Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Немец тамака, мусіць, ёсць,— сказаў Язапат Змысла, падыходзячы да Корсака.

— Паглядзі каня,— Корсак кінуў Язапату канец лейцаў і падмахнуў сабе вузлаватай з ялаўцовым ружовым пужэльням лёгкай пугай.— Пайду ратаваць людзей. Адзін з адным біся, рэж адзін аднаго, а людзей не чапай! Людзей ды дзяцей не вінаваць ні ў чым.

— Пачакай, Улас! — пачуўся з задніх фурманак перапалоханы голас.— Пашкадуй свае галавы.

— Што сябе шкадаваць,— Корсак свіснуў па пыльнай дарозе вузлаватай пугай.— Калі ўжо тут усяму цаны ды меры няма.

Падводчыкі, сцінаючыся ад дзіва і страху, глядзелі, як ён, угнуўшы голаў, настырна, нібы супраць буры, ішоў да конных казакаў, што бузавалі маладое жыта. Адзін з іх нечакана павярнуў насустрач яму:

— Куда прешь, кормілец?

— Да начальства, да сотніка іду,— не прыпыніўся Корсак.

— Смотри, какой прыткий,— засмяяліся астатнія.

— Вертай назад,— злосна дасмактаў і сплюнуў размяклы канчар папяросы конны, бліжэйшы ад Корсака казак.

— Я сказаў, да старшага іду, сказаць нешта маю.

— Говори здесь — там в беду угодишь.

— Цяпер так: каму бяда, каму нажыва. Я старшаму ... пра парцізанаў скажу.

— Пушчай идет!

— Знамо. Врет он все,— нехаця павярнуў каня злосны казак, прапускаючы Корсака на шарую з глыбокімі выбухтаванымі каляінамі дарогу, што бегла да хутара, дзе ўздымаўся і глух раптоўны жаночы плач.

Там, каля доўгага гумна з аб’еханай саламянай страхою вірыў, бялеючы жаночымі хусткамі, натоўп. Яго акружалі конныя казакі. Востра, раз’юшана, успыхваючы, як маланка, уздымалася ў нечай руцэ шабля.

«Мусіць, праўда будуць паліць людзей»,— Корсак, чапляючыся за леташні сухі быльнік, праз які рэдкімі пэндзлікамі прабівалася трава, звярнуў з палявой тупкай дарогі на пухка-мяккую раллю, каб выйсці наўпрасты да гумна.

Між хлеўчыкам і хатай, уткнуўшыся дулам гарматы ў камлі чорных крывых вішняў, стаяла танкетка. Адтуль, ад танкеткі, двое рослых мужчын у чорных кубанках, у сцёганых, нападобе фуфайкі, даўгаватых куртках вялі акрываўленую, знявечаную кабету.

Корсак, глытаючы сустрэчны густы вецер і прыспешваючы крок, усё намагаўся прызнаць, хто гэта, але не пазнаваў. «Няўжо яна? Няўжо Рэпчыха?»

Гумно, нібы вышчарыла свой чорны бяззубы рот, нечакана расчынілася. I наступаючы, падціскаючы коньмі, казакі пачалі ўганяць у чорную, вышчараную прорву яго невялікі варухлівы, што закіпеў мурашнікам, натоўп хутаранскіх кабет і дзяцей.

— Пачакайце! — крыкнуў і задыхнуўся густым ветрам Корсак.

Але крык яго, заглушаны енкам, і крыкам, і плачам кабет, ніхто, мусіць, не ўчуў. Не. Адзін малады, курносы ў шынялі з партупеяй цераз плячо казак абярнуўся і турзануў за повад каня.

На сухой спалавелай траве надворка, дзе тлела шара-скручанае леташняе лісце ад адзінокай крываватай яблыні, на Корсака наткнуўся цёмнымі персямі конь. З похвы са скрыгатам выцягнулася і балюча бліснула, рассякаючы са свістам вецер, крываватая шабля:

— Стой! Кто такой?!

— Корсак я.

— Какой еще такой Корсак?

— Да немца іду! — крыкнуў Корсак, каб перакрычаць плач і енк, што душыўся і млеў ужо ў гумне.

Але ад танкеткі бліснулі прадаўгаватыя шкельцы ў залацістай аправе акуляраў, і высокі немец у караткаватым шынялі, у фуражцы з серабрыстай кукардай і арлом, у чорных скураных пальчатках, ганарыста падцягваючы плечы ў вузенькіх пагонах, ступаў сюды. Збоку ў яго доўга, ажно да калена вісеў і пацялепваўся жоўты, невядомы Корсаку «кольт».

— Пан, за што гэтая брыда катуе людзей? — Корсак абмінуў коннага казака, наткнуўшыся нечакана на казацкага афіцэра, што ішоў поруч з немцам, таемна прыхоўваючы плётку і задзіраючы голаў у серабрыста-дымнай каракулевай папасе.

Немец нечакана павярнуўся да каракулевай папахі.

— В чем дело? — на лілова-сінім твары казака з тонкімі, падцята-злымі губамі злосна захадзілі, заварушыліся пашчэнкі.

— Перакладзі пану немцу, раз ты перагаворшчык, за што яны б’юць людзей,— Корсак, чуючы, як вар’яцее сам ад наглай злосці, махнуў пугаю на гумно.— Чаму не ловяць партызанаў? Чаму яны ваююць з людзьмі?

— Здесь все вы... Всех вас,— у казака бліснулі касаватыя з чырвонымі ад перапітку бялкамі вузка-падпухлыя вочы, і ён ужо загаварыў па-нямецку: — Ён папракае нас, што мы ваюем з людзьмі.

— Was für ein Mann ist das? Was braucht er nun? [15] А што гэта за чалавек? Чаго ён тут? (ням.) — папытаў коратка немец.

— Der Mann ist aus dem Banditendorfe da. [16] Ён з той самай бандыцкай вёскі (ням.).

— Warum geht er denn auch nicht in Flammen auf? [17] Дык чаму ён тады не ў агні? (ням.) — немец адвярнуўся, пазіраючы на гумно, дзе праз расчыненыя дзверы рваўся адчайна-балючы плач і енк.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x