Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Чаго ж гэта нямашука?

— Но-о, каб на цябе норат! — крыкнуў ад злосці на каня, каб болей нічога не гаварыць, разгневаны Язапат Змысла.

— I нашага хлопца не відаць,— агледзелася нарэшце падслепаватая Жыткова Алена.

Бронік Літавар, счакаўшы, покуль праедзе расцялежаны воз, на якім ляжала доўгая хвойка, памахваючы стрункім канцом, перайшоў пясчаную вуліцу і нахіліўся да прыгорбленай, ухутанай у суконную хустку Жытковай Алены, нешта ёй ціха сказаў.

— Вой! — успляснула тая рукамі.— Каб хаця вярнуліся!

— Вернуцца, дзе дзенуцца.

— А дзе ж яны, дзе? — залямантавала Ваўчкова Вольга.

— Дазнаешся сама,— махнуў рукою Бронік Літавар, даганяючы падводу.

— Божачка мілы, чуе маё сэрца, што будзе бяда,— усхліпнула ў глыбокім стогне Жытковая Алена.

Да яе, задыхаўшыся ад трывогі, падыходзілі верасаўскія бабы.

З Мондравай, завешанай дзяружкамі хаты, дзе прыстуквала ляда, ажно ў лямпе турзаўся каснік агню, дзе па чарзе бабы датыкалі ручнік — звычайную ў дзве ніткі полку шарага палатна,— на тупат і галасы на вуліцы разам з усімі выбегла і Алеся. Спытала пра бацьку і вярнулася ў хату, прыгнечаная, прыбітая сваім нечаканым горам — ужо каторы дзень у дварчанскай турме сядзіць арыштаваны паліцыянтамі Міця. I дзе гэты недавярак Імполь, што сышоўся зноў і жыве з Хрысцяю. Няўжо няма дабра, спакою на свеце і не будзе? Няўжо на людзей упала боская кара? Але чым жа вінаваты Змітрык? Чым жа ж ён угнявіў бога?

Алеся падышла да ложка, дзе, скурчыўшыся, ляжаў змучаны гаманою, беганінаю баб, ляскатам варштата і нарэшце такі заснуў яе хлопчык, яе спадзяванне і шчасце, яе некалі ўжо і падпора, і падмога ў хаце. Будзе каму і заступіцца за яе. Алеся змахнула з вока пякучую слязу, накрыла хлопчыка цяплейшым коўдрам і сама прыхіліла да падушкі голаў, як заснула і не згледзела.

— Уставай, Алеся, чуеш? — яе тармасіла старая Такарада.— Бабы пабеглі...

У хаце, дзе знялі ўжо з вокнаў радзюжкі, займаўся дзень.

Алеся падняла голаў, працерла вочы, змораная сном, хістаючыся, падышла да акна. Перад вёскаю за пясчаным раўком, дзе стаяў шары стары крыж, ляжаў ужо новы — ачасаны белы. За ім падлятаў угору рыжаваты пясок — і выдавала, там трапяталася, падмахвала крыллямі падбітая пташка. Там капалі яму.

Каля замшэлага дубовага крыжа нехта гарцаваў на сівым у яблыкі кані з цёмнай храпай. Яздок быў у шарым шынялі, у сівай кубанцы. Да яго, падскокваючы на сядле, пад’ехаў другі з трохкутным, як касынка, чырвоным башлыком на плячах.

— Што там робіцца, цётка Тэкля?

— Ваўчка вуньдзека казакі злавілі?

— Дзе?

— Слупы рэзаў разам з партызанамі і дадому ішоў з пілою.

— Матка святая, што ж будзе? — голас у Алесі залекацеў, але Такарада нібы не ўчула яе: адшмаргнуўшы ў другім акне занавеску, насуплена глядзела праз рэдзенькую навісь голых вішняў на вуліцу і неўспадзеў адскочыла ад чорнай, нефарбаванай аконнай шуфляды:

— Ах вой, людзей гоняць!

— А што ж нам рабіць? — Алеся адбеглася ад ложка, дзе спаў хлопчык, прысела на край і сцішылася, быдта пасля ўдару перуна.

— Сядзем ціха.

— Ці ж уседзім? — Алеся ўжо чула, як на надворку, заехаўшы недзе з прыгумення, затупаў капытамі конь і поцемак яго наплыў на акно.

— Выходи-и! — грозна-расцяжны голас, перамешаны злымі, страхатліва-помслівымі мацюкамі, пачуўся за акном.

Хлопчык уздрыгнуў, адкрыў сінія вочкі, убачыў маці і зноў звёў сонныя павекі.

— Выходи-и! — па шуфлядзе акна, па раме, ажно зазвінела незакітаваная шыба, кароткай рэзкай маланкай секанула плётка.— Выходи-и, партизанская зараза, да попроворней!..

Такарада, косячыся на акно, на якое насоўваліся шырокія конскія персі, памаленьку адступалася на сярэдзіну хаты.

— Не смотри чертом, выходи! — пераважыўшыся на сядле, зіркнуў пад нізкі застрэшак шыраканосы, немалады, гадоў за сорак, казак у чорна-рудаватай, злінялай кубанцы.

Такарада мільганулася да сцяны між акон і прыліпла там сутулаватымі плячмі. Алеся змярцвелася, як сама не свая сядзела на ложку, баючыся адыходзіць ад сынка, што палахліва і цікаўна стрыг расплюшчанымі вачмі.

— Выходи, а то стрелять буду! — з сіняватага, залітага ўжо рэдкім раннім святлом надворка пачуўся зноў моцны, хрыпаваты голас.

— Пойдзем, цётка,— укруціўшы ў радзюжку, Алеся ўзяла на рукі цыбатага, ужо і не лёгкага пяцігадовага сынка.

— Куды ж пойдзем, Аляксандрачка? — жалосна-слязлівым голасам спытала Такарада.— Няўжо на пагібель сваю?

— Калі не выйдзем, застрэліць тут, у хаце,— і Алеся першаю ступіла ў чуйныя непрычыненыя сені.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x