Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

...За пясчаным раўком напроці прыгорбленай з пляйстрамі карычневага моху на страсе Літаваравай хаты, поруч са старым дубовым крыжам бялеў высокі і новы.

На верхняй крыжавіне яго настылы за ноч вецер страхатліва падкалыхваў зашморгнутую шыракаватай пятлёй доўгую вяроўку.

Гэтую вяроўку Алеся ўбачыла ўжо тады, калі мінула пляскаты камень, а за ім ужо і прылізаны вясноваю паводкаю, занесены гнілавата-чорнаю з поля саломаю, струхлелымі трэскамі і лубінам шырокі равок.

Тут, у грамадзе насцярожана-маўклівых мужчын і дрыготкіх, заплаканых кабет у цяжкіх суконных хустках убачыла бацьку. Твар у яго сцягнула, абяскровіла нейкая свая глыбокая задуманасць і нездароўчасць, ён здаваўся яшчэ больш пастарэлы.

Размахваючы плёткай і няшчадна секучы таго-сяго па плячах, малады казак з чорнымі падвітымі вусамі, у сіняй з чырвоным аколышам фуражцы падганяў бліжай да крыжа перапуджаных, збялелых ад бяссонніцы і страху верасаўцаў.

Глыбока і доўга ўздыхнуўшы, яны ўсе разам раптам павярнулі галовы да белаватай стужкі шашы, якую абапал абступілі чорна-карэлыя бярэзіны.

Пяцёра конных казакаў, падтрасаючы высока паднятымі локцямі, з’язджалі ў канаву, гонячы перад сабою скрываўленага, апухлага, са знявечаным тварам і звязанымі назад рукамі Марціна Ваўчка. Блытаючыся нагамі ў счарнелым леташнім крываўніку, Ваўчок, як п’яны, ішоў лукаткамі і подбегам.

Ломячы над проставалосаю галавою рукі, гэтаксама трушком услед за коннымі казакамі, што гналі пабітага, змучанага на допыце Ваўчка — яго катавалі ў далекаватым ад вёскі Раковым гумне, каб ніхто не бачыў і не чуў крыку,— бегла распэтланая Вольга. У адной руцэ яна трымала хустку. Твар у яе быў падпухлы, сіняватыя губы дрыжалі і брыдка крывіліся.

— Людцы, упрасіце,— махнула яна хусткаю і павярнула сюды, дзе нямелі ад жудасці сагнаныя верасаўцы.

Учуўшы гэты здзічала-бяспамятны крык, верасаўцы пачалі паволі ціснуцца адзін да аднаго.

— Людцы, ратуйце!..

I цяжкі ўздых ускалыхнуў знямелы натоўп.

— Людцы-ы-ы!..

Алеся, заміраючы ад страху, гарнучы да грудзей перапуджанага Вользіным нядужым, асіплым крыкам хлопчыка, убачыла, як з грамады, сцяўшы папяловыя губы і сціскаючы худыя пашчэнкі, ціснуўся бацька.

— Не вінаваты ён, гаспадзін казак! — Улас Корсак падышоў і падняў вочы на маладога ў шарай папасе казака, што, узяўшыся ў бокі, сядзеў на чорным дагледжаным і ганарыстым кані.

— Что ты сказал, старая стерва?

— Кажу, не вінаваты ён!

— Брешешь, сволочь! — раптам страпянуўся казак,і рука яго знайшла каля сядла і выцягнула шашку.— Зарублю, мать твоя курица!..

— Тата,— ледзь во ўжо дайшла да бацькі, чуючы, як млеюць ногі, утрупянелая Алеся і злавіла за рукаво, пацягнула да сябе.— Тата, адступіся. Тата, ці чуеш?

Тым часам вузкавокі, вусаты з ліловым спітым тварам казак падапхнуў вострай і доўгай пікай да белага крыжа адчуджанага, як самога ўжо не свайго, згорбленага, знябожанага Ваўчка. Ён, Ваўчок, толькі няўцямна глядзеў міма людзей на вёску, нібы шукаў там сваю хату, нібы толькі з ёй хацеў развітацца.

— Людцы, заступіцеся, папрасеця яшчэ, можа, вам не адмовяць,— упала на калені і папаўзла, ловячы разяўленым ротам паветра і задыхаючыся, мусіць, ад сардэчнага прыступу, счарнелая, з распушчанымі валасамі Вольга.

— Людцы!.. Мілыя! А божа мой, а за што, за якое?!.

Вольга не дапаўзла — самлела, раптам зрабіўшыся мярцвяна-белай і ўпаўшы на рыжаваты гліністы пясок каля крыжа, дзе пагойдвалася доўгая, перакінутая цераз крыжавіну, з шырокай пятлёю вяроўка.

Малады ў шарай папасе казак, засоўваючы ў похву страхатліва вострую шашку, кіўнуў галавой, і двое конных спешыліся. Схапілі Вольгу за слабы, што раз’ехаўся на плячах, сачык, і пацягнулі пад канаву на шараваты марозік, што не растаў яшчэ на леташняй закурэлай і не акрыялай траве.

Каля крыжа асталася ляжаць толькі клятчатая Вользіна хустка.

Ваўчок раптам стаў на калені, нагнуўся і, выцягваючы над спіною свае звязаныя дротам, пасінелыя рукі, пацалаваў гэтую белую, спярэшчаную сіняватымі клеткамі хустку.

— Встать, сука партизанская! — да яго падбег высокі, што трымаў заслончык, казак у даўгаватай, як паўпаліто, сцёганай куртцы і падняў пад пахі Ваўчка, паставіў на адрэзаную ад дзеравіны, неакораную калодачку.

Алеся адвярнулася, не глядзела, што рабілася там, пад новым крыжам. Учула, калі нехта каля самага вуха сказаў:

— Глядзі, яшчэ жывы, яшчэ ўсё варушыцца,— пазнала голас старой Такарады, але не ўзглянула, не падняла вачэй. У памяці плыло гумно, чуўся той далёкі, спакутаваны крык не то Вольгі, не то старое Мондрыхі:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x