Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Што ж удома?» — чуйным неспакоем застукала сэрца. Было горка, што Міця не мог забегчы ў вёску, заскочыць у родную хату. Крытая нямецкая машына з наваградскай камендатуры, што ехала якраз у Дварчаны, прымчала іх разам з Бусько адразу сюды, у школу, гады ўжо два, як абгароджаную калючым дротам і пераробленую на казарму.

Як агністая пякучая Маланка, Міцева памяць раптам выкрамсала з цемнаты белаватую ў перацёртым жвіры шашу, старую, паабіваную, у нарасцях і пацерках сівай смалы елку. Каля яе ружаватага камля вялікі мурашнік з цёмна-бліскучымі, як пераспелыя ягады ажыны, горсцю мурашак, палахлівы шоргат порсткага, закурэлага лісця і чуйны трэск сатлелага галля — уцякала яна, высокая з дробнымі грудзьмі партызанка.

І ўспомніўся свой гарачы, нечаканы нават для самога сябе стрэл.

Усяго зноў абліў пот. Міця перавярнуўся на расхістаных дашчаных нарах: няўжо ў кожнага, хто трымае вінтоўку, будзе на рахунку забіты чалавек? Вось так неспадзявана ён прынясе каму-небудзь смерць, не жадаючы і не хочучы таго.

Позні, трохі замурзаны чырвоны месяц, выцерабіўшыся з густых, кудзеркаватых верхавін гонкіх хвоек, зазірнуў Міцю ў твар. Скрыжаванымі рукамі Міця закрыўся ад яго і нават паспеў задрамаць, убачыўшы тое ў сне, пра што думаў: ён бег па шапаткім ад леташняга лісця, закурэлым вясновым лесе, раз за разам страляў. I нечакана ад яго стрэлаў зазвінела і рассыпалася шкло. Міця падхапіўся, яшчэ не ведаючы, ці ён прысніў, ці папраўдзе з вокнаў паляцелі шыбы. Блізкая аўтаматная чарга, лушчачы на сцяне тынк, паласнула сюды ў клас.

— Хлопцы, напад! — крыкнуў дзікавата-тонкім, не сваім голасам нехта з салдат, задыхаючыся ад горкага вапнавага пылу.

Міця, таксама глытаючы гэты сухі ад пабітага тынку пыл і чуючы, як цяжка гупаюць на падлогу салдаты, выкуліўся з жолаба цесных нараў, намацаў на табурэце сваё адзенне, спешна нацягнуў штаны.

Па вокнах, крышачы звінючае ломкае шкло, прайшлася яшчэ адна аўтаматная чарга. Нехта дзіка, са стогнам ускрыкнуў і цяжкім вялым мяшком гупнуўся на падлогу.

— А во забілі! Нежывы! — зноў тонкім баязлівым голасам крыкнуў салдат.

— Каго гэта? — Міця пазнаў глухаваты і ціхі голас Бусько.

— Во яго, Маланку...

— Напрарочыў, ліха яго галаве, сам сабе.

Міця, не зашнураваўшы чаравікаў, выскачыў на калідор, навобмацак у чорным, як сажа, поцемку рвануўся ў аружэйны пакой. Нечакана ў вочы яму пырснуў і асляпіў зыркі слупок ліхтарыкавага святла.

— Ты Корсак? — спытаў і патушыў ліхтарык Камашыла.

— Я.

— Ідзі сюды, вінтоўкі тут. Я ўночы перахаваў. Як ведаў...

— А што было?

— Палякі падсунуліся. Чуеш, як па іх лупяць немцы з ортскамендатуры.

Недзе па лесе ўразнабой кароткімі чэргамі стракаталі аўтаматы. I ў шарую раніцу, што сінела дрыготкім ужо халадком, без ладу, не метка бухалі адзіночныя вінтовачныя стрэлы.

— Каб не яны, не немцы, то нам былі б кранты. Добра, што я паспеў падняць трывогу. I аднаго, здаецца, улажыў — Камашыла падышоў да запацелага акна, локцем мазануў па шыбе.— Паглядзі, вунь ляжыць, як парсюк. Яны ж праз адчыненую браму рвануліся да нас...

На чорнай вільготнай зямлі каля калодзеся Міця ўбачыў нешта цьмянае, падобнае на кароткую, сукаватую калоду.

— Жылінскі аказаўся прадаўцам — браму адчыніў... Ты яго ведаеш: чорны, высокі, вуграваты, з першага ўзвода. У мяне падазрэнне на яго даўно было, што знаецца з палячкамі. Сёння, калі ён заступіў у караул, мне як цюкнула пабудзіць колькі хлопцаў і не спаць.

Камашыла падаў Міцю вінтоўку і, бліскаючы незапаленым ліхтарыкам, што зачапіўся дужкаю за гузік на грудзях, забразгаў падкутымі абцасамі да дзвярэй, дзе варушыліся калматыя цені, і раптам прыпыніўся:

— Скажу, падазрэнне падала і на цябе.

— Як? — спатыкнуўся на стрыжняватай падлозе Міця.

— Хіба не ведаеш, палячкі круціліся каля Грабянкавага дома. Гняздо там звілі.

— Я пры чым?

— Ну, не прыкідвайся дурнем.

Міця ўчуў, як пацяжэлі, запляліся ногі — што з Чэсяй?

— Чаго звесіў нос? Тваю пашкадуем, у крыўду не дамо,— Камашыла штурхануў Міцю ў плячо.— Бяры смелых салдат. Пойдзем у пагон. Дзень на носе — зловім... Далей Лезнявіч, адкуль сам Жылінскі, яны не пабягуць. Некаторыя нашы драпанулі з ім разам. Кажуць, ажно пяцёра.

Сіні халаднаваты змрок вострым строкатам прапорвалі аўтаматныя чэргі. Позні месяц, пачырванелы і вялікі, паволі тануў якраз за чорныя дахі дамоў, за якімі ўзрываліся і лускалі стрэлы. Там недзе цяжка, як цераз сілу, забухаў кулямёт.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x