Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не,— Міця чарпануў шуфлем вялікі скрыль беласіняватага снегу і павярнуўся спіною да Самахвала, каб адчапіцца ад ліпкай гутаркі, ведаў, той ізноў будзе саладзіць пра сваю жаніцьбу.

— А як мне?.. Два тыдні ўсяго, як жанаты. Толькі пярэзвы справіў.

— Аб жонцы не бядуй: адна жонка, кажуць, ад бога, другая — ад людзей.

— Выскаляешся, а нябось дрыжаў як асінавы ліст, калі пад ямы пад’язджалі. Сёння зранку чуў, як кулямёты лапаталі? Тут за казармамі лоташаць людзей.— Самахвал паправіў на падстрыжанай пад кароткую польку круглай галаве зеленавата-шарую з аранжавай акантоўкай пілотку.

— Ды чуў, не глухі, здаецца.

— А што ж будзе з намі? — Самахвал падважыў крыгу зледзянелага снегу, натужыўшыся і чырванеючы, кінуў яе.

Ды нешта будзе, раз форму адзелі.

— А яна табе пасуе,— усміхнуўся Самахвал і зноў двума пальцамі злавіў у сябе на галаве зеленавата-шарую пілотку.

— За такі строй, глядзі, каб галавой не расплаціліся,— Міця ўчуў, як да спіны ліпне настылая, вільготная ад поту кашуля.

— Мы салдаты. Які з нас спрос. Прымусова бралі.

— Яно так... Але ці будзе хто разбірацца? Возьмуць за кокі, ды ўсё,— Міця падышоў да раскопанай гурбы і са злосцю ўбіў у крупчасты, як бойная соль, шапаткі снег свой шчарбаты шуфель.

Пазаўчора яго, яшчэ без гэтай шара-зялёнай формы, вадзілі на другі паверх у невялікім жоўтым дамку, тут жа за казармай.

Вартавы нехаця пастараніўся, і Міця з пасланцом увайшоў у чысты, падлізаны, падфарбованы, што пах свежым пакостам, калідор.

Па рыпучых драўляных сходах яны падняліся ў немалы пакой, другія дзверы якога выходзілі на прыгожы, ажурны балкон, якраз там, дзе павінен быў быць рог дома.

Трохі з боку ад шырокіх на дзве форткі дзвярэй, каб, мусіць, не праймаў скразняк, стаяў шырокі прысадзісты стол з зялёным, трохі ўжо працёртым сукном, па краях абабіты лакірованымі планкамі ў рубчыкі. На рагу яго за шкляным сіняватым чарнільным прыборам і точанай драўлянай вазай для алоўкаў блішчаў нікеліраванай трубкай на высокай вілцы белы тэлефонны апарат.

За сталом у цяжкаватым крэсле з выгнутымі падлакотнікамі рухава адкінуўся чарнявы, віхраваты мужчына гадоў трыццаці ў зялёным нямецкім фрэнчы, з партупеяй і чырвона-бела-чырвонай апаскай на левым рукаве, у белым крузе якой ламалася чорная свастыка. З боку ад стала, заклаўшы нага за ногу, пакалыхваў цяжкім ботам схуднелы, жаўтлява-адутлаваты Костак Камашыла.

— Далей заходзь,— махнуў ён цяжкім ботам і павярнуўся да чарнява-прыгожага з вайсковай зухаватай выпраўкай афіцэра: — Я казаў — гэта Змітры Корсак.

— Так,— афіцэр акінуў Міцю трохі касаватым позіркам і апусціў чарнява-віхрастую голаў.

— Беларускі паэт,— лісліва, зазіраючы афіцэру ў сінія з чыстымі перламутравымі бялкамі вочы, падхвальваў Міцю жаўтлява-нездароўчы Камашыла.

— Вершаў даўно не пішу,— рэзка сказаў Міця, каб скінуць гэтую агіднасць.

— А я думаў рэкамендаваць вас у газету. Але добра,— тонкая рука паднялася і прыляпнула па вышмарганым, працёртым да белаватасці зялёным сукне.— Паслужыце покуль што ў нас. Нам патрэбныя тыя, хто адчувае дух народа, хто верыць у непераможную сілу і моц нашай Бацькаўшчыны. Беларусы даўно зняверыліся. Саромеюцца нат прызнацца, хто яны. Адракаюцца ад мовы, ад свайго паходжання. Ці я не праўду кажу? — Але не дачакаўшыся, што адкажа Міця, з цвёрдасцю ў голасе зноў прыляпнуў рукою па вышмарганым сукне.— Трэба будзіць народ. Але перш быць самому прыкладам для народа. Трэба пачынаць з самога сябе.

— Ты ж, пэўна, дагадваешся,— улучыўшы момант, калі задыхнуўся, ажно закашляўся ад свае прамовы афіцэр, зарыпеў на крэсле і павярнуўся да Міці, косячы лупаватымі вачмі, жаўтлявы адутлаваты Камашыла.— Мы ж цябе выцягнулі з турмы.

— Дагадваюся,— прызнаўся Міця.

— Гэта трэба цаніць,— падмахнуў бяляваю, што пачынала ўжо лысець, галавою нездароўчы Камашыла.

— Вам спярша прыдзецца паслужыць тут,— цвёрдыя сінявата-бліскучыя, як у дзяўчыны, вочы зіркнулі на Міцю.— А з цягам часу пашлём вас на афіцэрскія курсы. Не важна, што яны нямецкія, важна іншае — вы мацьме магчымасць атрымаць веды. Без сваіх кадраў мы, беларусы, нішто. Наша слабасць у тым, што няма нацыянальнай інтэлігенцыі. Адрадзіць нацыю могуць толькі самаахвярныя, моцныя духам, поўныя веры ў неўміручасць народа і ўзброеныя трывалымі ведамі людзі.

Прыпамінаючы цяпер нядаўнюю гутарку, Міця прыкідваў сабе — таіўся гэты чарнява-прыгожы, адзеты ў нямецкую форму афіцэр, зманьваў лісліва-ўгодлівай размовай пра ўсё балючае, непадступна-святое, стараючыся падкупіць Міцю, ці, рызыкуючы ўсім, рабіў гэта праўдзіва, адкрыта і свядома.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x