Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Кто ты?

Мужчына маўчаў.

— Сконд ты тутай? [27] — Адкуль ты тут? (польск.)

Мужчына зноў апаў на рэдзенькую каля плота траву.

— Мув, бо стжелям! [28] — Кажы, бо застрэлю! (польск.)

Няўжо гэта Ганкевіч? Выкладчык спеваў у польскай сямігодцы, цяпер — арганістым у дварчанскім касцёле?

Міця падступіўся бліжай. Не, гэта не Ганкевіч, гэта, здаецца, нехта чужы. Але хто, адкуль? Як трапіў у Грабянкаў дом? А можа, яго прыгналі, прывялі ці проста прывязлі на гэтым папяловым вялікім грузавіку з кароткім радыятарам і драцянымі, растапыранымі, як у матылька, вусамі на крыллях, што стаіць на другі бок вуліцы. I каго расстраляў гэты сутулаваты афіцэр з вітымі серабрыстымі пагонамі на худых плячах.

Няўжо праўда: Чэсю, Анцю, Чэсіну маці?.. I няўжо яны там у гэтым страшным, траскучым і шумным, як вадаспад, кіпячым агні, куды пачынае ўжо правальвацца, падаць, сыплючы іскрамі, пакарожаны, з пакручанай бляхай, высокі дах.

Трывожныя вялікія кругі над расшуганым пажарам рабілі два белыя галубы — на гарышчы ў доме, мусіць, было іхняе гняздо.

— Корсак!

Міця павярнуў голаў на хрыплаваты голас: адпіхваючы локцем аўтамат, што, мусіць, перашкаджаў яму, да самаробнай, з патрона, машынкі, на якой трапятаўся каснік агню, з цыгарэтаю ў зубах гнуўся Камашыла.

— Не гаруй, твае няма.— Камашыла зацягнуўся і пыхнуў сіняватым дымам, што завіўся над ім матком пражы.

— Скуль знаеш? — Міця падбег да яго, чуючы на плячах сухую гарачыню вялікага агню.

— Знаю, паліцыянты сказалі. Ідзём, трэба прыспешваць... Яны далёка не адбягуць. Кажуць, іх чалавек трыццаць тут было.

Палахлівы, дрыготкі водсвет закалыхаўся на шчыкетавых платах, на шчытах і сценах дамоў і зламаўся на няроўным шкле запацелых вокнаў.

Міця азірнуўся — у палаючы, ахоплены полымем зруб упаў разам з комінам дах,— і пайшоў ужо не сваімі, ацяжэлымі нагамі.

Камашыла з завулка ўжо зварочваў на ружаватую шашу, за якой чарнелі недагледжаныя, з павыбіванымі вокнамі і высаджанымі дзвярмі, некалькі хат, абгароджаныя калючым дротам — леташняе гета, пасярод якога дзвюма прысадзістымі пірамідамі ўздымалася нацюкаванае выцвілае сена.

— Яна, кажуць, у нейкіх тваіх сваякоў,— Камашыла сплюнуў з губы недакураную цыгарэтку.

— Якіх сваякоў?

— Не ведаю, разбярэшся потым,— Камашыла рэзка адмахнуўся локцем і выскачыў на брукаваную, са спацелымі за ноч каменнямі шашу,— сюды, рассыпаўшыся ланцугом, выбягалі жаўнеры ў караткаватых зялёных фрэнчах і шчытна сабраных гетрамі, у напуск над чаравікамі, зялёных штанах.

Выцершы рукавом запечаныя губы і адкашляўшыся, каля Міці з Камашылам прыпыніўся высокі бялявы салдат,— той самы, як прыкмячалі, што перад сном дрочыў сябе.

— На Ельніцу пшэкі паперлі,— сказаў ён, ставячы каля нагі вінтоўку.

— Нічога, нідзе ні дзенуцца, зловім, з курві іх сыну! — вылаяўся па-польску Камашыла, і з’едлівая ўхмылка падняла яго тоўстыя шчокі.

Але акоўцаў [29] АК — Армія Краёва. Яе злучэнні ў гады вайны дзейнічалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Тых, хто належаў да АК, называлі акоўцамі. , з якімі ўцёк сяржант Жылінскі і трое салдат, яны не злавілі, балазе самі не трапілі ў іхнія рукі. За кіламетры тры ад Дварчанаў, ужо за Грабянкавай асадай, ад якой ацалела адна ўсяго мураваная абора, дзе прытулілася, адгарадзіўшы сабе закутак, нейкая сям’я — кабеты ды дзеці са старым, зарослым белаю, ажно зеленаватаю барадою, хворым на тыф мужчынам,— іхні ўзвод абстраляла нечаканая засада.

Глініста-коўзкай дарогай яны толькі высунуліся на грудок да вялікіх, сівых ад лішая каменняў, як з блізкага ляска, з-пад крываватых, з падсохлымі кронамі старавечных хвоек застукаў, нібы захлынаючыся злосцю, ручны кулямёт і забахалі некалькі працяжных вінтовачных стрэлаў.

Міця толькі ўчуў, як тугою звінючаю струною кулі прашыліся з правага боку ад яго, якраз там, дзе квэцаў па раўчачку, што сачыўся з грудка, высокі бялявы салдат. Ён ціхенька і плюхнуўся ў гразь на сваю вінтоўку з прымкнутым трохгранным штыком.

Міця нагнуўся над ім, перавярнуў, затрос, але на ясны свет з невысокім ранішнім сонцам ужо глядзелі сінія, з выцвілымі вейкамі, нерухомыя вочы.

Яны заляглі тут жа, за гэтымі замшэлымі, пазвожванымі з поля на дарогу валунамі. Білі ўжо па старых хвойках, нават бачачы, як кулі адлушчваюць на іх кару, але адтуль ужо ніхто не адстрэльваўся.

Баючыся, мусіць, што наперадзе маглі затаіцца і большыя сілы, Камашыла даў загад варочацца з палявой, адкрытай для куль дарогі ў Грабянкаву асаду. Забітага салдата, заклаўшы на сваю шыю яго рукі, на змену валаклі па двое дужых хлопцаў. Міця нёс вінтоўку. Чуючы на ёй яшчэ чужое цяпло, нешта агіднае тачылася пад сэрца, што мог так нечакана і негадана згінуць і сам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x