Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Нябось гарох спажыўны, досіць, пэўна.

— Ага, досіць. Дзякую, вельмі ж дзякую вам. I пайду, каб не нарабіць бяды.

— Няўжо ў Дварчаны?

— Туды пайду. Там мая Суля, там буду і я. Некалі казаў ёй: «Едзьмо ў Амэрыку... У пісанні гаворыцца: «Вочы мудрага ў галаве яго...» Я бачыў, што так будзе. Бачыў, паверыце ці не?»

— Чаму ж не? Чалавек чуе, што з ім будзе, чуе,— Алеся пазірала на яго прыгорбленага, занэнджанага, з чырвонымі лішаямі на жоўта-блішчастым, як у нябожчыка, лобе, і сама сабе думала, што да Дварчан ён, можа, і не дойдзе.

А Піня няспрытна, усё не трапляючы апухлымі, на якіх шалушылася скура, рукамі ў рукавы, апрануў паліто і ўсё гаварыў:

— У святым пісанні сказана: «Вочы мудрага ў галаве яго». Пайду куды глядзяць мае вочы, пайду ў Дварчаны, хай страляюць мяне гэтыя недавяркі і людаеды. Іх пракляне бог, ім усё гэта адрыгнецца... Праўду кажу?..

— Праўду, ага праўду,— падтакнула Алеся і адчыніла перад ім дзверы.

Калі ён задушліва засоп у поцемку сяней, падскочыла да ложка, вырвала з-пад дзяружкі пук саломы, падпаліла яго і порсткім, што суха патрэскваў, агнём, пачала абпальваць лаву, дзе ляжала паліто, стол, пры якім сядзеў ён, згаладалы, апухлы і прагавіта еў гарох.

Прытаптаўшы нагамі ў памялешніку падпаленую салому, узяла з прыпека жалезную засланку, змяла абшморганым дзеркаватым венікам і чорныя чарвячкі перапаленай саломы, і ўсё каля стала і пад лаваю і выйшла з гэтым смеццем на двор.

Стогнучы і трымаючыся абедзвюма рукамі за жывот, на прызбе качаўся ён, Сулін Піня.

Прытуліўшыся да частаколу, палахліва вытрашчыў вочы і збялеў хлопчык.

— Не бойся, сынок,— Алеся шпурнула за частакол смецце і падышла да прызбы.

«Божа літасцівы, сканае яшчэ тут...» Падняўшы чорную бляшаную засланку і нібы засланяючыся ёю, ціха спытала:

— Што з табою, чалавек?

— Рэжа жывот. Як вытрываць. Памру, мусіць, памру,— ён, абсыпаны ўвесь жоўтым сухім пяском, перавярнуўся на коленкі і, згубіўшы шапку, папоўз прызбаю да самага вугла, ткнуўся ў яго лысаватым бліскучым лобам і застагнаў зноў.

«Што рабіць?» — яна ўзяла за спацелую, вільготную ад страху руку сына, прытуліла да сцягна. З перапуду вішчала і круцілася каля ног трапяткая сучачка.

— Чым памагчы? Гэта ад гароху вам...

— Не ведаю... Я пяць дзён не еў... Я ж сядзеў у тваім гумне і баяўся паказвацца.

— Во чалавек, во што ты нарабіў... Але як ратаваць цябе, як? — яна, трымаючы ў адной руцэ вільготна-ліпкую хлопчыкаву руку, у другой — засланку, ускочыла ў прычыненыя веснікі, уважліва зіркнула на вуліцу: там, прыгнуўшыся, памалу да Сымонавага калодзеся яшчэ па бацькавай сцежцы ішла Жыткова Алена.

— Цётка Алена,— не вельмі голасна гукнула Алеся.

— Што? — павярнулася і падазрона глянула з-пад насунутай дзюбком хусткі старая Алена.

— Хадзеця сюды.

Сунучы старыя разбітыя атопкі і парыпваючы драўляным на жалезным вочапку вядром, устрывожаная Алена нехаця падышла да Алесінага двара.

— Гляньце во,— махнула засланкаю Алеся за шара-зялёны частакол плота.

Разважна-марудная Алена зірнула спярша на засланку, потым павяла вачмі пад хату, дзе, скаціўшыся з прызбы, на коленках стаяў і пакалыхваўся, трымаючыся аберуч за жывот, лысы са скалмачанымі доўгімі на патыліцы валасамі дварчанскі Піня.

— Ах, ліха ліхое, што ж гэта? — старая паставіла нялёгкае акованае вядро на ружовы вытачаны шчоткаю спарышнік і падступілася да плота.

— Сулін мужык. Прыбіўся.

— Во як? Няўжо?..— у старой вырачыліся выцвілыя, зеленаватыя вочы з рэдкімі, нібы вышчыпанымі вейкамі.

— Накарміла гарохам, а ён во — канае.

— Ах, божа, мала табе бяды? Гэта ж за жыда, што накарміла, нямцэ ў Дварчанах бабу застрэлілі,— і, задраўшы звялы, зморшчаны твар, затрасла галавою:— Ой, шукае твая лабаціна гуза.

— А дзе дзенешся, цётка, хіба не накорміш галоднага чалавека?

— Пачакай, зараз дамо раду. Выведзем хоць з двара,— старая выступілася са зморшчаных цяжкіх апоркаў і спорным, рухавым яшчэ крокам падбегла да прызбы.

— Можа, вам палепшала? — яна патармасіла Піню за плячо.

— Ага, палепшала,— ён нібы ачуціўся, падняў на яе свае вялікія з жаўтлявымі бялкамі вочы і трасянуў гэтаю лысаю, з сівымі калматымі валасамі галавою.

— Дай, божа... Тады я памагу табе ўстаць, добры чалавеча,— яна ўзяла яго абедзвюма рукамі пад пахі і паставіла на слабыя, гнутка-дрыжачыя ногі.

— А цяпер пойдзем,— сказала яна, і ён паслушна, сунучы дрыготкія падагнутыя ногі ў чорных валёнках з мутнымі старымі галёшамі, выйшаў за веснікі двара.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x