Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жанчына, дабегшы да агароджы, перавалілася цераз яе і на коленках папаўзла да блізкага гумна. З абодвух бакоў з лесу па ёй забахалі познія ўжо стрэлы.

— Чаго дурні страляюць? — падскочыўшы з-за каменя, Камашыла замахаў знятаю пілоткаю.— Жыўцом яе трэба браць! Жыўцом!

...Яе і ўзялі жывою, выцягнуўшы з хлява, абсыпаную гарохавіннем — туды яна з гарачкі ўскочыла і затаілася каля пудкіх авечак — і, сцягнуўшы кажушок, абшукалі ўсю, знайшоўшы фотаздымак: яна сярод васьмі гэткіх самых у вушанках з зоркамі і белых кажушках маладых дзяўчат. Яна смяялася, прымружыўшы вочы і паказваўшы белы радок зубоў.

Чарнявая, лупаваценькая з мяккімі губкамі, абсыпаная сухім карычнявата-шапаткім гарохавіннем на падвітых валасах, яна калацілася, стоячы сярод чырвоных, задыханых ад бегатні мужчын у зялёнай нямецкай форме.

— Падвядзі яе сюды, хай скажа, хто гэта,— Камашыла ботам перавярнуў забітага з разарванай, акрываўленай шыяй хлопца, што пачаў па-мярцвяцку ўжо бялець у твары.

— Не знаю! — цвёрда сказала яна.

— А ты?

Кусаючы губы, яна маўчала.

— Савецкая б..., хлопцы! — падняўшы сіваватую з чырвонай эмалевай зоркай вушанку, што валялася каля жардзяной загарадзі, падбег каратканогі Бусько.— Па шапцы відаць. Закінулі сюды.

— Бусько, замкні зяпу! Разбяромся без цябе. Ты во скажы, дзе трэці дзеўся?

— Халера яго знае. Як праз зямлю праваліўся.

— Расцяпы!..— Камашыла павярнуўся да Якуты.— Вядзі гаспадара. Што там сядзіць як мыш пад памялом. А мо даўно вышмыгнуў з хаты?

— Не-е, мы тут наглядаем.

Высокі, бялявы, рабаціністы і са склюдаватым носам мужчына, баязліва сагнуўшыся, выйшаў на двор у сівым, вязаным са свае воўны світэры і ў гэткіх сівых суконных, таксама свае работы, галіфэ, падлапленых на каленях.

Камашыла змераў яго касаватым злым вокам, ляніва варухнуў локцем на чарнявую маладзіцу ў зеленкаватай гімнасцёрцы з расшпіленымі і выпатрашанымі на дробных грудзях кішэнькамі:

— Знаеш гэтую?

— Скуль мне знаць? — мужчына паціснуў плячом, на якім раз’язджаўся незашпілены на чорныя гузікі сівы світэр.

— I шмат такіх каля твайго хутара ходзіць?

— Ці я лічу.

— Ладна,— Камашыла паправіў на шыі чорны рэмень цяжкаватага аўтамата.— Мусіць, прыдзецца ўзяць і цябе.

— А што ж я вінаваты?

— А там развяжуць твой язык і паглядзяць.

Міця, што дагэтуль цярпліва маўчаў, пераступаючы з нагі на нагу і чамусьці гідзячыся забітага з разарванаю, акрываўленаю шыяй хлопца, і чуючы ўжо нянавісць да Камашылы, няспешна падышоў да яго і засланіў мужчыну.

— Ці варт трывожыць чалавека. Хіба ён вінаваты, хто тут ходзіць. Каля парогу лес ды гасцінец.

— Корсак,— цяжка ўздыхнуў Камашыла.— Раз ты такі жаласлівы, тады з Буськом даставіш яе ў камендатуру.

— А япрука? — вырачыў сваё лупатае вока Бусько.

— Япрука, кажаш?..— Камашыла пашморгаў, павадзіў пальцамі па партупеі.— Варт было б вярнуць людзям. Але і нам скварка не зашкодзіць. Павязём з сабою. А вы пеша, да горада кіламетраў чатыры, не больш. Заўтра знойдзеце нас у Дварчанах.

...Па шапаткой жвірыстай дарозе, на якую наўскос клаліся доўгія цені ад старых карэла-шурпатых бярэзін, цяпер яны ішлі проці невысакаватага яшчэ сонца, што калюча мільгала за верхавінамі старых елак, абвешаных цэлымі прыгаршчамі верацёністых і спелых шышак.

Наперадзе, абмінаючы глыбокія, даўно непадсыпаныя рамонтнікамі выбоіны, клышанога і цяжка ступаў закарэлымі чаравікамі нізкаваты няскладны Бусько, і за ім, несучы на руцэ кажушок і застаўшыся ў гімнасцёрцы і тугавата-кароткай спаднічцы, якую распіралі гладкія бёдры, ішла яна, рослая прыгожая дзяўчына. Трэцім, трохі зводдаль, трымаючы ўсё ж напагатове нялёгкую мосінскую вінтоўку, панура ішоў Міця, вар’яцеючы ўжо ад злосці, што азызлы ад перапою Камашыла так і не дасць убачыць Верасава.

Што там сталася? Няўжо праўда спалілі толькі верасаўскія хутары? Няўжо кругом смерць? Няўжо паставяць на тую вузкую грэбельку між двух доўгіх равоў у іх за казармамі, дзе расстрэльвалі маладых яўрэек, што рабілі да астатняга часу перакладчыцамі, і, перад тым як выстраліць у патыліцу, распрануць, нават да брыдкасці, да знявагі, да агіды — нагола.

Міця прыглядзеўся да рослай дзяўчыны і раптам убачыў у ёй нешта блізкае: Чэсіна. Зрабілася не па сабе. Памкнуўся з ціхай непрытоенай радасцю і шкадаваннем нават загаварыць, але яго, насоўваючы з патыліцы на вочы шырокую пілотку і ўгінаючыся ад сонца, што пырснула на шашу сляпуча ружовымі промнямі, апярэдзіў Бусько:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x