Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Нейкі след астанецца.

— След во такі, што сам з сабою пагаворыш, і гарката спадзе з душы.

— Балабоніш там,— крыкнула з кухні Царычыха.— Снедаць калі будзеш?

— Якое тут ужо снеданне, тут ужо і вячэраць пара.

— Я зараз...

— Ну тваё зараз, як жыдоўскі пачакай,— гукнуў туды за перагародку Царык і, узяўшы за локаць Міцю, пасадзіў поруч з сабою на рыпучую ад мулкіх і звінючых спружын канапу.— Давай паталкуем, як жыць будзем.

Але ў пакойчык зноў увайшла Царычыха, прынёсшы на талерцы нарэзанай скрылямі ад галоўкі і палітай алеем квашанай капусты.

Міця задыхнуўся ад падгарэла-гаркаватага і густога паху залацістага алею.

— Ты вот шмат не талкуй, а садзіся да стала ды еш ды хлопца запрашай.— Царычыха прынясла яшчэ і чыгунок з шара-зеленкаватай неабіранай картопляй і, паглядзеўшы на Міцю, залілася чырванню: — Што ўжо маем...

— Не апраўдвайся, маці, усё добра,— хватаючыся рукою за крыж і зморшчыўшыся ад болю, Царык падняўся з канапы.

— Якое тут дабро. Ты во ці чуў?

— А што, маці?

— Казакі турму робяць... Муруюць вунь за той белай хатай, дзе сотнік стаіць, дзе штаб іхні.

— Хто з нас саграшыў на гэтай зямлі. Няўжо прадзеды нашыя, што мы пакутваем за іх? — уздыхнуў Царык і доўгімі пальцамі мярцвяна-белай рукі ўзяў з міскі злінялы ў расоле, хрумстка-тугі скрылік квашанай капусты.

— Не наракай на прадзедаў,— Царычыха павярнула чыгунок і высыпала на стол шарыя, звараныя ў лупінах картоплі.— Наракай на язык. Бо ты яго ўсюды ўткнеш, дзе трэба і не трэба.

— Праўду, мусіць, кажуць, што кабета з нічога зробіць капялюш і сварку,— Царык павярнуўся да Міці і хрумстка адкусіў мокры скрылік капусты.

— Сцерагчыся трэба, во што раджу,— і яна сваім лупаватым вокам зіркнула на Міцю.

— Рада без помачы, што дзверы без клямкі,— махнуў худою, у сініх вузлаватых венах рукою трохі ўжо раззлаваны Лаўрын Царык.

— З табою пагаворыш,— зацялася ў злосці Царычыха і пачала скоранька здзіраць пазногцем з разварыста сопкай бульбы слізкую лупіну.

Маўчаў, перадумваючы нешта таямнічае і сваё, зжоўклы ў твары, нездароўчы Царык. Выцвілыя, кара-зеленкаватыя вочы яго драмалі.

Аджылі, хітравата і весела заблішчалі яны ўжо тады, калі пад Царычыхаю сухавата зарыпела крэсла і яна прыпаднялася над сталом:

— Можа, прынясці?..

— Хіба ў нас знойдзецца што?

— Я выхавала. Пераліла ў тую пляскатую бутэлечку.

— Ну ты, маці,— не то пахваліў, не то паганіў жонку Лаўрын Царык.

— Ад цябе не схавай...

— Не гавары шмат, нясі.

Асалавелы ад моцнага першака з нейкім перайначаным, каламутна-дрыготкім і мяккім светам у вачах, Міця потым ужо, калі яны засталіся сам-насам у вузенькім пакойчыку, дзе духмяна і густа пахла яшчэ свежым алеем, слухаў і не слухаў Царыка, што збедавана жаліўся і на свой лёс, і на цэлы свет.

Міцевы думкі шукалі ў гэтым каламутна-мяккім свеце яе, Чэсю. Як даўно ён не бачыўся з ёю.

Царык з нейкай падазронай, як у сухотніка, ружаватасцю на бледным твары павярнуўся да Міці і затрос растапыранаю і перавернутую дагары жменяю:

— Хто памажа нам сляпыя вочы. Хто зробіць нас відушчымі? — уздыхнуў усімі грудзьмі, нібы апаў.— Няўжо толькі ў святых кніжках такі цуд бывае. Плюнуў на зямлю, учыніў балота са сліны і памазаў балотам вочы. I сказаў яму: «Ідзі памыйся ў сажалцы...» Пайшоў тады, і памыўся, і прыйшоў відушчы.

Пякучая навалока зачырваніла яго вочы, і ён заплюшчыў іх. Адкінуў сіваватую голаў, абхапіў яе сашчэмленымі рукамі. З правага вока, што нервова тарганулася, высачылася і расцягнулася па жаўтлявай вачаніцы звілістым чарвячком дрыготкая сляза.

Міцю нечакана і першы раз, можа, падумалася, што плача Царык і ад гарэлкі, і ад затоенай крыўды, што цёмным каламутам паднялася ў душы, і, мусіць, ужо ад старасці.

Царык нібы счуў, нібы ўгадаў Міцевы мыслі, балюча звёў раскінутыя локці, нібы закрыўся імі:

— Ты ўжо мне выбачай, што я распесціўся тут. Старэю...

Ён зняў з галавы рукі, кусаючы сінявата-бяскроўную губу, выпрастаўся:

— Ды шкадаваць не мяне трэба, іншая рэч — цябе, маладога. Колькі гіне і яшчэ згіне вас. А я ўжо сваё, лічы, пражыў, так што можна ісці і ў тую ўправу. Абрыдла зубамі па паліцы ляскаць — шукаць кавалак хлеба. За гэтыя жоўтыя газеты ці ёсць прыбытак. Дарэчы, пачытай і ты. Я тут знайшоў неблагі вершык.

Царык крутнуўся туды-сюды, шукаючы, мусіць, акуляры. Але не знайшоў іх і, адносячы ад сваіх вачэй зашархацелую, разгорнутую газету, тыцнуў пальцам:

— На пачытай. У цябе ж зрок лепшы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x