Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэта праўда, і пілы іскаць не нада.

— Таварышок,— адазваўся з ліпкай цемнаты падлеску і нячутна па мяккім, як падушка, моху выйшаў на дарогу ліслівы Васіль Блажэвіч,— мы дрэва на крыж прыехалі рэзаць.

Учуўшы за спіною голас, Яўцей крутнуўся і зашоргаў рукою па кішэні, у якую толькі што схаваў рэвальвер.

— Свой ён, наш,— падказаў разгарачанаму Яўцею і адвярнуў голаў у пляскаватай фуражцы Жэнік Рэпка.

— Помяр хто? — нахмурыўся і шавяльнуў шырокім плячом Яўцей.

— Крыж перад вёскаю будзем ставіць,— накульгваючы на ногу, што ўжо каторы дзень балела ў калене, падышоў да купкі мужчын Улас Корсак.

— З крыжамі пачакаецца,— не тоячы сваю злосць і, мусіць, помнячы нядаўну патачку ў Корсакавай хаце, падмахнуў вайсковаю фуражкаю Жэнік Рэпка.

— Як гэта пачакаецца? — з цвёрдым хрустам наступіў на нейкі гніляк Улас Корсак.

— Паедзеш туды, куды скажам,— расцяжна, націскаючы на кожнае слова, сказаў і турзануў на шыі свой аўтамат Жэнік Рэпка.

— Ён праўду кажаць. Сабірайся, паедзем усе,— загадаў Яўцей і ўзяў за цуглі Язапатаву клыпатую, шырокую ў крыжы кабылу.

— Куды ж гэта, таварышок? — зноў падбег да яго ўстрывожаны, але лісліва-ліпкі Блажэвіч.

— Куды скажам.

— З крыжом жа ж як? — пад грукатлівы перастук колаў дрыжаў голас у Язапата Змыслы.— Там жа ж бабы ручнікі вытыкаюць, каб на крыж раніцай павесіць.

— Таварышок,— забягаючы наперад высокаму Яўцею, нізкі, лісліва-прыгорблены Блажэвіч хітравата чухаў над вухам распэтланы касмык валасоў.— Грашно крыж не паставіць, вельмі грашно перад богам. Можа, трэба як паразумецца. Адныя — там, другія — тут...

Гэта памагло — Яўцей спыніўся, перакрывіў рот, смактануў губу і нарэшце цмокнуў ёю:

— Ладна. Толькі памаложа — усе за мною. Да і піла, как грыцца, не лішняя.

I верасаўцы здагадаліся, што іх, як было ўжо не раз, павядуць рэзаць тэлеграфныя слупы, Трывога падкралася і раскроіла сэрца, каб не паўтарылася тое, што здарылася два тыдні назад, калі, агледзеўшы за вёскаю некалькі спілаваных тэлеграфных слупоў, конныя казакі секлі нагайкамі Уласа Корсака, а потым прыехала нямецкая жандармерыя і, спыніўшыся каля Змыславых будынкаў, стала выганяць з блізкіх ад шашы хат усіх людзей — малых і старых. Паставіўшы каля гумна, лёгка, як не на мароз адзетых людзей, пратрымалі мо з гадзіну, але балазе не стралялі. Двое высокіх і дужых немцаў у касках вывалаклі з грамады толькі нізкага на вочы, што мае трохі касаваты, нядобры пагляд, недарослага, год шаснаццаці Раковага хлопца. Як ужо верасаўскія бабы, нават падаючы на калені, ні ўпрошвалі чарнява-вуграватага пераказчыка, што Раковыя ўсе «слепаке», што ўсе глядзяць гэтак з-пад лоб’я, нічога не памагло — невінаватага падлетка падапхнулі ў кузаў тупарылай, накрытай стракатым у карычневыя і зялёныя плямы брызентам машыны, і жандары паехалі. А конныя казакі пачалі секчы людзей нагайкамі, ганяючы ўсіх назад у хаты. Хлопца, кажуць, нібыта завязлі ў наваградскую турму, Старая Рачыха хадзіла то ў Наваградак, то ў воласць, нічога нідзе не дазналася і з бяды пачала трохі адыходзіць ад памяці.

Цяпер верасаўцы, думаючы пра гэты выпадак, гнуліся і ад лёгкага вясновага прымаразку, што браўся нанач, і ад таго, што трэба ізноў, рызыкуючы ці сваім, ці чужым жыццём, ісці рэзаць тэлефонныя слупы.

— Гэй, што там? Варушыся, ядрона вош! — крыкнуў уладарным голасам Яўцей.

— Пашёль, пашёль,— засмяяўся і вузкавокі туркмен.

Пяцёра верасаўцаў, шаркаючы нагамі на хрумсткім жвіры, паволі закалыхаліся на белаватай дарозе, што агібала лес. Вясновы вечар церушыў на шарае сцішэлае поле негусты, як мараслівы дожджык, змрок.

Поцемак хаваўся за далёкія шарыя грудкі, дзе чорнаю зубчатаю наміткаю падымаліся хмызнякі. Чарнела роўнымі гонямі рунь, і, злосна перасякаючы яе, бялела дарога. Якраз каля дарогі, дзе распасцерла шчодра-густое, доўгае, гнуткае, як дрот, голле, адзінокая дзікая груша, нібы кропля расы, паблісквала зорка. Над ёю пачырванеў і счах белаваты серп маладзіка.

— Ну, мужчынкі, досіць пазіраць,— парушыў маўчанне Язапат Змысла.— Трэба ж нарэшце і дрэва валіць.

Улас Корсак глядзеў, як ішлі белаватай дарогай пад гэты прычахлы маладзік верасаўскія мужчыны з партызанамі, і ўспомніў Міцю, калі вёз яго якраз во такою вясноваю ноччу з нізкім маладзіком у Дварчаны да доктара: Міця тады праглынуў дваццаць грошай. Колькі было трывогі і ў нябожчыцы Караліны, і ў яго самога, покуль разбуджаны сярод ночы местачковы доктар Пятроўскі не суцешыў і не супакоіў: «Жыць будзе. Страху вялікага няма. Во ўчора да мяне дзяўчынку прывозілі — бляшку з вострымі краямі праглынула. Стрававод можа парэзаць. А з тваім хлопцам страху няма».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x