Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як яна?..

— Нічога — жыцьме. Пашчэнку ёй ушкодзіла. А так жыцьме. А ці ж ведаеш, што з хатаю?

— Ведаю. Усё ведаю... Ведаю, што і Змітрык ваш за драпянку прадаўся — пайшоў служыць.

— Ты Змітрыка не чапай!.. Ён бяды нікому не зрабіў.

— А я што?..— нечакана прыпыніўся і пакусаў перасохлыя губы Жэнік Рэпка.

I Алеся тут ужо не стрывала, зіркнуўшы ў яго прымружаныя чырванаватыя ад бяссонніцы вочы, сказала: — Ці не знаеш, што праз цябе вунь колькі людзей згінула? I бацька мой...

Ён рэзка павярнуўся, ад злосці патурзаў аўтамат, прасвідраваў Алесю прыплюшчанымі вачмі:

— Ты гэтыя смерці мне не прыпісвай. А з Змітрыкам не давядзі бог сустрэцца на вузкай дарожцы...

— Паскудства ты! Нават дзякуй не сказаў, што мацеры памагла.

У весніках, збіўшыся з хады, ён прыпыніўся, папярхнуўся нейкім невыразна вымаўленым словам і праз драбінкі перакуліўся ў воз.

«Божа літасцівы, як людзі нішчаць сябе, як шалеюць ад спакусы, каб адпомсціць адзін другому. Няўжо не будзе на свеце праведнасці? I калі ж скончыцца вайна? Чалавек гіне, а свет наўкруг гэтаксама цвіце, красуе. I гэтаксама свеціць сонца. Вясна ўбіраецца ў сілу. Пара прыйшла сеяць ячмень... I трэба ж людзям жыць сярод немінучай смерці».

З-за хаты выкацілася і залілася брэхам сучачка, і кудахнуў з перапуду рабы з бялёса-залацістай шыяй пятух, задзіраючы голаў, закалыхаў цяжкімі цёмна-чырвонымі завушніцамі. На ядзерцы вока падазрона міргала сівая плевачка.

Алеся паднялася з парога, борзда зіркнула ўздоўж надворка і знямела ад утрапення: каля гумна, трымаючыся за сцяну, сунуўся зарослы чорна-сіваю барадою, прыгорблены, нямоглы мужчына ў доўгім паліто, што вісела на ім як на калку.

— Ах, матка святая, хто ж гэта? — Алеся азірнулася на сынка, каб хаця не ўбачыў ды не ўстрашыўся гэтага зарослага, у абвіслым паліто, як страшыдла, мужчыны, і пайшла подбегам да гумна.

— Што ты тут робіш, чалавек? — спытала, затуліўшыся пад чорнай, з навіслым галлём яблыняй.

— Смерці шукаю,— ён паволі падняў свой твар з вялікімі ўпалымі вачніцамі.

— Што ты кажаш, чалавек, хто смерць шукае? — яна сумелася яго нечаканых слоў.

Адапхнуўшыся ад сцяны і растапырыўшы дрыготкія апухлыя рукі, мужчына марудна, ледзьве падымаючы нямоглыя, што падгіналіся, ногі, ішоў да Алесі.

— Ты не пазнала мяне? Я — Сулін мужык з Дварчан. Ты чула, ты ведала Сулю? Я — Піня, але ўсе ведаюць маю Сулю. Усе. I ты, пэўна.

— Чаму ж не ведаю. А ты як з таго свету...

— Праўда, як з таго... Кажуць, у гаспадара бога ўсяго многа, а я во апух ад голаду. Я во тры тыдні туляўся па лесе, галадаў і халадаў, а цяпер іду ў Дварчаны, хай немцы страляюць...

— Хто сам ідзе па смерць? — яна нарэшце пасмялела, узіраючыся ў яго страхатлівы, зарослы скалмычанаю барадою твар, на чырвоныя, абсыпаныя жоўтай лускою лішаі на лобе.

— А дзе ж мне дзецца? — ён падняў на яе тужлівыя, аплеценыя чырванню жылак, счахлыя вочы:— Хто сённяшнім часам пашкадуе жыда? Хто пусціць нанач? Кожны сцеражэ сваю голаў.

— Дзе тут усцеражэш. Во надоечы ў нас немцы з казакамі папалілі людзей,— і сцішным, апалым голасам сказала пра сваё гора.— I бацьку майго замардавалі...

Пякучым мроівам на Алесіных вачах задрыжалі слёзы. Яна зграбла іх жменяю, сказала ў паяснелы, як пасля туману, свет:

— Божа, ідзіце ж у хату, хоць пакармлю.

I пабегла першаю, каб падняць на рукі, а то і праўда перапалохаецца, свайго хлопчыка. Адчыніла сенечныя дзверы: Піня доўга, трымаючыся за вушак, пераступаў парог.

У хаце, распрануўшы сваё суконнае на баціставай падшыўцы паліто, ён застаўся ў шапцы і прысунуўся па лаве да стала, да міскі з засквараным гарохам і пачаў скоранька з прагаю сёрбаць.

Потым, нібы апомніўшыся, азірнуўся:

— Ты даруй, што я перад тваім абразом не скінуў шапку. У нас свой закон.

— Хто знае, дзе наш большы грэх, ешце,— яна падышла да стала, каб узяць міску і наліць яшчэ, і жахнулася: па чорна-рудаватай шапцы яго паўзлі белыя, пляскатыя і нейкія замораныя, як сам ён, вошы. Яны гвіжэлі па каўняры яго зашмуленага, што пах цяжкім потам, пінжака.

Уздрыгнуўшы, скалануўшыся ад гідкасці, Алеся павярнулася да сына, схваціла за руку і выправадзіла за дзверы:

— Ідзі, Генічак, ідзі пазабаўляйся... Я толькі пакармлю дзядзьку, і пойдзем упраўляцца з скацінаю.

Варушачы чорна-сівою барадою, зарослымі няголенымі сківіцамі, Піня ўсё гэтаксама прагавіта сёрбаў добра ўвараны ў гарачай печы гарох.

«Чаму ён гэтак многа есць? Гэта ж з голаду няможна»,— Алеся скоранька прыняла парожнюю міску і сказала:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x