Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка

Здесь есть возможность читать онлайн «Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сярэбраная табакерка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сярэбраная табакерка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апошні твор Змiтрака Бядулi — класiка беларускай лiтаратуры — аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» (1940). У час Вялiкай Айчыннай вайны дом письменнiка згарэў, згарэлi ўсе яго рукапiсы i толькi нейкi цуд — iнакш не скажаш — выратаваў ад гiбелi «Сярэбраную табакерку». Упершыню яна цалкам была надрукавана толькі ў 1953 г. і стала любімым творам многіх пакаленняў беларусаў. У аснову сюжэта гэтай цудоўнай аповесці ляглі матывы народнай казкі пра тое, як дудар-паляшук паланіў смерць, запазычаныя з фальклорных запісаў А. Сержпутоўскага. Але з народнай казкі пісьменнік зрабіў філасофска-павучальную прытчу аб барацьбе дабра і зла, жыцця і смерці. Аповесць-казку "Сярэбраная табакерка" можна лічыць духоўным тэстаментам пісьменніка нашчадкам.

Сярэбраная табакерка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сярэбраная табакерка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзіда-дзед не ўнімаўся:

— Люсенька! Пацалуй дзядзечку ў ручачку... Не! Не! Дзядзенька не хоча... Ах, ён падставіў ручачку для бусенькі? Нічога! Не цалуй, Люсенька. Яе трэба раней памыць у гарачай вадзе, жвірам пашараваць... Можа, самаварчык дзядзеньку паставіць? Можа, панок, яечаньку хочаш? Ці кваску вып'еш? Выбачай, мілы... А калі хочаш, панок, арэшкаў? Я зараз... Не жалезный арэшкі, не са стрэльбачкай, якія благаславіў, можа, і ты сам на свайго бліжняга, а простыя, лясныя арэшкі... А калі ў пана зубкі слабыя — малаточак дам! Будзеш рабіць — трах-трах па арэшках, як твае парахвіяне рабілі трах-трах па галоўках... Ой, як ты смешна зморшчыўся! Зубкі баляць? Зубы бедныя... Зубы вострыя... Мышачка, мышачка! Выдзяры ў пана зубкі касцяныя і дай яму зубкі залатыя! Люсёк! Прынясі абцугі з сенцаў... Мы ў мент-мамент...

Дзіда-дзед паказвае рукой на Саўку.

— Вось гэта дохтур на зубы. Панок матае галавой? Не зубы баляць? Ай-яй-яй! Я памыліўся... Пан за сэрца хапаецца? Эге-э-э! Разумею! Пану сэрца баліць... Святое сэрца... Чулае сэрца... Добрае сэрца...

Дзіда-дзед паказвае рукою на Юрку:

— Гэты ў мяне прухвесар на сардэшныя болесці... Шаноўны прухвесар, дастань са сцяны бяроставую трубачку і паслухай сэрданька чорнага пана...

Тут ужо Юрка Дратва і былы паляўнічы Саўка не вытрымалі. Яны выскачылі ў сенцы, як абшпараныя варам, і так гучна рагаталі, што сенцы Дзіда-дзедавай хацінкі ледзь не рассыпаліся. За імі выскачыла і Люсенька. I яна зазвінела гучным тоненькім смехам, як бразгулкамі.

Дзіда-дзед нават не ўсміхнуўся. На яго твары была разліта пашана, гасціннасць, уважлівасць. Дзіда-дзед паглядзеў на свайго чорнага гасця і заўважыў на яго твары ўсмешку. На тонкім, хударлявым, даўганосым твары ўсмешка мільгнула на адзін міг і пагасла. Здавалася, што па сцятых губах даўганосага мільгом прабегла яшчарка і знікла.

Даўганосы сказаў:

— Новы самадзержац зямлі — цудоўны акцёр. Голас яго быў ласкавы і строгі, мяккі і цвёрды ў адзін і той самы час. Ён не ішоў проста ў слых, а слізгаўся, як падмазаны, краўся, як злодзей — на дыбачках, поўз, нібы асцярожная змяя. Гэта быў голас-хітрун, голас-злодзей, голас-фокуснік, голас-змейка.

Дзіда-дзед на хвіліну збянтэжыўся, але зараз жа ачухаўся і трапіў акурат у тон даўганосага.

— Стары самадзержац зямлі і неба быў яшчэ лепшым акцёрам чым трэба! А капеля ў яго была — о-го-го! Аралі ў ёй шмат-шмат чорных і даўганосых. Ну і спадчыну ён мне пакінуў... Ушчэнт разбітую зямлю, разбэшчаную і распушчаную, як старэцкая пуга... Ладу і складу на ёй няма... Соваю людзям у рот спелы колас жыцця, а яны просяць чорную жняю з бліскучай касою. Грэх гаварыць — не ўсе такія. Просты люд жыць хоча, жыць і жыць... і клёцкі есці і піўко піць...

Даўганосы вылупіў на Дзіда-дзеда такія вочы, што ў іх можна было ўтапіцца, як у азёрах з гарачай смалою. Вочы даўганосага хацелі пракалоць Дзіда-дзеда двума шыламі. А ў той жа час яны былі такія гуллівыя, гарэзныя і кплівыя, пранізваючыя і ўсёведаючыя, што Дзіда-дзеду на адзін міг захацелася праваліцца скрозь зямлю. Ад гэтых вачэй аддавала агідай, нібы ад Смерці перад тым, як яна кульгіцнулася ў табакерку. Голас і вочы даўганосага былі, як у Смерці. Ён быў яе родным братам ці пляменнікам. Даўганосы сказаў так хітра, аж нельга было заўважыць, што ён падлабуньваецца пад Дзіда-дзеда. Ён так сказаў:

— З цябе, пан Заяц, выйшаў бы добры каталік. Я ад папы рымскага, Кія дзесятага, прыехаў да цябе, каб пра гэта сказаць. Яго святасць, Кій дзесяты, прыслаў мяне да цябе адкрыць табе гэты сакрэт.

Дзіда-дзед прамовіў з лёгкім смяшком:

— Ці варта было ехаць з-за гэтага ў далёкі свет! Можна было пісульку напісаць...

— Ёсць і цыдулка ад Кія дзесятага,— сказаў даў ганосы.— Вось яна!

— Вельмі прыемна! Гэта для мяне такі гонар, такі гонар... Каб у мяне быў доўгі, у тысячу міль, нос, я задзёр бы яго цяпер ад фанабэрыі да самага неба. Гэта ж піша мне не казёл рагаты, а Кій дзесяты! Чытай, чытай! — папрасіў Дзіда-дзед.

* * *

Даўганосы пачаў чытаць ліст Кія дзесятага да Дзіда-дзеда:

«У імя айца, сына і духа святога, амэн. Я, намеснік бога на зямлі, Кій дзесяты, паведамляю рабу божаму Зайцу, што раб божы Заяц учыніў вялікі грэх. Слухай, разумей і дрыжы перад справядлівай сілай усемагутнага. Захаваўшы ангела смерці ў табакерку, ты пераступіў непраходную адвечную мяжу божых законаў. Як вядома кожнаму, за непаслухмянства бог пракляў першых людзей на зямлі, Адама і Еву, смерцю. З таго часу вечнае жыццё можа быць толькі на небе, а не на зямлі. Для нябожчыкаў-праведнікаў ёсць месца ў раі. Нябожчыкі-грэшнікі вечна пакутуюць у апраметнай. У раі і пекле падрыхтаваны месцы для ўсіх людскіх пакаленняў аж да светапрадстаўлення. А цяпер, з-за тваёй табакеркі, праведнікам загароджана дарога ў рай, а грэшнікам — у пекла. Ніхто богу не моліцца, і ніхто яго не баіцца. Спыніліся шчырыя лепты на дабрачынныя справы ўслаўлення нябеснага імені. Таму заклінаю цябе павяленнем айца неба і зямлі ўручыць майму даверанаму, кардыналу Баніфацыю, табакерку з прабываючай у ёй збіральніцай вечных душ з тленных аблачэнняў па божаму вяленню, папярэдне абвязаўшы табакерку ў даўжыню і шырыню ў выглядзе святога крыжа моцным дротам. Як бог мне загадае, так я і паступлю з тым яго пасланцом, які так па-здрадніцку і агідна быў прыхлопнуты вечкам табакеркі. Падарую табе, раб божы Заяц, зямныя грахі, калі ўчыніш амавенне сваёй душы і свайго цела ў святым Іардане каталіцкага веравызнання. Набліжаю сваю правую пантоплю да тваіх вуснаў, якімі да крыжа сына божага на ёй прычасце ўчыні».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сярэбраная табакерка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сярэбраная табакерка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юрий Плашевский - Табакерка
Юрий Плашевский
Змітрок Бядуля - На Каляды к сыну
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - У дрымучых лясах
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - Салавей
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Наталья Александрова - Табакерка Робеспьера
Наталья Александрова
libcat.ru: книга без обложки
Курт Воннегут
Змитрок Бядуля - Избранные рассказы
Змитрок Бядуля
Отзывы о книге «Сярэбраная табакерка»

Обсуждение, отзывы о книге «Сярэбраная табакерка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x