Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка

Здесь есть возможность читать онлайн «Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сярэбраная табакерка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сярэбраная табакерка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апошні твор Змiтрака Бядулi — класiка беларускай лiтаратуры — аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» (1940). У час Вялiкай Айчыннай вайны дом письменнiка згарэў, згарэлi ўсе яго рукапiсы i толькi нейкi цуд — iнакш не скажаш — выратаваў ад гiбелi «Сярэбраную табакерку». Упершыню яна цалкам была надрукавана толькі ў 1953 г. і стала любімым творам многіх пакаленняў беларусаў. У аснову сюжэта гэтай цудоўнай аповесці ляглі матывы народнай казкі пра тое, як дудар-паляшук паланіў смерць, запазычаныя з фальклорных запісаў А. Сержпутоўскага. Але з народнай казкі пісьменнік зрабіў філасофска-павучальную прытчу аб барацьбе дабра і зла, жыцця і смерці. Аповесць-казку "Сярэбраная табакерка" можна лічыць духоўным тэстаментам пісьменніка нашчадкам.

Сярэбраная табакерка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сярэбраная табакерка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прафесар Джыавані Чарэнца вельмі далікатна адчыніў дзверы ў нумар гасцініцы, дзе яны спыніліся, і сардэчным голасам сказаў:

— Прашу, пане Савіцкі!

Як толькі аптэкар Савіцкі ўвайшоў у пакой, на яго накінуліся, як тыгры, тры манахі-бернардынцы. Яны заткнулі яму рот анучай, каб ён не крычаў, звязалі яму моцна рукі і ногі, накінулі на галаву мяшок, палажылі ў скрыню, падобную да труны, і забілі скрыню наглуха цвікамі.

Вось які фокус учыніў кардынал Баніфацый з аптэкарам Савіцкім.

Сон і прабуджэнне

Як сцямнела, яны вынеслі скрыню на двор, палажылі ў карэту і рушылі з месца, пагнаўшы коней з усіх сіл. Чуў нешчаслівы палоннік, як праз кожныя некалькі гадзін спыняліся і мянялі коней. Так цягнулася некалькі дзён. Потым яго кудысьці панеслі. Калі скрыню зноў паставілі на месца, ён праз некаторы час пачуў усплескі вады і калыханне. Аптэкар Савіцкі зда гадаўся, што ён на караблі. Ён адчуў голад і ўспомніў, што не можа ад гэтага памерці. А Смерць не з'явіцца з Дзіда-дзедавай табакеркі — колькі яе не заві...

Ехаў аптэкар Савіцкі морам аж дзесяць дзён. Потым яго кудысьці пацягнулі ўніз. Праз гадзіну ці дзве адчынілі скрыню, надзелі на ногі кайданы, развязалі вочы і выцягнулі з рота анучу. Ён праляжаў нерухома некалькі хвілін.

Першае, што ён убачыў — гэта маленькі агеньчык, які разануў яму ў вочы, як востры нож. Ён са стогнам зноў зажмурыў вочы. Потым пачаў іх пакрысе расплюшчваць усё шырэй і шырэй, пакуль прывык да святла.

На невялічкім століку мігацелася ў медным пад свечніку васковая свечка. Перад ім стаяў прафесар Джыавані Чарэнца, гэта значыць, кардынал Баніфацый, у вопратцы манаха. Кардынал усміхнуўся і, паказаўшы на акраец хлеба і збанок вады на століку, сказаў:

— Выбачайце, пане аптэкар Савіцкі, што ў мяне тут няма вашых цудадзейных буракоў, але пакуль што хлеб і вада — таксама не бяда. Вы доўга, прашу праба чэння, галадалі. З'ешце гэты хлеб, і я прынясу яшчэ. Кій на кій шкодзіць, а хлеб на хлеб не шкодзіць.

Аптэкар Савіцкі моўчкі азіраўся навокал. Ён быў у сырым падзямеллі ці ў склепе пад будынкам — цяжка было пазнаць. Адной нагой ён быў прыкуты да каменя сцяны. Аптэкар зірнуў на кардынала так строга, што той на адно імгненне адвярнуўся. Аптэкар ад абурэння скінуў са стала акраец хлеба і збанвады, схапіўся рукамі за галаву і запытаўся:

— За што?

— Так трэба...— мяккім голасам адказаў кардынал Баніфацый і пайшоў кудысьці ў цемру.

Яго крокі спачатку гулка аддаваліся ў вялікім пад зямеллі. Потым пачалі слабець і замерлі ў аддаленні.

«Я цяпер, нібы Смерць у табакерцы,— падумаў аптэкар.— Але ж я нікога не крыўдзіў. А калі я прыдумаў сонны парашок на людзей, дык не для таго, каб яго ўжываць. Я ж не думаў ім карыстацца... У чым жа справа? Хіба таму што я стаў небяспечным, ведаючы сакрэт парашка?»

Пасядзеўшы ў цяжкім роздуме пару гадзін, аптэкар нагнуўся, падняў акраец хлеба і з'еў да апошняй крошкі. Яму захацелася піць. Ён пашкадаваў, што выліў ваду. А яму, нешчасліваму, так хацелася піць, што, каб Смерць не сядзела ў табакерцы,— ён памёр бы ад смагі.

Ён, здаецца, лізаў бы цяпер сухім языком вільготную зямлю, дзе была выліта вада. Ён нагнуўся і пад сталом угледзеў другі збанок з вадою. «О, якое шчас це!» Ён цяпер быў удзячны здагадліваму чорнаму манаху за гэта. Ён выпіў ваду са збанка і заўважыў на зямлі свежы куль саломы. Ён кінуўся на салому. Пры гэтым агідна зазвінеў ланцуг, якім ён быў прывязаны да сцяны, як злы пёс. Ён уткнуўся галавой у салому, хацеў плакаць, ды не мог. Ад гэтага было яшчэ цяжэй.

«Няўжо на векі вечныя буду тут таміцца? — падумаў ён.— О, злы Заяц! Навошта трымаеш Смерць у табакерцы?.. I трэба ж было мне паверыць незнаёмаму чалавеку і паехаць да яго ў гасцініцу... Але каб чалавек ведаў, дзе ён паваліцца, дык раней шаўковую падушачку палажыў бы на тым месцы».

Праз некаторы час аптэкар Савіцкі моцна заснуў.

* * *

Калі кардынал Баніфацый яго разбудзіў, дык сказаў, што ён спаў трое сутак. Потым так прамовіў:

— Вы, пане аптэкар, адпачылі з дарогі, і я думаю, крыху супакоіліся. Цяпер магу з вамі гаварыць, як вечны з вечным. Мне трэба ўсыпіць аднаго чалавека. Чым хутчэй вы мне дасцё парашок, тым хутчэй будзеце вызвалены з гэтай вялізнай табакеркі.

— Значыць, я павінен быць саўдзельнікам вашых злаўчынкаў? — запытаўся аптэкар.

— Нявольным саўдзельнікам,— паправіў яго кардынал.

— Я не згодзен! — крыкнуў аптэкар.

— Бачыш ты яго! — засмяяўся кардынал.— Гол, як далонь, а гарач, як агонь. Вашы крыкі не памогуць. Я вам тут наладжу магчымасці да працы, і вы мне зробіце некалькі парашкоў і — бывайце здаровы! Ад вяду вас да вашых бурачкоў, да жонкі і маленькага сынка...— Зрабіўшы маленькі спынак, кардынал сказаў: — Усё, што вам трэба, я дастаўлю сюды...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сярэбраная табакерка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сярэбраная табакерка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юрий Плашевский - Табакерка
Юрий Плашевский
Змітрок Бядуля - На Каляды к сыну
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - У дрымучых лясах
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - Салавей
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Наталья Александрова - Табакерка Робеспьера
Наталья Александрова
libcat.ru: книга без обложки
Курт Воннегут
Змитрок Бядуля - Избранные рассказы
Змитрок Бядуля
Отзывы о книге «Сярэбраная табакерка»

Обсуждение, отзывы о книге «Сярэбраная табакерка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x