Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ахрыплыя ад гутаркі на пустым абветраным полі верасаўскія мужчыны нечакана, нібы змовіўшыся, сціхлі перад глухою, непрыступнаю сцяною ляска, што блізіўся і наплываў на іх, глытаючы ў свае нетры ломкі і хрусткі ляскат калёс.

За ляском за яго рваным і зубчатым, як у старым ручніку, краем трывожна і радасна-велічна зелянела неба. I наіўны, як дзіця, маладзік з сіняватай зоркай, што пагойдвалася ніжай яго, глядзеў на гэты нязвыклы з дзвюх фурманак абоз. У задушліва-смолкай цішыні ляска, дзе тройчым рэхам адазваўся перастук калёс, ускрыкнула палахліва-трывожная пташка.

— Пугач, ліха яму,— азваўся нарэшце Ваўчок.

— Ты ўсё прычуеш,— падхіхікнуў і ўпікнуў яго Язапат Змысла, скіроўваючы трохі ўбок марудна-сытую каштанавую кабылу, каб не зачапіцца воссю за крывую, чэзлую, з абшморганай карою хвойку.

Яловы падростак, што налягаў густымі лапамі на дарогу, таіў ужо сухі мігатлівы поцемак.

Незнарок марудзячы, услед за старым Пытлем, што ішоў паказваць адшкадаваную сасну, усунуліся ў калюча-густы пахучы ельнік маладзейшыя мужчыны. I нехта раптам гукнуў, як успуджаны япрук, і, шахкаючы і патрэскваючы подлескам, перапалохана гэльцнуў назад, на дарогу.

Перад ім, перавальваючыся, як з падбітымі крыллямі, ляцела нешта невідочна вялікае. Мужчыны таксама знямелі, пазіраючы, як перавальвалася ўлукаткі, ляцела невядомая, нібы падстрэленая пташка.

— Савы ўпудзіліся, во мужчыны,— Улас Корсак тузануў да сябе лейцы, прыпыняючы каня і ссоўваючыся з нізкага, без драбінак воза.— Яна ж мыш вунь лятучую ловіць.

— Халера яго ўпоцемку разбярэцца,— апраўдваўся асарамачаны Марцін Ваўчок.— Ды і вока рассадзіў у ельніку, кепска бачу.

— Затое яна цябе добра асачыла.

— I праўда, чуць не схапіла за каршэль.

— Во было б! Га-га-га! — Нехта ўжо тросся ад здзеклівага і хрыпатага рогату.

— А думаеш, не панясла б? — пыталіся з цёмнага нізкага ельніку.— Колькі ж заважыш, Марцін?

— Вага і праўда невялікая,— уздыхнуў Ваўчок.— Пяцьдзесят чатыры кілі некалі быў.

— Добры баран глядзі што больш пацягне.

— Дзіва што.

Забыўшыся на які міг пра вайну, пра неспакой на свеце, доўга смяяліся з Ваўчка, покуль усіх не ацверазіў, не ачуціў і не насцярожыў калматы цень, спачатку адзін, што выплыў з-за нізкага падлеску на белаватую ўбітую дарогу, а потым ужо і другі.

Невядомыя людзі, прыспешваючы крок, ішлі сюды да фурманкаў, што стоена спыніліся пры сцішным лесе. Коні, згледзеўшы цені, таксама пудка застрыглі вушмі і нервова ўстрапянуліся.

Першага пазналі адразу. Трымаючы напагатове кароткі з круглым дыскам аўтамат, да фурманак падыходзіў зухавата-вясёлы ў вайсковай, зухавата пасаджанай фуражцы і падпяразаны шырокім скураным рэменем Жэнік Рэпка. За ім — размашыста ступаў высакаваты, у кароткім шарачковым пінжаку і злінялых, ажно белаватых галіфэ, завязаных на шнуркі каля чаравікаў, малады, вузкавокі, мангольскага тыпу хлопец. Трэцім, ужо счакаўшы, няспешна, нібы з развагаю, падышоў у кажушку, у кубанцы і таксама з аўтаматам гарбаносы, шырокі ў плячах мужчына з апаленай шчакою. Ён павітаўся непадступна-грозна і па-руску:

— Здравствуйте!

I ўсе пазналі таго самага Наталінага каханца, што іншы раз з Жэнікам Рэпкам прыходзіў на рэдкую ўжо цяпер у Верасаве вечарынку і, напіўшыся смярдзючага, што пах чыгунамі, самагону, падаў каля хлевушкоў упоцемку, скрыгатаў зубамі, панура-страшна крычаў, адыходзячы ад памяці, і трос рэвальверам. Сунуўся як сляпы каля абкладзенай кастрыцай ці сухім картаплянікам сцяны ў хату, дзе за шчыльна завешанымі вокнамі задыхалася і сапла гармоня і звінеў дзіравымі, збітымі талеркамі стары, латаны барабан.

Жэнік Рэпка доўга тузаўся з п’яным, бяспамятна дужым мужчынам і, ужо не могучы даць яму рады, пасылаў дзяцей наказаць, каб з хаты на двор выйшла Наталя.

Учуўшы голую да локця і цёплую Наталіну руку, адурэлы, раз’ятраны, як яго называлі партызаны, Яўцей, нечакана дабрэў, працвярэжваўся і, слухаючыся Наталінага ласкава-прытоенага голасу, пакорна і ціхенька ішоў да яе ў хату...

Цяпер Яўцей стаяў на жвірыста-вузкаватай, крывой, што спадала ў лагчыну, прылеснай дарозе і зноў, знарок ці незнарок абмацаў у кішэні сіняватых галіфэ і дастаў вагкі, з доўгім дульцам рэвальвер. Наставіўшы дульца ў белавата-жвірыстую дарогу і паварочваючы барабан, загаварыў:

— Мы ішчам людзей, а іх тута...

— I піла тож есть,— падказаў яму вузкавокі худы туркмен, якога ўсе партызаны ў атрадзе і верасаўцы тут, на дарозе, прымалі за ўзбека. Вузкія вочы — значыць, узбек.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x