Анатоль Бутэвіч - Расстайны пах асоту

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бутэвіч - Расстайны пах асоту» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Расстайны пах асоту: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Расстайны пах асоту»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, уключаныя ў кнігу А.Бутэвіча, раскрываюць перад чытачом трывожны і зваблівы свет кахання, асабліва на яго пачатковай стадыі, калі юнакі і дзяўчаты, хлопчыкі і дзяўчынкі пакутліва шукаюць узаемаразумення, спрабуюць спазнаць і зразумець сапраўдны сэнс гэтага жаданага і вабнага пачуцця. На гэтым шляху пошуку іх чакае радасць адкрыццяў і гаркота расчараванняў, прыемнасць спазнання дабра і маркота па страчаным.
Рэфлексія «У кожнага свае Баяры…» прысвечана непаўторнаму і незваротнаму свету маленства, якое прайшло да таго ж на далёкім і неіснуючым ужо хутары. 

Расстайны пах асоту — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Расстайны пах асоту», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I толькі спакойна-ціхае, як застойнае балота, і гладка-роўнае, як знячуленая бетонка альбо размяклы на сонцы асфальт, пазбаўленае эмацыянальных выбухаў і прыперчанай асалоды, уяўна зразумелае і падманліва шчырае становіцца яно нязносным штодзённым цярновым вянком. Марнае ж і мазахісцкае імкненне садраць гэты нясцерпны вянок са сваёй галавы, калі хочацца і не хочацца пазбавіцца ад яго, альбо хоць бы павырываць, павыкалупваць вострыя калючкі, прыносіць дакучлівы крывавы боль і пакутлівую прыемнасць, радасць вызвалення і страх страты, ператварае светлае само па сабе пачуццё ў балючы клубок слодычы і горычы, духоўных уцех і фізічнага болю...

Невыносная праца Пенелопы...

2

Гэтыя думкі, раптоўна абрынуўшыся на юную Анжэлу, імгненна перавярнулі ўсё яе жыццё, пазбавілі спакою і раўнавагі, розуму і абачлівасці, засцярогі і разважліасці.

Ці мо нездарма кажуць: калі Бог хоча пакараць, дык спачатку адбірае розум?

Праўда, на свой розум Анжэла не скардзілася ніколі. Наадварот — настаўнікі заўсёды ставілі ў прыклад яе эрудыцыю, вострую рэакцыю і нязмушаную прылежнасць.

I вось усё гэта ў адначассе рухнула, паляцела ў тар-тарары, абвалілася, пахаваўшы пад сваім друзам добрую і прыстойную Анжэлу. Спачатку настаўнікі спісвалі гэта на выдаткі канікулярнай расслабленасці, на складанасць матэрыялу ў сёмым класе, які займаўся па эксперыментальнай праграме.

Калі ж і канікулы забыліся, і вучэбныя дні паляцелі, як птушкі ў вырай, сталі падумваць пра хваробу. Аднак дактары, да якіх Анжэла па настойліваму дамаганню маці схадзіла, нічога не выявілі, сказаўшы на ўсялякі выпадак, каб зберагчы ўласную рэпутацыю, што ўсё-ткі гэта вынік ператомленасці.

Так, тут яны мо і не былі далёка ад ісціны. Бо Анжэла і сапраўды апошнім часам чулася вельмі ператомленай. Нават проста знясіленай ад залішняй эмацыянальнай напружанасці і дыскамфорту.

Ёй было не да ацэнак, хоць наперадзе маячыў канец трыместра. Пра вынікі вучобы больш думалі бацькі з настаўнікамі, чым сама Анжэла. Аслепленыя імкненнем далучыць дачку да навукі, яны не маглі ці не хацелі заўважаць у ёй іншых перамен. Хоць і кажуць, што кахання, як і кашлю, не схаваеш, аднак жа яны нічога, акрамя нежадання вучыцца, у паводзінах Анжэлы не прыкмячалі.

Яе ж думкі і памкненні круціліся вакол іншага — што зрабіць, як праявіць сябе, каб завалодаць увагай Рамана, навічка ў іхнім класе, які адразу стаў жадана-прываблівым не толькі для Анжэлы і яе аднакласніц, але, што дзіўна, для некаторых маладзенькіх настаўніц, якія ў гэтай віцебскай школе затрымаліся не з-за ўласных выдатных здольнасцяў, а дзякуючы высокаму становішчу сваіх санавітых бацькоў. Гэта было бачна на іхніх уроках — Рамана яны не толькі елі вачыма, але бясконца беспадстаўна падхвальвалі, хоць, маючы бясспрэчныя здольнасці, у навуках ён быў гультаяваты, а ў паводзінах — нястрымна-наглаваты.

Затое прырода нічым яго не абдзяліла: што твар, вочы, вусны, што кучаравыя доўгія валасы — да плячэй, такіх ніхто не меў ў іхняй школе, што ямачкі на шчоках, калі ўсміхаўся, што ўся пастава — стройная, зграбная, спартыўна-падцягнутая: такога хлопца трэба было добра пашукаць не толькі ва ўсёй школе, але і ў цэлым мікрараёне. Акрамя таго самае моднае, ад куцюр'е, адзенне, завушніца ў вуху — усё сведчыла пра ягоную незвычайнасць і адметнасць...

Ды што тут старацца апісваць вартасці Рамана — лепш за прыроду гэтага ўсё адно не зробіш. Пра такіх маладыя дзяўчаткі кажуць — клёвы хлопец, апошні піск моды.

Не, не пакрыўдзіла прырода Рамана ні прыгажосцю, ні ростам, дала востры язык і непаўторна-неспатольную ўсмешку. Гэтай усмешкай, як палачкай-выручалачкай, як чароўнай адмычкай карыстаўся ён дзе толькі можна і няможна. Нават з самых складаных і, здавалася б, безвыходных сітуацый яна выводзіла яго пераможцам, абяззбройваючы праціўніка, незалежна ад полу, узросту, месца і колькасці.

3-за гэтай чароўна-зваблівай усмешкі стаў Раман нават канкурэнтам ДзіКапрыа, тытанікавая папулярнасць якога ўсімі колерамі постэраў і часопісных выразак свяцілася са сцен дзяўчацкіх і дзявочых пакояў, смяялася з-пад вокладак школьных дзённікаў, на ўсю моц гучала песнямі з тэлеэранаў і розных іншых музычных цэнтраў.

Якіх толькі прычын не выдумлялі дзяўчаты, каб рассмяшыць Рамана, прымусіць яго смяяца альбо хоць бы ўсміхацца. Ведаючы гэткую сваю самакаштоўнасць, Раман годна і ашчадна, як сквапны рыцар, яе выдаткоўваў, не абдзяляючы, аднак, нікога — няхай зайздросцяць, карыстаючы з ягонага багацця, няхай прыдумваюць, як дабіцца ўсмешлівай ласкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Расстайны пах асоту»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Расстайны пах асоту» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Расстайны пах асоту»

Обсуждение, отзывы о книге «Расстайны пах асоту» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x