Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I тут Корсаку на голаў вогненна і пякуча, як маланка, упаў удар плёткі. Перад вачыма, пырснуўшы іскрамі, змерк ясны вясновы дзень. Адступаючыся, Корсак паспеў яшчэ крыкнуць:

— Я не бандыт?! Што ты сказаў немцу?!

Але ад другога ўдару Корсак прыкленчыў і ўбачыў, як перад ім пахілілася, махнуўшы шарым падсохлым галлём, крывая яблыня, як паплыло, закружылася чыстае неба, карычневая ў купінах падсохлага моху страха нізкага хлява.

Ачуняў Корсак ужо ад гвалтоўнага крыку ў халаднаватым гумне, лежачы на току на копцы перацёртай мышамі шапаткой саломы. Нехта памагаў яму падняцца. Гэта была яна, акрываўленая старая Рэпчыха. I, трымаючыся за яе руку, Корсак устаў, цяпер ужо ясна разумеючы, дзе ён і што з ім. Проставалосая, перамурзаная і апухлая ад плачу маладзіца з трохгадовым, таксама сплаканым дзіцем на руках ірвалася туды, да зачыненых ужо дзвярэй, дзе праз густыя шчыліны шчодра лілося святло ратунку, спадзявання і жыцця. Туды цягнуліся, выставіўшы рукі і захлынуўшыся ў астатнім енку, усе. I па іхніх мокрых скамянелых і спакутаваных тварах, прабіўшыся ў гумно, косымі промнямі бегала астатняе, але яшчэ непамерклае сонца.

Корсак, нібы схапіўшыся за шарыя з залаціста-мігатлівым пылам слупкі святла, таксама падаўся да дзвярэй, але нечакана гарачы стукат кулямёта папхнуў яго ў грудзі і ён пачаў падаць у мяккую, як салома, і бясконцую пустату. На які, яшчэ астатні міг учуў, што за ім падаюць іншыя.

«Няўжо смерць?» — паспеў ён яшчэ падумаць. I раптам убачыў сябе сярод яснасці дня на пухкай раллі: да яго, распасцёршы рукі, як анёл крылы, плыў Міця. I з астатніх сіл Корсак ірвануўся насустрач яму, раптам перад сконам сваім учуўшы на сабе наваленых людзей і вільготны холад глінянага току, што студзіў нязносны гарачы боль у грудзях, што глыбокай вадою абдымаў і паліў усяго яго.

— Змітрык! Змітрык! — прабіты навылёт трыма кулямі, ён намагаўся яшчэ крыкнуць, але голасу ўжо не было. У яго толькі працягнулася і нерашчымна сцялася ў цвёрды кулак правая рука. I халодная, нікім не бачаная, астатняя сляза пабегла і набрыняла ў кутку яго застылага, адкрытага вока.

XIII

Апрытомнеўшы, старая Рэпчыха ўчула нязносны, што разрываў пашчэнку, боль і прытарна саланаваты смак крыві. Яе набралася поўны рот. Рэпчыха паварушыла языком, злавіўшы і намацаўшы яшчэ нешта цвёрдае і калючае, як жарства. «Дзе я і што са мною?» — яна хацела падняць голаў, але ў патыліцу стрэліў і нібы раскалоў яе той самы нясцерпны боль. «Я забіта ці жывая?» — Рэпчыха паварушылася і разабрала нарэшце, што ляжыць на току, а на ёй мяккім цяжарам упокат наваліліся сцішэлыя людзі. «Ах, божа, нежывыя!» — у халодным страху варухнулася яна, і ў правай пашчэнцы зноў аддаўся боль. «У мяне, мусіць, выбіты тры кутнія зубы. Адзін — верхні, два — ніжнія: тыя тры здаровыя зубы...» — Рэпчыха абмацала языком калючыя асколкі і выплюнула іх з рота, учуўшы ўжо, што ад болю камянее язык.

«Гэта ж у нас стралялі! Божачка літасцівы!..» — яна пацягнула да сябе самлелую руку і, нарэшце, вырвала яе з-пад шорсткага суконнага каптана, і ўспомніла, што ў суконнай сівай куртцы быў Улас Корсак. Рэпчыха з намаганнем адкрыла цяжкія, як налітыя чым, павекі і ўбачыла поруч каля сябе застылы, у сівавата-радкаватай шчаціне няголены твар Уласа Корсака. У кутку рудога вока дрыжала, адбіваючы святло, круглая неразлітая кропля слязы.

— Улас, Улас, чуеш? — яна патармасіла яго за плячо, але Корсак не аказаўся.

«Матка святая, пастралялі... Няўжо ўсіх?» — яна павярнула голаў і ўбачыла каля сябе круглявыя ў плюшавай камізэльцы жаночыя плечы,— на іх спадала тоўстая русявая каса, з-пад якой на плюш сачылася рудая кроў. «Аленка, Сяльвестарава Аленка гэта. А дзе ж яе дзіцятка?» — за плячом у маладзіцы, каля цёплых яшчэ грудзей Рэпчыха намацала кучаравую дзіцячую галоўку. «Жывое ці не?» — яна падсунула руку пад слізка-кучаравыя валасы і падняла галоўку, чуючы, што тая каменем ападае з растапыраных пальцаў.

«Людцы! Людцы!» — Рэпчыха прысела, убачыўшы круга сябе груду абы-як пападаных жанчын.

Каля дашчанага пярыла далей ад яе, куды з пабітых, зрашэчаных дзвярэй падалі коса-сіняватыя слупкі сонца, нехта заварушыўся і застагнаў.

«Во жывы»,— не то ўзрадавалася, не то перапалохалася старая Рэпчыха. Вырваўшы ногі, яна пералезла праз Корсака і папаўзла туды, адкуль чуўся гэты спакутаваны, страшны стогн.

За дзвярмі нехта загаварыў, потым пачуўся рогат. Зводдаль ад гумна крычалі па-нямецку: «Штрайхгольц!» [18] Streichholz — запалкі (ням.).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x