Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка

Здесь есть возможность читать онлайн «Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сярэбраная табакерка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сярэбраная табакерка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апошні твор Змiтрака Бядулi — класiка беларускай лiтаратуры — аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» (1940). У час Вялiкай Айчыннай вайны дом письменнiка згарэў, згарэлi ўсе яго рукапiсы i толькi нейкi цуд — iнакш не скажаш — выратаваў ад гiбелi «Сярэбраную табакерку». Упершыню яна цалкам была надрукавана толькі ў 1953 г. і стала любімым творам многіх пакаленняў беларусаў. У аснову сюжэта гэтай цудоўнай аповесці ляглі матывы народнай казкі пра тое, як дудар-паляшук паланіў смерць, запазычаныя з фальклорных запісаў А. Сержпутоўскага. Але з народнай казкі пісьменнік зрабіў філасофска-павучальную прытчу аб барацьбе дабра і зла, жыцця і смерці. Аповесць-казку "Сярэбраная табакерка" можна лічыць духоўным тэстаментам пісьменніка нашчадкам.

Сярэбраная табакерка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сярэбраная табакерка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З голаду яны, канешне, цяпер не памруць, калі не будуць есці хоць тысячу год. Але будзе ўсё ж непрыемна, аслабееш, і ад цябе астанецца вечная скура і вечныя косці. Доўга яны меркавалі аб усім гэтым, алэ пакуль што да нічога не дадумаліся. Праўда, можна было вярнуцца ў свае старыя гнёзды, але цяга да вандроўкі раптам апанавала кожнага з іх з такой сілай, што гэту сілу нельга было перамагчы.

Калі добра пацямнела, усе павячэралі гарачай стравы. Дзеці забаўляліся пры агні з Кудлатым, пакуль заснулі. Старэйшыя дзеці панеслі меншых у палатку, дзе для іх ужо былі наладжаны пасцелі. Хутка за імі пайшлі спаць і дарослыя, спутаўшы коней жалезнымі путамі.

На варце астаўся Кудлаты.

Была ясная летняя ноч. На ўсходзе свяціў яркі маладзік у выглядзе залатой табакеркі. Зоркі былі рассыпаны па цёмна-сіняму полю неба маленькімі шчапоткамі залацістага нюхальнага тытуню і адкідвалі на зямлю брыскі святла, нібы іскры. Апрача Кудлатага, пасля дзённых клапот усе вандроўцы спалі салодкім спакойным сном...

Надышла поўнач.

Навокал стаяла цішыня. У цішыню ўрэзвалася толькі бразгатанне конскіх жалезных пут. Раптам завыў Кудлаты. Гэты разумны паляўнічы пёс пабачыў на ўзлессі дзве пары маленькіх, як іскры, аганькоў. Аганькі рухаліся да коней.

Гэта былі два ваўкі.

Кудлаты ўскочыў на ногі, натапыршчыўся, і па ўсім абшары пачулася:

— Гхаў-гхаў-гхаў!

Прачнуліся ўсе — і старыя і малыя.

Яны заўважлі ля коней двух шэрых аграмадных ваўкоў. Коні не звярталі на ваўкоў ніякай увагі. Усе рассмяяліся са старой прывычкі Кудлатага.

— Кудлаты меў прычыну брахаць,— сказаў Юрка Дратва.— Розум Кудлатага сшыты моцнай дратвай. Бо ваўкі маглі сцягнуць з вазоў што-небудзь з нашых харчоў. Ваўкі астаюцца ваўкамі.

Тым часам Кудлаты супакоіўся і пачаў гуляць з ваўчыхай. А ваўку на спіну ўскочыла Люсенька і давай катацца. Воўк быў спокойны, як цялушка. Тады Дзіда-дзед прапанаваў:

— Ведаеце што, браткі? Возьмем з сабою і ваўкоў. Няхай дзеці бавяцца з імі, ды ў гаспадарцы прыгодзяцца гэтыя шэрыя лясныя дзядзькі.

Сказаўшы гэта, Дзіда-дзед кінуў ваўкам па акрайцу хлеба і прывязаў ціхіх звяроў да свайго воза. Доўга ён іх гладзіў і гутарыў з імі:

— Вы, бедныя, засумавалі па мясе, па жывой крыві... Нічога! Лепш галоднаму галавою сівець, чым сытаму сэрцам паршывець.

Усе зноў пайшлі спаць.

Не паспелі яны паспаць і гадзіны, як іх зноў раз будзілі. На гэты раз іх супакой парушыў чалавек. Дзіўны быў ён, гэты чалавек.

За ім бег сабака, а на вяровачцы чалавек вадзіў магутнага гордага льва — былога цара звяроў.

Нашы вандроўнікі на хвіліну аслупянелі.

Яны прывыклі бачыць льва ў моцнай жалезнай клетцы, спацыруючага туды і сюды ў цесным квадраце няволі. Быў ён хоць і ў няволі, але з гордай асанкай, з залацістымі вабнымі, прыгожымі вачыма, з акладзі стай барадой патрыярха. Ён, бывала, ляскатаў па жалезных кратах клеткі магутным хвастом з кутасом на канцы. А калі леў рыкаў — з яго пашчы дымілася пара, дрыжала паветра і сэрцы ўсіх наведвальнікаў цырка.

Цяпер леў быў такі смірны, што не ўзнялася поўсць ні ў ваўкоў, ні ў Кудлатага, ні ў коней. Звяры і жывёлы толькі абнюхаліся на першае знаёмства, як члены адной вялікай сям'і неўміручых.

Ужо шмат пазней чалавек, які прывёў льва, апавядаў ім, што леў самавольна пайшоў з цырка. Па дарозе ён лапай адчыняў дзверы ў чужыя кватэры, і кленчыў, і жабраваў.

З жаласці гаспадыні давалі яму часам гарачую страву і хлеб. Нейкая сердабольная жанчына насунула на яго шыю торбу і палажыла ў яе пару булак хлеба і вялізны сыр.

Пробвалі дзеці на ім катацца, але ён асцярожна ссаджваў іх на зямлю і не дазваляў. Хоць быў ён вельмі дабрадушны, але гордасць асталася ранейшая.

У маладога чалавека была густая кучма валос, мройныя вочы незвычайнага колеру, далікатныя рукі з доўгімі пальцамі. Старасвецкая ліра вісела ў яго за спіной, а на баках віселі дзве дзівосныя торбы — аксамітныя з залатой вышыўкай. У торбах ляжалі кнігі, скруткі белай паперы і жмуты гусіных пер'яў, падобныя да стрэл.

* * *

Малады чалавек адкінуў правай рукой з высокага лба чупрыну валасоў, прылажыў руку да сэрца, гмыкнуў, нібы збіраўся дэкламаваць, нізка пакланіўся, пасля чаго ўзняў галаву вышэй, чым дагэтуль, і прамовіў:

— Мір вам! Мір усім неўміручым на маёй дарозе! Голас яго звінеў, як нацягнутая струна, і выдаваў такія гукі, нібы гэтую нацягнутую струну хтосьці перабіраў музычнымі пальцамі. Пасля невялікага спынку, натхнёна прапеў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сярэбраная табакерка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сярэбраная табакерка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юрий Плашевский - Табакерка
Юрий Плашевский
Змітрок Бядуля - На Каляды к сыну
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - У дрымучых лясах
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - Салавей
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Наталья Александрова - Табакерка Робеспьера
Наталья Александрова
libcat.ru: книга без обложки
Курт Воннегут
Змитрок Бядуля - Избранные рассказы
Змитрок Бядуля
Отзывы о книге «Сярэбраная табакерка»

Обсуждение, отзывы о книге «Сярэбраная табакерка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x