Анатоль Бутэвіч - Расстайны пах асоту

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бутэвіч - Расстайны пах асоту» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Расстайны пах асоту: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Расстайны пах асоту»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, уключаныя ў кнігу А.Бутэвіча, раскрываюць перад чытачом трывожны і зваблівы свет кахання, асабліва на яго пачатковай стадыі, калі юнакі і дзяўчаты, хлопчыкі і дзяўчынкі пакутліва шукаюць узаемаразумення, спрабуюць спазнаць і зразумець сапраўдны сэнс гэтага жаданага і вабнага пачуцця. На гэтым шляху пошуку іх чакае радасць адкрыццяў і гаркота расчараванняў, прыемнасць спазнання дабра і маркота па страчаным.
Рэфлексія «У кожнага свае Баяры…» прысвечана непаўторнаму і незваротнаму свету маленства, якое прайшло да таго ж на далёкім і неіснуючым ужо хутары. 

Расстайны пах асоту — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Расстайны пах асоту», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пяць разоў на тыдзень — гэта значыць кожны дзень, бо ў суботу не вучыліся, былі заняткі па англійскай мове. Ды яшчэ клас разбілі на дзве групы, так што даводзілася пацець. Калі ж яны пачыналі хныкаць і скардзіцца, настаўніца, пажылая кабета, жартавала:

— Не хныкайце, справіцеся. Бо няма такіх цяжкасцяў, з якімі бальшавікі не справіліся б. — Яна змаўкала, хітра ўсміхалася, а пасля дадавала: — Акрамя тых, якія яны самі сабе стварылі. Дык не будзьце ж бальшавікамі...

У Віцебску шмат хто з сяброў Анжэлы быў бальшавіком, як і сама яна. Тут жа, за мяжой, бальшавікоў не знаходзілася. Усе заўзята грызлі англійскі граніт: горкая часам праца, ды ад яе хлеб салодкі. Неўзабаве нядрэнна-ўпэўнена адчувала сябе і Анжэла. Была не з апошніх.

Хутка яна асвоілася і ў чужым горадзе, і з аднакласнікамі добры кантакт займела. Па вечарах пачалі нават дыскатэкі наведваць.

I не толькі. Анжэла нават новага дзіКапрыа знайшла тут. I імя ў яго блізкае — Дзіма. Праўда, гэта яшчэ была толькі прыглядка, прыкідка, бо не выветрыўся з памяці Раман, аднак жа...

Дыму без агню не бывае...

6

"Прывет, Анжэлка!

Тваё пісьмо я, вядома, атрымала. I вось сабралася адпісаць. Добра, што ты напісала пра свой клас. А вось што хлопца ў цябе няма, гэта дрэнна, хоць я ў гэта мала веру. Калі ж праўда, то гэта нават вельмі дрэнна. А чаму цябе твае сяброўкі дастаюць? 3-за Дзімы? Ці мо з-а англійскага, які, як ты пішаш, так асвоіла, што ажно адказваеш на запіскі мясцовых хлопцаў, якія яны табе ў акно закідаюць? А даставалам ты што, не можаш даць здачы? Прыедзеш, я навучу. Ды і з запіскамі можна заляцець: продкі могуць злавіць. Лепш прыдумайце спецыяльную вяровачную пошту. Гэта больш надзейна. Мы з Іркай тут карыстаемся такой поштай.

Калі ты і гэтага не ўмееш, напішы, і я табе ў наступным пісьме апішу ўсё.

Ты пішаш, што Дзіма прыслаў табе запіску: "Ці лапае цябе твой хлопец за калені, як я зараз?" Дык што, ён цябе ўжо лапаў?

А ці цалаваліся вы ўжо? Ці ўмееш ты? Я то нармальна гэта раблю, як кажа мой хлопец (называць не буду, бо яшчэ чаго добрага адаб'еш). Ды ладна, замялі. Іншым разам прадоўжым. А то нешта я выйшла з сябе, вучыць цябе пачала. Ты ж і сама не затарможаная, праўда?

Аднак тваё захапленне дзіКапрыа мяне дзівіць. Ці то гэта намёк на Дзіму, ці гэта спрэчка з Раманам? Няўжо ў цябе такі вялікі пакой, што ты панаклейвала на сцены сотні яго партрэтаў? Я вось таксама захапілася "Агатай Крысці", сабрала мільён выразак пра яе і таксама абклеіла сцяну (але толькі адну) партрэтамі і паштоўкамі. Вось каб ты пазнаёміла мяне з кім-небудзь, хто збірае матэрыялы пра Агату. Я з ім (ёй) перапісвалася б. Не бойся, пра цябе не забылася б.

Ладна, пакуль. Пішы больш, не лянуйся. I малюнкі прысылай. Яны ў цябе ніштаватыя.

Твая Верка."

"Прывет, Анжэлка!

Я тваё пісьмо атрымала, але нічога не зразумела пра Дзіму і пра цябе. Дык у вас усё-ткі нешта ёсць, ці ты проста лапшу на вушы вешаеш? Як гэта ён цябе і за калені лапае, і паліто ў раздзявалцы не аддае, ды раптам так штурхае на калідоры? Не было мяне, я яму штурханула б. Ці мо табе гэта падабаецца? У нас такія дзяўчаты ёсць. Не забылася: хто каго чубіць, той таго любіць. А наогул мне здаецца, што ты, як Блізнючка, надта непастаянная і хісткая.

Я вось тут вычытала ў адной замежнай газеце (у нас у класе шмат гуляе такіх газет пра каханне і нават пра секс, а таксама з адрасамі і пісьмамі замежных хлопцаў і дзяўчат) пра норавы, адпаведныя знакам Задыяка. Дык вось, астролагі сцвярджаюць, што найбольш і найдаўжэй уражліва перажываюць расстанне з каханым чалавекам Рыбы. Іхняя самота можа доўжыцца нават некалькі гадоў. Таксама інтэнсіўна перажываюць Быкі і Скарпіёны. Значна менш уражлівыя Львы, Шалі і Вадалеі, а вось з Блізнят боль расстання сплывае, як з гусей вада. Таму мне дзіўна, што ты ўсё яшчэ памятаеш пра Рамана, і зусім не дзіўна, што ты там маеш ажно двух: і Дзіму, і Алекса.

А яшчэ я чытала пра адпаведнікі адных знакаў другім. Разумееш? Ну, напрыклад, вось ты Блізнючка, а твой Дзіма Скарпіён. Таму, калі вы абое (ці абодва?) будзеце ўпарціцца, у вас нічога не атрымаецца. А ведаеш, чаму ў вас з Раманам нічога не атрымлівалася? Ён жа па гараскопу Шалі. Таму дай яму час зразумець, што ты дзяўчына ягонай мары. Так гараскоп раіць. А вось, як у вас можа быць з Алексам, я не ведаю, бо не ведаю, хто ён па гараскопу.

А на якім паверсе ваш клас, што пад вашым акном хлопцы ходзяць і падглядваюць, як вы пераапранаецеся і гуляеце ў валейбол? I зноў пра твайго Дзіму: як ён цябе дастае ( напішы падрабязна)? I ты з ім хоць раз пагаварыла сур'ёзна? Ці ўсё хіханькі-хаханькі? А што ў цябе тады з Алексам?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Расстайны пах асоту»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Расстайны пах асоту» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Раіса Баравікова - Вячэра манекенаў
Раіса Баравікова
Раіса Баравікова
Анатоль Бутэвіч - Адвечны покліч Радзімы
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - Прыгоды Віруса Шкодзі
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - У гасцях у вечнасці
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч
Нил Гилевич - Родныя дзеці
Нил Гилевич
Нил Гилевич
Отзывы о книге «Расстайны пах асоту»

Обсуждение, отзывы о книге «Расстайны пах асоту» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x