Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Боты кованымі абцасамі жорстка падшпорылі каня, ажно той, задзіраючы расшчэмленую цуглямі пеністую храпу, ірвануў галопам. За ім, трасучы сядлом, на якім ляжаў кінуты шынель, нібы прывязаны, пабег другі. З яго памалу спаўзаў, нарэшце шухнуў пад конскія ногі зеленкаваты нямецкі шынель.

— Стой-й-й, в гроб твою мать! Вертай назад, говорю! — трос вінтоўкай і бездапаможна азіраўся малады даўгашыі казак, папраўляючы кубанку: хутары падазрона пачалі ажываць, бегалі людзі, адтуль чуўся голас і крык.

З-за крайняга прадаўгаватага гумна з прадранаю да зялёных лат страхою пачалі бухаць расцяжна-тупаватыя, яшчэ не меткія стрэлы.

Казак дабег да шыняля, падхапіў яго, перакінуў на руку і заспяшаўся па чорствым гасцінцы, чуючы, як блізка ў пясок чвякаюць кулі і ззаду, недзе каля дзяўчаці, адчайна, бяспамятна енчыць і поўзае кабета:

— Вой, людцы, вой родныя, забіў!..

Убачыўшы чорна-калючую разложыстую грушу з сіва-замшэлай пад ёю крушняй, казак што было моцы стараўся дабегчы туды, каб там ужо залегчы і адстрэльвацца. Тлела кволае спадзяванне, што за грушавым камлём і крушняю будзе хоць які ратунак.

Але раптоўны агністы боль раскалоў вышай калена левую нагу, і ён, страціўшы прытомнасць, нячутным мяшком пачаў аб’язджаць на жвірысты цвёрды грудок. Ачуняў праз хвіліны дзветры, чуючы нязносны боль у назе і сілячыся абмацаць рану рукою.

Але за гэтую руку нехта схапіў яго і турзануў да сябе, зноў развярэдзіўшы нязносны боль у назе. Перасільваючы яго, мярцвяна-белы ў твары казак адкрыў цяжкія, зліплыя павекі: над ім разгарачана соп малады курносы хлопец у збітай набок кепачцы. Чорныя вочы яго блішчалі вар’яцкай радасцю.

— Жывы, гадзіна! — крыкнуў хлопец, падбіваючы вышай сваю кепачку. За ім, нізкім і дробным, стаялі яшчэ двое — рослых: адзін чарнамазы, вуграваты, другі — бялявы, з шара-лупаватымі на выкаце вачмі.

— Цягні яго на дрывотню пад калодку. На такога і пулі шкада,— сказаў вуграваты, падтрасаючы на плячы дзесяцізарадку.

— Памагай, чаго стаіш,— павярнуўся да яго курносы, перамяняючы ў руцэ аўтамат і зыходзячы на другі бок за ледзь жывога, збялелага ад страху і ад болю казака.

Гэта быў Жэнік Рэпка. Конных казакаў з мурзатага акна свае хаты ён згледзеў адразу, як тыя паказаліся на грудку. Яны, трое партызанаў, якраз адмываліся ад балотнай руды і падсушвалі манаткі, прыбіўшыся на Прылуцкія хутары з-пад Дварчан, дзе напароліся на засаду. Іх знянацку і няждана абстраляла чыгуначная ахова, затоеная пад каменным мосцікам, пад якім прашмыгвала кружная местачковая дарога. Балазе вартавыя не ўтрывалі і не падпусцілі іх бліжай. Але і так першая кароткая чарга падкасіла каня і фурмана, якога яны, як на бяду, узялі з сабою ў недалёкай вёсцы. Яны трое, як мага — і паўзком, бокам і скокам — даперлі да блізенькага балоцістага алешніку. Вывазгаліся, як чэрці, у гразкую смярдзючую руду, але асталіся жывыя. Праўда, адзін з іх у гэтым перапудзе пакінуў на возе сваю вінтоўку, і яны якраз мергавалі, дзе ўзяць зброю; ці не ісці ў суседнія Глінішчы і не адкапаць забітых яшчэ ў сорак першым чатырох байцоў, якіх людзі пахавалі разам з іхнімі вінтоўкамі. I тут на грудку нечакана выраслі двое конных. Што гэта казакі, добра ўгадвалася па чорнай бурцы.

Вышмыгнуўшы ў міг вока з хаты і прыгорблена перабегшы да гумна, партызаны затоена цікавалі, намагаючыся разгадаць, ці гэта разведка, за якою можа з’явіцца казацкая сотня, ці проста выпадковыя прыблуды, што шукаюць самагонку.

Што яны ўжо добра налімоніліся і ім наўме толькі кабеты, выразна распазнавалася па тым, як адзін з іх, кінуўшы на маладзіцу бурку, падтаптаў яе пад сябе, а другі кругом азярца пачаў ганяцца за шпаркім дзяўчом.

Падкрадваючыся паўзком да недалёкага трапяткога пералівістага азярца, партызаны лавілі на мушку гэтага, што, скінуўшы шынель, лётаў за дзяўчом, мяркуючы падстрэліць хоць яго, каб узяць вінтоўку, але тое, што ён нечакана стрэліў у дзяўча, змяніла і перайначыла ўсё. Яны, убачыўшы ўжо, што казакі могуць уцячы, падняліся з разоры і пабеглі сюды. Памог ім болей конь, што, перапудзіўшыся стральбы, кінуў свайго гаспадара і памчаў за конным казакам.

З чацвёртага ці пятага стрэлу куля ўсё ж дагнала перапуджанага казака, што задыхана, з астатніх сіл уцякаў гасцінцам, у адной руцэ несучы згамтаны нямецкі шынель, а ў другой — караткаваны карабін.

Ногі ў яго пачалі заплятацца, і ён, ранены разрыўною куляй у калена, ляпнуўся між каляін шарага гасцінца і замёр, страціўшы ад болю прытомнасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x