Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Няма ў іх патронаў, я ж казаў,— задыхаўся Царык, прыспешваючы крок і папраўляючы пад пахаю скрутак газет.

— Хто знае,— Міця пераступіў раўчачок, што сачыўся з-пад плота, дзе раставаў мурзаты, як абсыпаны сажай, курган, і выйшаў таксама ўслед за Царыкам з вузенькага смярдзючага ад хлевушкоў і сметнікаў завулка на шырокую небрукаваную і раскіслую вуліцу.

— Стралялі б яны,— Царык адкінуў з вачэй і падгроб пад кепку сівую пасму валасоў.— Напэўна, стралялі б.

— Тады я добра падставіў лабаціну.

— Нічога, хоць помніць будзе, вашывец.

— Каб была там памяць... Розум адпіў.

— Гэта праўда... Але ўсё ж іншаму закажа. Так грымнуўся ў конскую кучу,— Царык ціхенька засмяяўся і раптам змоўк: з папярочнай вуліцы высунуліся двое, не то немцы, не то тыя самыя ронаўцы — здалёк ды з гарачкі разабраць было цяжка.

— Трэба сысці з вачэй,— Царык бокам прыціснуўся каля чужой брамы і, пераважыўшыся, левай рукой адкінуў у фортцы зашчапіцу.

Паджары з касматай мызай сабака нават быў ірвануўся з-пад дашчанага, абкладзенага наколатымі дрыўмі хлеўчыка, хрыпата забурчаў, але згледзеў, што Царык адважна і размашыста ідзе праз лужыну па дзвюх нешырокіх, пакладзеных на цэглы дошках, і баязліва прытуліўся да шарых хлеўчыкавых дзвярэй.

У сівое з дубэльтам і закурэлае за зіму акно ткнуўся малады кабечы твар і, сумеўшыся чужых людзей, захіліўся за зморшчаную, сабраную на нітачцы занавеску.

Толькі тады, калі за радужным шклом, дзе на белай ваце чырванела зморшчаная гронка рабін, знік паўнявы тварок, Міця здагадаўся, што за белую зморшчаную фіранку схавалася, напэўна, Хрысця — яна ж даўно кватаруе ў гэтым доме.

У яго нават міжволі сцішэла хада. Але падагнаў ужо Царык:

— Чаго ж зазяваўся. Барджэй!

«Саромеецца, значыць, зноў прыняла да сябе Імполя»,— падумаў Міця, мінаючы цёмную з ружаватым кругам, як разлітая на вадзе газа, шыбу, за якой у міг вока знікла белая пляма твару.

З глухіх двароў яны ўжо выйшлі на даўнейшы свіны рынак, дзе цяпер па пабурэлай і прыплясканай да зямлі леташняй траве коўзаліся, абвучаючыся, маладыя нямецкія салдаты. Невялікія па чалавек пяць купкі разышліся па ўсім рынку.

— Навабранцы, ці што? — спытаў скарэй у самога сябе Царык, задзіраючы голаў і аглядаючы пляц.

— Мусіць, бо драбнаватыя ўсе,— Міця паслізнуўся на тлуставатай гразі.

— А дзе набярэшся, пяты год Нямешчына ваюе.

— Падграбаюць усіх мужчын.

— Ды лічы, што ўсіх. Днямі тодаўцаў прывязлі — адны старыя карчы, гэтакія, як я,— Царык абышоў вялікую глыбакаватую лужыну ў шыпучых, як зброснелая саладуха, бурбалках.

— А што ж будуць рабіць тут? — Міця ішоў наўпрасты па размешанай нагамі сцежцы з глыбокімі ямамі ад слядоў, поўных вады.

— Пытаеш што? Тартак маюцца адбудоўваць.

— Няўжо вераць, што яшчэ з год уседзяць тут?

— Кабыла здыхае, а за траву хватае, так і яны: вераць не вераць, а будаваць збіраюцца. Каб у нас быў лад, як у іх... Уга. А так што? Я ж кажу — мы нікуды не варты.— Ён злосна загаварыў пра тое, з чаго пачаў на кірмашы.

Не сціх яшчэ і на падсохлым рыпучым ганку, прыпыніўшыся і прапускаючы наперад сябе Міцю.

— Усё бубніш, каб што добрае калі сказаў? — адвярнулася ад пліты, дзе нешта булькатала ў вялікім чыгуне, схуднелая з высокімі касцістымі плячмі, сіняя ў губах Царычыха.

— Развяла тут мылаварню,— ловячы шапкай драўляны доўгі зубок у вешалцы, Царык падмахнуў бела-сіваю галавою, каб раздзяваўся і Міця.

— Мусіць, зашмат укінула сіняга каменя. Якое ўжо тут будзе мыла.

— Магла б памыць і лугам.

— Вот ідзі, не ўказвай!

— Гэта праўда, жонцы не ўкажаш,— Царык падгладзіў абедзвюма рукамі растрэсеную сівую грыву валасоў, згроб іх растапыранымі пальцамі за вушы і выйшаў з кухні.

Услед за ім, парыпваючы ўедліва-рыпучымі дошкамі, Міця прайшоў святліцу з вялікім махрыстым абажурам і апынуўся ў знаёмым вузенькім пакойчыку. На залаціста-паласатых шпалерах, каля фарфоравага выключальніка са звітым у дзве столкі провадам, цёмна-масляністая ад пальцаў пляма. I той самы саладжава-едкі пах густога чарніла, што адсвечвала залацістасцю з плескаватай цэлулоіднай незакрытай чарнільніцы. Каля яе — раскрытая канторская кніжка. Ярка-чырвоныя лінейкі абапал жаўтлява-ласкаваных старонак. У вачах балюча стракацелі роўныя, сплеценыя з віціеватых літар фіялетавыя радкі. У баразёнцы разгорнутай кніжкі спачывала драўляная з вуграватым узорам ручка.

Царык кінуў сюды на стол і пук жаўтлявых газет.

— Пішу дзённік. Хоць на паперы хачу пакінуць след,— і загарнуў канторскую кніжку ў плямістых мармуровых разводах.— Але засушы кветку, ці будзе яна падобна на жывую? Не, мусіць... Так і засохлае чарніла, ці перадасць яно жыццё?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x