыя акадэміі ўсяго свету.

Прафесар Джыавані Чарэнца нізка пакланіўся, падзякаваў і сказаў:

— Пасля палону Смерці ў табакерцы, ваша праца над мяснымі буракамі — другі цуд на зямлі, другі каштоўны падарунак усяму чалавецтву. Жадаю вам ад усяго сэрца давесці сваю працу да шчаслівага канца! У знак маёй шчырай пашаны да вашай асобы дазвольце папрасіць вас на некалькі хвілін у сваю гасцініцу, дзе хачу мець чэсць перадаць вам некалькі бутэлек сталетняга віна са склепаў Ватыкана. Дарога туды і назад зойме не больш гадзіны часу.

Прафесар паглядзеў на яго такімі жаласлівымі ўмаляючымі вачыма, што аптэкар Савіцкі згадзіўся з ім паехаць.

Па дарозе ў гасцініцу прафесар запытаўся:

— Мне выпадкова прыйшлося карыстацца вашымі соннымі парашкамі супроць тараканаў. Пры гэтым я баяўся, каб яны на мяне самога не нагналі сон.

— Мае парашкі, у залежнасці ад дозы, наганяюць сон нават на мядзведзяў і сланоў, але не на людзей.

— Чаму не на людзей?

— Таму, што ў людзей больш складаная нервовая сістэма.

— Але для нас, неўміручых грэшнікаў, можна таксама прыдумаць сонны парашок?

— Я ўжо нават прыдумаў.

— На колькі год?

— Ад пяці да дзесяці год.

— Гэта цікава. А чаму гэтым не займаецеся?

— Гэта ж вельмі шкодна для людзей. Розныя цёмныя людзі, захапіўшы такі парашок у свае рукі, могуць нарабіць шмат шкоды чалавецтву.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сярэбраная табакерка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сярэбраная табакерка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юрий Плашевский - Табакерка
Юрий Плашевский
Змітрок Бядуля - На Каляды к сыну
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - У дрымучых лясах
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - Салавей
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Наталья Александрова - Табакерка Робеспьера
Наталья Александрова
libcat.ru: книга без обложки
Курт Воннегут
Змитрок Бядуля - Избранные рассказы
Змитрок Бядуля
Отзывы о книге «Сярэбраная табакерка»

Обсуждение, отзывы о книге «Сярэбраная табакерка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x