Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэта так,— Царык зноў адкруціў чарачку на пляскатай бутэльцы.

— Не, туды я не пайду... Як ужо ні будзе,— цвёрда сказаў Міця і павярнуўся да акна, за якім ужо гусцеў сіні поцемак.

— Нешта між намі няма згоды,— Царыкава рука марудна апускала ў кішэню пляскатую бутэлечку.

Услед за Царыкавымі крокамі ў другім пакоі падымаўся, як прытоптаны, сухі і калючы скрып дошак у падлозе.

Устрывожаны, збіты з тропу Міця нават не мог разабрацца, куды і нашто падмаўляў яго Царык. Заснуць ён не мог, недзе папісквалі, разгуляўшыся, мышы, і за акном у белай ночы спадцішка рваліся адзіночныя стрэлы. Ачышчалася ад хмар неба, і холадна міргалі калючыя зоркі.

Нібы маланка, палахліва і нечакана, за акном шугануў сінявата-зыркі водсвет, і ўслед за ім грымнуў тугі, расцяжны, ажно скаланулася хата і адазваліся надломаным звонам шыбы, жалезны грукат. Нешта хрустка крышылася, скрыгатліва падала і гуло, будзячы падшэрхлую нямоцным замаразкам чуйную вясновую ноч. Тупавата, як у глухую непрабойную сцяну, у бясконцую цемнату застукаў кулямёт, і пачалі лёгкімі нямоцнымі пухірамі лускаць вінтовачныя стрэлы.

Міця саскочыў з ложка, ткнуўся лобам у халодна-лядовую шыбу, цікуючы на двор — за чубкамі гарбатых дахаў з камінамі, за цёмнымі кронамі хвоек, што рваным рыззём віселі над імі, марудна падымалася, падсвечанае знізу, жоўтае пухкае воблака дыму, трапятаўся і кідаў палахлівую чырвань нябачаны за цёмнымі сілуэтамі будынкаў прычахлы агонь.

Ад яго ў пакойчыку ўздымаліся і ападалі вялікаю цемнатою дрыготкія цені.

— Ці не вадакачка? — адначасна з сухім хрумстка-едкім рыпам падлогі пачуўся Царыкаў голас.

— Не сунься ў акно, чуеш? — перавярнуўшы штосьці цяжкае, упоцемку за перагародкамі адазвалася злосная Царычыха.

— Вот ты глядзі, сама не рассадзіся,— адкінуў занавеску і ў Міцеў пакой усунуўся Царык, прыцішана, расцягваючы словы, загаварыў: — Цяпер гэтак штоночы... А раніцаю пачнецца аблава. Пабяруць людзей. Сколькі згіне нявінных.

Міця маўчаў, слухаючы, як спадцішка набраклую ціш ночы рвуць кулямётныя і, мусіць, не меткія чэргі. Яны, пачаўшыся густа і раптоўна, як бойны дождж, раптоўна і перасціхалі.

«Дзе ў гэтай раз’ятрана-неспакойнай ночы Чэся? Дзе яна? — балюча сціскалася, горача калацілася і падступала да горла Міцева сэрца.— Пэўна ж, таксама не спіць. I пэўна ж, глядзіць у акно на гэтае трапяткое, поўнае бяды зарыва».

Змоўк і Царык, стоячы поруч з Міцем і пахнучы ялаўцоўкай і сваёй патнаватай бела-кужэльнай бялізнай з шырокімі рукавамі і доўгімі калошамі. Яго немалы, гарбаваты нос густа і доўга соп, падымаючыся ўгору і шумна ападаючы ўніз. Нарэшце Царык нават затрубіў ім, пацягнуўшы свежы і марозны халадок акна:

— Але пойдзем спаць. Пераначуем, то болей пачуем.

I, як сляпы, абмацваючы рукамі падсвечаную радкаватачырвоным святлом перагародку пакойчыка, адкінуў занавеску і паволі схаваўся за ёю.

Сціхлі, зрэдку лускаючы, як авечыя пухіры, далёкія стрэлы, ападала і зноў выблісквала, падымалася барвовае зарыва.

I яно нечакана згасла. I Міця ўбачыў сябе з Чэсяй у нейкім таварным вагоне, што са скразняком і жалезным грукатам ляцеў у невядомую чорную ноч і, зарыпеўшы, завішчаўшы тармазамі, раптам спыніўся перад платформай з чорнымі, накрытымі брызентам грузавікамі. Ад грузавікоў да вагона, да яго адчыненых дзвярэй кінуліся ўзброеныя жандары ў чорных шынялях, у чорных з доўгімі брылямі шапках.

Рвануўшыся да рыпуча-ржавых цяжкіх дзвярэй, Міця толькі паспеў прычыніць іх, як у трухлява-нямоцныя дошкі, што закурэлі пяршывым сухім пылам, тупа і раз’юшана загрукацелі кутыя прыклады. У кутку вагона, млеючы ад страху, заенчыла адчайна тонкім віскам, як перапуджанае зайчаня, яна, Чэся. «Не бойся, я з табою!» — крыкнуў Міця і прачнуўся ад свайго голасу і моцнага груку прыкладаў...

Стукалі, ажно пазвоньвала шкло, у раму акна...

На дварэ, дзе пачынаў ужо яснець хмуры, з заспаным, ахрыплым крыкам пеўняў дзень ранняй, яшчэ па-зімоваму сцюдзёнай вясны, чуваць былі басавітыя ад недаспанай ночы галасы. Гаварылі па-тутэйшаму, па-дварчанску. Нехта нават па-польску крыкнуў у другое акно:

— Отвераць! Прэндзэй, прэндзэй! [11] — Адчыняць! Скарэй, скарэй! (польск.)

На вуліцы за хатай на глухіх абаротах вуркатаў і, мусіць, падрыгваў грузавік.

За шыбай Міця бачыў чорную, што ледзьве трымалася на бялявай, высока падстрыжанай галаве, пілотку і шары каўнер чорнага шыняля — паліцыянты. Бліжай да акна ён — Пясэцкі. Далей ці не насаты Сінюта?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x