Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка

Здесь есть возможность читать онлайн «Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сярэбраная табакерка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сярэбраная табакерка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апошні твор Змiтрака Бядулi — класiка беларускай лiтаратуры — аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» (1940). У час Вялiкай Айчыннай вайны дом письменнiка згарэў, згарэлi ўсе яго рукапiсы i толькi нейкi цуд — iнакш не скажаш — выратаваў ад гiбелi «Сярэбраную табакерку». Упершыню яна цалкам была надрукавана толькі ў 1953 г. і стала любімым творам многіх пакаленняў беларусаў. У аснову сюжэта гэтай цудоўнай аповесці ляглі матывы народнай казкі пра тое, як дудар-паляшук паланіў смерць, запазычаныя з фальклорных запісаў А. Сержпутоўскага. Але з народнай казкі пісьменнік зрабіў філасофска-павучальную прытчу аб барацьбе дабра і зла, жыцця і смерці. Аповесць-казку "Сярэбраная табакерка" можна лічыць духоўным тэстаментам пісьменніка нашчадкам.

Сярэбраная табакерка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сярэбраная табакерка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Скажы, Люсенька, што лепш — жыццё ці смерць? — запытаўся ў яе Дзіда-дзед.

Дзяўчынка ўстрапянулася.

— Не люблю Смерці,— сказала яна.— Смерць ў мяне мамку і татку адняла. Не аддавайся, новы мой татка, мілы мой татка, у рукі Смерці. Не трэба! Не трэба! — і Люсенька ад абурэння тупнула нагой.

Дзяўчынку супакойвалі Юрка і Саўка.

— Не гневайся... Не гневайся...— сказаў Юрка.— На табе яблычак...

— Супакойся, міленькая...— сказаў Саўка.— Я табе зраблю стрэльбачку...

Абурэнне дзяўчынкі змыла з сэрца Дзіда-дзеда ўсялякія сумненні. Ён цвёрдым голасам сказаў:

— Няхай жызе ўвесь свет! Трэба берагчы табакерку, як зрэнку вока. Я да гэтых рыцараў Смерці не выйду. Кот цюціка не баіцца, але не любіць з ім сварыцца. Ты, Юрачка, вызвалі лес ад усёй гэтай смяртэльнай ганні! I ты, Саўка, таксама.

* * *

Юрка і Саўка зірнулі адзін на аднаго і мнагазначна ўсміхнуліся.

— Без табакеркі, як без рук,— сказаў Юрка.— Але ў пана бога хлопчыкаў многа.— I Юрка палез да сябе ў кішэнь і выцягнуў табакерку.

У Дзіда-дзеда аж лоб успацеў. Ён паміма волі схапіўся рукой за пазуху. Табакерка была на месцы. Дзіда-дзед здзівіўся:

— Цюцелька ў цюцельку, як мая.

— Работа тутэйшага майстра,— сказаў Саўка.— Глядзі, пане Заяц!

I Саўка таксама дастаў з кішэні табакерку.

— Ах,— сказаў Дзіда-дзед.— Тры Яначкі адной мамачкі.

— Цяпер толькі аднаго трэба пільнавацца,— папя рэдзіў Юрка,— не зблытаць табакерак. Новыя клопаты, але нічога страшнага. Ты, пане Заяц, пакуль што паснедай і накармі маннай кашкай Люсеньку, а мы з Саўкам прагонім з лесу рыцараў Смерці. Каб мог, дык задушыў бы іх добра насмоленай дратвай! Але абманем іх гэтымі табакеркамі, падумаюць, што са Смерцю. Абы шапкі — дурныя галовы знойдуцца.

Юрка і Саўка высунуліся на двор, дзе іх глушыў гул вялікага натоўпу. Пані Сарачынская ў пер'ях Павы сядзела на даху Дзіда-дзедавай хаты. Саўка ёй хітра міргнуў, і яна да яго зляцела. Ён падсунуў ёй табакерку і сказаў на вуха:

— Толькі што сцібрыў у пана Зайца. Уцякай і нікому аб гэтым ні слова!

Пані Сарачынская ўзмахнула крыллямі і гайданула ўдаль. У небе яна драбнела, драбнела — пакуль схавалася з вачэй.

Юрка Дратва падышоў да рыцараў Смерці і сказаў урачыстым голасам:

— Вяльможныя панове-джэнтльмены, графы і графіні, князі і княгіні, паны і магнаты і дробныя паняты, святыя манахі і іншыя божацкія страхі! Яго светласць пан Заяц адчувае сябе сёння не зусім добра. У яго жылках і паджылках — нейкая дохтурская дратвачка трэснула. Але ён цалком і ў раздроб згодзен з вашымі благароднымі патрабаваннямі. Вы гаворыце, дарэчы, як войтавы дзеці. Вось вам ад пана Зайца падаруначак — ваша ўцеха, вашы надзеі, ваша шчасце — ешце і нюхайце на сваё поўнае здароўечка! Як потым пойдзеце жабраваць, скажыце мне,— буду вам вароты адчыняць,— і кінуў табакерку ў самую гушчу чорных капе люшоў, цыліндраў і шапак.

Крыкі і вохканні грамады былі такія шчырыя, нібы Юрка кінуў у іх гранату, якая зараз выбухне. Пачалася таўканіна, беганіна, лямант і вар'яцкае галёканне.

— Свінні якія! Шкада бальзаму на рэдзьку! — сказаў Юрка, заткнуў пальцамі вушы і ўцёк у хату, дзе ля акна стаялі Дзіда-дзед з Люсенькай на руках і Саўка. Яны рагаталі да колікаў, да болю.

— Табакерку падхапіў адзін манах,— сказаў Дзіда-дзед.— Што ты палажыў у гэту табакерку? — запы таўся ён у Юркі.

— Некалькі рослых тараканаў,— адказаў Юрка.

— Малайчына! — пахваліў Дзіда-дзед.— А ты, Саўка, у сваю табакерку?

— Белую ружу і любоўную запісачку пані Сара чынскай, падпісаную тваім прозвішчам, пане Заяц. Трэба ж было нечым пацешыць пані Сарачынскую за выскубанае пер'е.

— Ну і жулікі вы, мілыя жулікі! — смяяўся Дзіда-дзед.— А адкуль жа ты, Савачка, так хутка даведаўся пра начны візіт пані Сарачынскай у мой палац?

— Вельмі проста,— тлумачыў Саўка.— Другая сарока бачыла праз акно і раструбіла на ўсю аколіцу.

I Юрка Дратва дадаў:

— Таму мы ўночы за вялікія грошы абсталявалі ў майстра залатых цацак дзве новыя табакеркі, каб выратаваць Смерць ад волі, жыццё ад Смерці і пана Зайца ад няпрошаных гасцей.

— Усё ж такі прыйдзецца ўзяць лахі пад пахі і дзе пебудзь схавацца ад сарок усяго свету,— сказаў Дзіда-дзед і адразу пачаў выбіраць са сваіх манатак самае каштоўнае, лёгкае і патрэбнае ў дарогу. Саўка і Юрка таксама далі згоду не пакідаць яго.

* * *

Дзед спыніў апавяданне і выцер успацелы лоб. Тое самае зрабілі ўнукі.

— Ты спацеў, апавядаючы,— сказаў унук.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сярэбраная табакерка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сярэбраная табакерка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юрий Плашевский - Табакерка
Юрий Плашевский
Змітрок Бядуля - На Каляды к сыну
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - У дрымучых лясах
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - Салавей
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Наталья Александрова - Табакерка Робеспьера
Наталья Александрова
libcat.ru: книга без обложки
Курт Воннегут
Змитрок Бядуля - Избранные рассказы
Змитрок Бядуля
Отзывы о книге «Сярэбраная табакерка»

Обсуждение, отзывы о книге «Сярэбраная табакерка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x