Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Там, недзе ўжо ў хаце, у адчыненых Царычыхай сенях гаварыў камендант дварчанскай паліцыі Антон Бортнік.

— Рабіць вобыск ці не? Кажуць, што нехта яшчэ ёсць. Хай выходзіць сам.

— Выйдзе, дзе дзенецца. Божа мой!..

— Паглядзі,— не паверыўшы, усё ж загадаў некаму Бортнік.

Па сухой падлозе, пазвоньваючы адарванай падкоўкай, загрукалі боты.

Міця спешна пачаў адзявацца, каб не выгналі часам ва ўсім споднім.

Шмаргануўшы леваю рукою занавеску і трымаючы ў правай нагатове настылую вінтоўку, у пакой зазірнуў рыжы, з белаватымі, асмяглымі ад перапою губамі паліцыянт. Як здалося Міцю, гэта быў Імполеў брат.

— Восьдзека яшчэ адзін,— крыкнуў сабе за плячо паліцыянт у караткаватым чорным шынялі з шарым каўняром і закарвашамі, і, ужо набычана павярнуўшыся да Міці, ціхавата, але з націскам працадзіў: — Пайшлі...

У калідорчыку, завязваючы белую палатняную торбу з наготванымі харчамі, сутуліўся ўжо адзеты ў карычняватае, да калень, паўпальтцо з белымі плямамі на з’едзеным моллю каўняры, ззелянелы ў поцемку раніцы, нездароўчы Царык. Падаючы Міцю вопратку, цяжка і вінавата ўздыхнуў:

— Гэта ж трэба ўпрасіць цябе пераначаваць. Гэта ж трэба...

— Ад свае долі не ўцячэш,— скрывілася ад ціхага плачу Царычыха.

— Ці ж хто вінаваты? — Міця злавіў і сціснуў халодную Царыкаву руку.

— Вінаватага знойдзем,— хмыкнуў невысокі мурлаты Бортнік, што таптаўся тут у кісла-затхлай кухні.— Бяром усіх падазроных.

— I за што ж гэта, божа мілы? — шмарганула носам Царычыха.

— А што, не бачылі? Тартак сённяшняй ночы спалілі. Поўна мястэчка брыды развялося. I нейкую «Ластаўку» ў Спірыдона Нагорнага забралі. Тэхнічкаю на станцыі была і радыёперадатчык мела.

— А мы ж во з ім,— Царык павярнуўся да Міці,— чым вінаватыя?

— Не тужы, і з вамі разбяромся. А цяпер з хаты марш! — і кароткаю нагою Бортнік папхнуў у сенцы непрычыненыя філянговыя з ромбікам дзверы.— Да вас мае інтэрас жандармерыя. Мы тут — прышый кабыле хвост.

Пад расцяжны жаласлівы плач Царычыхі, ападаючы сэрцам, Міця ступіў у цёмны і азыраваты поцемак сяней і нечакана ўспомніў сон, таварны, з разбітымі дзвярмі, вагон і яе, змярцвелую ад страху Чэсю, што сцялася ў кутку вагона.

«Няўжо арыштавалі яе, няўжо?» — Міця, зачапіўшыся за сук на выбітых, вытаптаных у сенях дошках, спатыкнуўся і згубіў гэты страшны сон.

VIII

Беражонага бог беражэ. Спадзяваючыся на бога, берагліся, як маглі, і верасаўцы — абапал вёскі ставілі па крыжы. З аднаго канца — праваслаўны, з другога — каталіцкі. Гэтак жа, як дзяліліся самі — на рускіх і польскіх. Рытуал застаўся, пэўна, даўнейшы — ад дзядоў і прадзедаў, калі людзей касіла халера ці крываўка: спілаваць у лесе дзеравіну, прывезці яе ў вёску, ачасаць, зрабіць крыж і ўкапаць яго да ўсходу сонца. З гэтым за ноч павінны былі ўправіцца мужчыны.

На кабечую долю прыходзіўся ручнік: напрасці пражы, аснаваць кросны, выткаць губіцу палатна і па канцах яго з суконных нітак выплесці тры зубкі.

Ручнік вешалі на крыжавіну.

На шарай гадзіне, калі ўжо прыціх лёгкі вясновы вецер, што ўвесь дзень густа шумеў пад саламянымі застрэшкамі хат і гумнаў, верасаўскія бабы з калаўротамі, прасніцамі ды кудзелямі сабраліся пад высокім Алесіным плотам. Пашапталіся і раздзяліліся — каталіцкая палавіна завярнула да Алесі, праваслаўная, ці, як яшчэ на яе казалі, кацапская, са сваім красённым начыннем — вітушкамі, сукаламі — у нейкай ціхай набожнасці пайшла ў другі канец вёскі, у прасторную хату да Наталі, гэтакай самай, як і Алеся, адзінокай маладзіцы; яе неразважны Андрэй яшчэ перад вайною, паслухаўшы вярбоўшчыка і пагнаўшыся на вялікія заработкі, паехаў у Данбас на шахты і адтуль не вярнуўся. Адны, злосна ды помсліва падсмейваючыся, казалі, што ён спазнаўся там з «васточніцай», іншыя з жалем, з прыхаваным шкадаваннем шапталіся, што яго заваліла ў шахце. Ціхая, не вельмі гаваркая Наталя маўчала і, не зважаючы на перамовы і плёткі, іншы раз прымала нанач немаладога партызана, што нахабна прыводзіў да яе, а найбольш п’янага валок Жэнік Рэпка. Наталя спярша не прымала, баранілася як магла, уцякала з хаты, а потым ужо і сама вяла з вечарынкі таго немаладога, з апаленай шчакою мужчыну.

Сёння ж да яе і хлынула ў хату гаманкая, гудлівая, што забылася ўжо пра сваю набожнасць, бабская чарада.

Мужчыны, знарок ці незнарок, сустрэўшыся дзвюма падводамі на вузкім, сціснутым яловым частаколавым плотам завулку, ужо разам паехалі ў малады, што не набраў яшчэ моцы, верасаўскі лясок.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x