Анатоль Бутэвіч - Расстайны пах асоту

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бутэвіч - Расстайны пах асоту» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Расстайны пах асоту: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Расстайны пах асоту»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, уключаныя ў кнігу А.Бутэвіча, раскрываюць перад чытачом трывожны і зваблівы свет кахання, асабліва на яго пачатковай стадыі, калі юнакі і дзяўчаты, хлопчыкі і дзяўчынкі пакутліва шукаюць узаемаразумення, спрабуюць спазнаць і зразумець сапраўдны сэнс гэтага жаданага і вабнага пачуцця. На гэтым шляху пошуку іх чакае радасць адкрыццяў і гаркота расчараванняў, прыемнасць спазнання дабра і маркота па страчаным.
Рэфлексія «У кожнага свае Баяры…» прысвечана непаўторнаму і незваротнаму свету маленства, якое прайшло да таго ж на далёкім і неіснуючым ужо хутары. 

Расстайны пах асоту — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Расстайны пах асоту», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не, не абыякавай была да Рамана Анжэла, хоць не толькі яму, а і сама сабе баялася прызнацца ў гэтым. Баялася, каб не разбіць нечага неўсвядомленага яшчэ і надта крохкага, што жыло ў ёй, пульсавала і давала надзею...

3

А неўзабаве з Анжэлай здарылася сапраўдная істэрыка. Бацькі спалохаліся не на жарт. Бо акурат у гэты час бацька атрымаў накіраванне на працу за мяжу, аформіў усе дакументы і ўжо меліся пераязджаць, а тут раптам такі выбрык дачкі. Не дапамагалі ні ўгаворы, ні запалохванні, ні грозьбы, ні просьбы. Анжэла цвярдзіла адно:

— Не трэба мне вашая заграніца, мне і тут добра. Не хачу ехаць... А каму тут кепска, няхай шукае свайго шчасця ў чужой старане, — амаль патэтычна і надта ж па-кніжнаму ўсклікнула яна. — А я нікуды не паеду. Не паеду, і ўсё тут!..

Бацькі былі ў роспачы. Іхнія начныя нарады, чым бліжэй час ад'езду, тым больш гарачыя і нервовыя, не прыводзілі да жаданага рашэння, акрамя, хіба, аднаго: пакуль што паедзе толькі бацька, маці ж застанецца з Анжэлай і паспрабуе ўгаварыць — ласкай, дабром, просьбай...

Яны ўжо былі гатовы аб'явіць пра гэта Анжэле, як раптам яна згадзілася сама, чым не толькі ўсцешыла бацькоў, але і страшна здзівіла і нават напалохала іх — што гэта з дзіцем за выбрыкі такія?

Але разважаць не было калі, яны хутка спакаваліся, і неўзабаве ўжо любаваліся з акна цягніка спачатку знаёмымі і блізкімі беларускімі краявідамі, а пасля ўсё больш незнаёмымі, а затым і зусім чужымі.

Сапраўднай прычыны такой рэзкай змены ў настроі Анжэлы яны так і не ўведалі. Не ведалі, што нераспачаты раман іхняй дачкі з Раманам вымушаны быў і зусім перапыніцца. I ўсё з-за паводзін Рамана.

Ён, як заўсёды, вольна фліртаваў з усімі дзяўчатамі, называючы некаторых з іх дурнічкамі: Ну чаго ты, дурнічка, надулася? Чаго губкі крывіш? Я ж цябе так паважаю, так люблю... — складваў ён губы трубачкай. — А ты не разумееш...

У ягоных вуснах слова "дурнічка" было самай высокай ступенню ацэнкі і даверлівасці да той, каму адрасаваўся гэты зварот. Дзяўчынкі спачатку не разумелі такіх адносін, аднак Раман праз свайго сябра Віціка растлумачыў ім, што да чаго. А неўзабаве ўжо і іншыя хлопцы толькі тое і рабілі, што ў сваіх запісках ды перапынкавых зачэпках да дзяўчат называлі іх "дурнічкамі" і складалі губы трубачкай: "лю-у-ублю-у-у!". Раман спачатку не надаваў гэтаму асаблівай ўвагі, але пасля забараніў іншым карыстацца сваім "літаратурным новатворам".

Не квапцеся на маю ўласнасць, — ці то жартам, ці то ўсур'ёз казаў ён і грозна дадаваў: — Шукаць вам дзяўчат я не збіраюся, самі кумекайце. Толькі маімі метадамі не карыстайцеся.

Часам Раман знарок падкрэслена падаваў надзею Анжэле. I тады ёй здавалася: усё — сінічка ў руках. Аднак варта было Анжэле засяродзіцца на гэтым і падрыхтавацца да адпаведных крокаў у адказ, як усё раптоўна рушылася, і Раман зноў аддаляўся ад яе. Ні разу ні на перапынках, ні ў запісках не назваў Анжэлу дурнічкай, ні разу не склаў губы трубачкай. Гэта яе нервавала і непакоіла. Нездарма, відаць, гаворыцца: як кажуць "не", то хочацца ўдвайне.

Нават лепшыя сяброўкі Анжэлы не маглі зразумець такіх Раманавых паводзін. Іншыя ж тым больш нічога не кемілі і часта толькі з'едліва пакеплівалі. "Глядзіце, а Раман Анжэле паліто падаў," — нібыта са здзіўленнем казаў нехта. А іншы папраўляў: "Не толькі ёй." "I не толькі ёй вочкі строіць", — дадаваў яшчэ хтосьці.

Слова за словам і пачыналася цэлая дыскусія, хто ўсё ж сядзіць зараз у Раманавым воку. Усе сыходзіліся на адным: хто б там ні сядзеў, толькі не Анжэла. Гэта яе бянтэжыла, крыўдзіла, а часам нават абражала: размоў многа, а справы ніякай.

Раман і сапраўды не адной Анжэле падаваў руку, калі часам дапамагаў сысці з ганка. Не толькі ёй паказваў язык і строіў вочкі, калі стаяў ля дошкі. Адным словам, гэтых прыкмет было мала, каб паверыць у сапраўдную прыхільнасць Рамана да Анжэлы.

I раптам Анжэла даведалася, што Раман напісаў нейкую фліртавальную запіску, так ва ўсякім разе казалі Анжэліны сяброўкі, таўстусе Томцы. Яе ўсе так і звалі — за вочы і ў вочы: не Тома, а Тона. Яна не крыўдзілася, а флегматычна казала:

— Ну і што? Добрага чалавека павінна быць многа. Гэта ж не тое, што ў цябе, — так адказвала яна амаль кожнай дзяўчынцы, якая даставала яе сваёй назойлівасцю, — ні спераду, ні ззаду, пляскатая, як начоўкі, ні даць, ні ўзяць.

Яна чамусьці вельмі ўпадабала гэтае не моднае ў гарадскім асяроддзі слова і часта карысталася ім зусім не да месца.

Хлопцы дык нават частушку склалі:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Расстайны пах асоту»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Расстайны пах асоту» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Расстайны пах асоту»

Обсуждение, отзывы о книге «Расстайны пах асоту» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x