Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Неспадзявана згледзеўшы Міцю, пудкі, са звязанымі назад рукамі Вайтовіч прыспешыў крок і выцягнуў сваю худую шыю:

— Змітрычак, скажы, браток, што я ніколі не знаўся з бальшавікамі.

— Не турзайся, а то па скабах палучыш,— прыгразіўся на яго рослы, з чорнымі, падбрытымі вусікамі паліцыянт.

— Змітрычак, скажы там, дзе можаш,— Вайтовіч зноў задраў свой няголены пазелянелы твар.— А то во, звязалі, як якога звяра.

Паліцыянты зарагаталі:

— Яшчэ і ў жалезнай клетцы пасядзіш.

Міця пазнаў аднаго — Рысюк. Малады, вуграваты гадоў семнаццаці хлопец. Брат колішняга Міцевага аднакласніка, што паехаў на заработкі ў Данбас.

А дзе ж Вайтовічава сям’я? Дзе Яніна, чыстым наіўным хараством якой Міця захапляўся, можа, сам не прызнаючы гэтага, якую прытоена любіў? Пагаворвалі яшчэ тады, перад вайною, што Вайтовічава Марыля разам з дзецьмі ачуцілася недзе каля Акмолінска, у Казахстане...

I Міцю нечакана ўбачылася даўняя ўжо зімовая ноч з чырвоным, прычахлым маладзіком, з аб’інелымі грушамі на пустым полі, плач у разбуджанай устрывожанай хаце і яна, Яніна, у новым каптаніку, у чаравіках з высокімі шнураванымі халяўкамі і яе адчайны, нават з нейкім гонарам і знявагай голас: «Вядзі ж!.. Рыштуй!»

Адчуваючы нешта горшае, чым сорам і брыдкасць, Міця абмінуў Вайтовіча з паліцыянтамі і перайшоў на другі бок вуліцы, дзе, уздрыгваючы блішчастым радыятарам, вуркатаў «фіят» і дзе нервова паходжваў, угінаючыся ад мараслівага дажджу, афіцэр жандармерыі ў едзістых акулярах.

«Заходзіць ці не?» — Міця нацята прыцішыў крок перад Царыкаваю брамкаю і нечакана рашуча рвануўся да яе, адчыніў.

Пачарнелымі і, мусіць, гнілымі дошкамі рыпеў і прагінаўся недагледжаны ганак. Макротнаю глухатою дыхала ад шарых, нефарбованых і крыва запалых дзвярэй.

«Ці хоць удома хто?» — Міця ўзяўся за халодную ручку клямкі, з радасцю ўчуў, што дзверы з віскам едуць у чорную глыбіню сяней.

— Во каго бог прынёс. А я не чакала... Змітрычак! — у хаце паднялася з шытвом на каленях і ўзмахнула рукамі з пацямнелым напарсткам на пальцы зблажэлая, з глыбокімі жаўтлявымі вачаніцамі, з падфарбованымі хною і парадзелымі валасамі, праз якія брыдка свіцілася ружаватая галава, зблажэлая, усохлая Царычыха.

— Прысядзь, раскажы пра сябе,— з-пад накрытага плюшавым у доўгія кісці абрусам стала яна выцягнула лёгкае крэсла.

— Няма калі. Адпусцілі на паўгадзінкі. Ледзьве ўспеў заскочыць... Як дзядзька Лаўрын?

— Не пытай лепш,— яна палажыла шытво на стол, уваткнула туды іголку з доўгай ніткай.— У Наваградак яго завязлі. Во торбачкі шыю на падаянкі, мо якіх сухарыкаў перадам. Ты скажы, што за лёс выпадзе чалавеку: якая ўласць не прышла, што ні змянілася на свеці, а ён усё нікому не патрапіць. Ці ўжо свет такі, ці ён гэтакі ўдаўся. Божа мой літасцівы!

— Ці гэта толькі яго лёс? Усіх нас.

— Усіх, ды не ўсіх,— махнула рукою Царычыха.— Вунь Бортнік: і пры Польшчы раскашавалі, і пры бальшавіках мануфактуру прадавалі, і цяпер іхняе права...

— Мы з дзядзькам Лаўрынам не з таго цеста. Вы праўду кажаце — мы нікому не патрапляем.

— А як жа ж выбавіць яго з цюрмы? Золата няма, не выкупіш, як робяць іншыя...— голас у Царычыхі задрыжаў і змяніўся. Яна паднялася, бездапаможна апусціўшы рукі, пастаяла і, чуючы гул машыны, падышла да акна, праз рэдкія вочкі гардзіны зіркнула на двор.— Паехаў нарэшце той самаходзік... Я ж чакала і халадзела ад страху, баялася, што зараз і да мяне зойдуць. Гэта ж во тры дні і тры ночы трасуць хату Жалязоўскіх.

— Вайтовіча арыштавалі,— сказаў Міця, успамінаючы, як той, прыгорблены і знябожаны, кінуўся да яго.

— Выкруціцца гэты шпікулянт... Ты пра сябе кажы.

— А што казаць... Грозьба мне ўжо ідзе адусюль, і я, зняверыўшыся, падрыхтаваўся да ўсяго.

— Няма чаго рукі складаць! — закрычала Царычыха і, абышоўшы кругом стала, нечакана схапіла худою ў сіняватых жылках рукою Міцю загрудкі:— Ратуйся сам і ратуй майго! Няма чаго жыўцом класціся ў труну! Зайдзі ў Наваградку да каго,— і яна страсянула Міцю.— Сваіх пашукай.

— Свае, што былі — сплылі. З бядою чалазек астаецца сам-насам.

— Гэта праўда. Я ўжо дзе ні кідалася, да каго ні хадзіла, нават да гебітскамісара дайшла. Прыняў і нават, паслухаўшы цераз перагаворшчыка, сказаў: «Раз невінаваты, выпусцім».

Пальцы расчапіліся, і худая кіпцяватая рука бязвольна аб’ехала на Міцевых грудзях:

— I во, не выпусцілі...

Царычыха прысела на лёгкае рыпучае крэсла, што падстаўляла Міцю, і сказала, падымаючы чырвоныя, павільгатнелыя ад слёз вочы:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x