Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але Міця ўбачыў, як Стасю падміргнуў сіваваты ў зялёным фрэнчы немец і Стась у міг вока, падхапіўшыся з лавы, ужо нават спрытна і звыкла, з хлёсткім свістам махнуў шомпалам.

Удар прыйшоўся па карку — нечакана цяжкі і балючы. Міця ледзьве ўстояў на нагах, ледзьве стрымаўся, каб не закрычаць, не адказаць на гэты ўдар азвярэлым, свірэпым мацюком. Ён толькі бязвольна заскрыгітаў зубамі.

Бортнік, абцёршы рукою губы, павярнуўся да немца:

— Тут за яго прасілі.

— Хто? — па-польску спытаў другі — бялявы, з прыгладжанымі лысаватымі валасамі і з вялікімі вачмі.

— З Наваградка.

Міця, гатовы ўжо да новага, гарачага, што апякаў, як распаленае ў горне жалеза, удару шомпалам, напята і напружана заціх.

Немец разгарнуў чорна-мармуровы ў кардонных вокладках з паўкруглымі кантамі сшытак, што ляжаў перад ім, і выцягнуў з кішэні жоўты скураны футляр. Шчоўкнуў кнопкаю. Расшчаміўшы тонкадрацяныя, спружыністыя вушкі, надзеў акуляры на тонкі нос:

— Прозвішча?

— Корсак,— падсунуўся на кароткім, са спінкай, зэдліку мардаты Ядлоўскі.— Знаўся з бальшавікамі.

Нямецкі афіцэр пацягнуў на тонкім носе серабрыстыя акуляры і зіркнуў зверху шкельцаў.

— Быў сакратаром сельсавета,— Міця цяжка паварушыў перасохлым языком.

— Значыць, уводзіў жыдоўскі парадак? — зноў па-польску спытаў немец.

— Ён і за нашую справу пацярпеў,— нервова пачаў смактаць запаленую цыгарэтку ўстрывожаны Бортнік.— Сядзеў у польскай турме.

— Та-а-ак,— немец адною рукою трымаў, каб не загарнуўся чорны сшытак, другою падсоўваў на носе акуляры.— А дзе жывеш?

— У Верасаве.

— Далёка адсюль?

— Пяць кіламетраў.

— Та-а-к... Як ачуціўся тут падчас узрыву вадакачкі?

— Прышоў купіць газеты. Пра здарэнне на станцыі нічога не ведаю.

— Не прызнаецца, халера,— выскаліўся Бортнік.— Дзявулю тут мае. Да яе, мусіць, прыбягаў.

— I хто ж яна? — зноў спадлоб’я, угінаючы голаў, зіркнуў немец.

Гарачая злосць апаліла Міцю — нашто ж яшчэ выдаюць Чэсю.

— У вайсковым шпіталі робіць... міласэрнай сястрою,— падказаў Бортнік.

Пад вачмі ў немца праз акуляры высвечваліся яркія дужкі святла. Ён падняў лысаватую голаў, і дужкі расплыліся і збеглі ніжай.

— А хто там з іх пераводзіць у лес палонных?

— Тую ўзялі,— нарэшце за спіною ў Міці азваўся Дабрыян.— Была тут у мяне на дыбе.

— Што гэта значыць?

— Голую во на тапчан палажылі, ды па кумпяках...

Міця ўявіў, як ірваў сукенку на асарамачанай, перапалоханай да смерці дзяўчыне, прагнучы яе болі, пакуты, крыві, разлютаваны Дабрыян.

I ён, мусіць, таксама ўспамінаючы ўсё, што тварылася тут на тапчане з раздзетай дзяўчынай, здурэла зарагатаў:

— Раўла, як свіння пад плотам.

— Дзе цяпер яна? — нібы забыўшыся пра Міцю, спытаў немец.

— Казакам перадалі. Тыя ўмеюць на локаць кішкі накручваць.

— З гэтым што? — адкінуўшы крысо мундзіра, недзе з кішэнькі немец дастаў залаты, на ланцужку, гадзіннік, пазногцем адкалупаў накрывачку.

— Мы яшчэ перамовімся,— скоса, адным вокам зіркнуў туды, на белы цыферблат, Бортнік.

I тады з лаўкі порста падскочыў Дабрыян, падкусваючы край губы, шомпалам парнуў Міцю ў плячо:

— Пайшоў, гніда.

Мацаючы нагамі цемнаватыя сходцы, Міця сунуўся паперадзе Сідорыка, што, прычакаўшы ў калідоры, гнаў яго назад у затхлы, з нявыветраным духам азызлага, гнілога сала глыбокі, вымураваны з каменняў і настылы за зіму падвал. Нешта крыўднае да адчаю, брыдкае і агіднае пераварочвалася ў душы, сціскала за горла: «Колькі ж можна за сваё кароткае жыццё сядзець у азызлых сутарэннях? Каго вінаваціць? На каго наракаць? Хібя толькі на сябе, на свой лёс? Няўжо выпала такая доля — пакутаваць і бедаваць? Дзе літасць, дзе бог, дзе праўда? Дзе ж усё?.. I пакутую не я адзін — увесь народ. I ўжо не адзін год — цэлыя вякі!»

Прысеўшы на слізкія нары і сцішыўшыся, учуў зноў, як гарыць неачахлым агнём шыя... Успомнілася, выплыла з падводнай глыбіні зноў тое далёкае: на запараным, задыханым Дабрыяне конна сядзіць і рагоча малахольны Тадак Пясэцкі. I ўбачылася, так выразна і блізка, ужо цяперашняе: гвалтам і дагала раздзетая і кінутая на дыбу-лаву з жалезнымі ножкамі — бездапаможная, квола-дрыготкая, як пташка, у дужых мужчынскіх руках зганьбеная дзяўчына. I яе раз’юшана і няшчадна, заплюшчыўшы ад асалоды вочы, сячэ плёткаю з ушытым на канцы волавам азвярэлы Стась Дабрыян.

— Білі? — перачакаўшы, покуль у Міці перагарыць, ападзе злосць, спытаў Лаўрын Царык.

— Не-е... Замахнуліся раз. Дарэчы, свой, тутэйшы, у школе вучыліся разам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x