Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Наш, ядры яго за ногі! — крыкнуў радасна-ашалелым голасам высокі вуграваты партызан, які і падстрэліў казака.

— Вінтоўку хватай,— загадваў, спяшаючыся ўслед за рослым, нізкі і дробны Жэнік Рэпка.

— Глядзіце, хлопцы, каб не прытаіўся ды не шпурнуў гранату,— папярэдзіў трэці, мусіць, баязлізейшы.

— Якая граната, калі ён лапкі адкінуў,— ганарыста сплюнуў высокі, стоячы над параненым казакам.

Цяпер яны, узяўшы яго за рукі, цягнулі па раллі да блізкага за чорнымі крывымі вішнямі і старымі развіслымі яблынямі неагароджанага хутара, дзе збіліся ў купку перапалоханыя хутаранцы.

На шарую з глыбокімі калдобістымі каляінамі сценку, дзе над мёртвым застылым дзяўчом ірвала свае валасы здзічэлая ад гора кабета, ківалася толькі старая нямоглая баба і потым ужо, адважыўшыся, пабеглі іншыя.

— Шкада, што той уцёк, сцерва,— набычыўшы голаў, услед за партызанамі, што валаклі збялелага, які толькі зяхаў разяўленым ротам, хватаючы паветра, параненага казака, няспешна ішоў, несучы яго сівую з сінім верхам кубанку і караткаваты кавалерыйскі карабін — свой аўтамат пакалыхваўся на грудзях — Жэнік Рэпка.

Згледзеўшы партызан з параненым казакам, ад дзяўчаці раптам ірванулася, вытрашчыўшы і перакасіўшы звар’яцелыя вочы, нізкая з ледзьве прыкметнай сівізною на скронях, прываблівая сваім хараством круглаліцая кабета.

— Што ён нарабіў, божа літасцівы! Дайце я яго задушу. Божа, што ўчынілася?! Дайце...

I завярнулася назад — яе страшны з падвываннем плач ірваў вільготна-цеплаваты вясновы вецер.

Сюды ўжо, да крайняга пры ржавым у спалавелых бародах сушніку балотцы хутара, перачакаўшы бяду, бо бачылі ўсе з патайных схронаў ды аконцаў, збягаліся хутаранцы, найболей кабеты і дзеці. З дзівам і страхам глядзелі то на Жэніка Рэпку, што, падмяніўшы чарнява-вуграватага партызана, разам з другім, высокім, цягнуў да прысадзістага доўгага гумна ледзьве жывога, мярцвяна-белага са скалмачанымі чорнымі валасамі мужчыну ў сіняй касаваротцы і ботах, то на дзяўчыну, якую няслі ў радзюжцы і да якой кідалася, трасла і падымала бяспамятная маці, бесперапынку пытаючы:

— Лёрця, Лёрця, ці чуеш? Ну, Лёрця!

— Дзе яна табе ўжо ўчуе.

— А я ж бачыла, як стрэліў... I яна, бедная, толькі ручкамі ўзмахнула...

— Вот кат, такое дзяўчо загубіў.

— Трэба і яго... Напаліў жалеза ды пячы...

— Людцы, лепш не чапайце яго, наклічаце бяду. Людцы, лепш не чапайце.

— Што, дараваць? — крыкнуў нехта тоўстым і гнеўным голасам.

— Ой, мусіць, на гэтым не кончыцца,— чуваць быў ціхі і збянтэжаны голас.

I гэтую чужую перасцярогу і бедаванне перабівала сваім енкам спакутаваная кабета і працягвала да ўсіх рукі:

— Людцы, мілыя, людцы! За што так карае бог? За што? Людцы!

Бабы адступаліся, журыліся адна з адною і з жахам азіраліся, балюча войкалі, убачыўшы, як Жэнік Рэпка з дужым чарнявым партызанам падцягнулі да сырой дрывотні і кінулі пад старую з падсохлым галлём яблыну збялелага, што цяжка і пакутна, як у сне, стагнаў, параненага з заплюшчанымі вачмі казака.

— Сякеру нясі, чуеш? — крыкнуў Жэнік Рэпка нізкаму, даўгарукаму, з вострым гарбом на плячах мужчыне.

— Сякеру не дам. Досіць адной смерці,— адвярнуўся нізкі, гарбаты мужчына і пайшоў, махаючы доўгімі рукамі, туды, дзе ляжала дзяўчо і дзе збіліся купаю жанчыны, здалёк ужо крыкнуў: — I на якое ліха ты прыцягнуў яго сюды, пад нашыя будынкі?

— Пашкадаваў,— злосна цераз плячо бліснуў бялкамі злых вачэй Жэнік Рэпка і ўскочыў у хату, неўзабаве выбегшы адтуль і несучы ў апушчанай руцэ цяжкую сякеру.

— Божачка, што ж тут робіцца? — Сутулячыся і падымаючы з абодвух бакоў, каб не чаплялася за зямлю, доўгую спадніцу, з раз’еханаю анучай на сівай галаве, спяшалася да дрывотні і коўзалася на плыткай лужыне старая Рэпчыха.

— Маці, не падыходзь, кажу! — крыкнуў Жэнік Рэпка і адбегся да чорнай адзінокай яблыні, дзе на пласце ружаватых трэсак курчыўся і прасіў піць, аблізваючы сухія губы, паранены ў ногу, звар’яцелы ад болю казак.

— Нехрысць, што робіш, нехрысць! — узмахнула худымі пакурчанымі рукамі старая Рэпчыха.— Хай бог карае яго!

Убачыўшы, як казака, узяўшы за рукі і ўшчаперыўшыся жменяю ў яго чорныя калматыя валасы, цягнуць да шарай перакуленай калодкі, старая пачала хрысціцца і падаць на калені.

...Да казака з адсечанай галавою, што ляжала тут жа, ля калодкі, ніхто з верасаўцаў не падышоў, ніхто не збіраўся і хаваць яго. Адчуваючы жудасць і страх у душы і чакаючы новай немінучай бяды, усе скоранька разбягаліся дадому.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x