Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Дзе ж яна, дзе Чэся? Няўжо расстаёмся, так не ўбачыўшыся? Няўжо лёс судзіць нешта страшнае? Ёй ці мне? Ці нават абоім разам».

Міця падняў вочы на зырка-белую пухкую хмарку, што, прадвяшчаючы зноў дождж, паволі наплывала на зялёныя кроны гонкіх соснаў у чорных шапках грачыных гнёздаў. У іх хрыпата і ненаежна крычалі ўжо дужыя, мусіць, грачаняты. За меднастволымі соснамі мутна шарэў пабіты плямамі рудой іржы дах дварчанскай школы, аплеценай сіва-калючым, з кольцамі, непадступным дротам. За ім чуліся моцныя і рэзкія галасы вайсковай каманды.

На школьным двары каля вастраверхай тумбы ашалёванага калодзеся стаяў ужо гатовы да маршу пры поўным рыштунку — з ружжамі, плецакамі, скруткамі шынялёў — іхні трэці ўзвод. Сёння яго, як цішком шапнуў, дыхаючы перагарам, недаспаны Камашыла, меліся перакінуць у Наваградак, а то, можа, нават пад Барысаў.

Слізкая, зацярушчаная пачарнелаю кастрыцаю сцежка ў жоўтых ад сасновага пылку лужынах зігзагам абягала пазелянелыя камлі хвоек. З-пад адной, падмахваючы сінявата-голымі крыльцамі, палахліва адскочылася і, нязграбна коўзаючыся цыбатымі нагамі, пабегла стрэсенае, мусіць, сённяшнім начным ветрам адзінокае, наканаванае згінуць грачаня.

У кожнага свой лёс. У яго таксама не лепшы — выпасці са свайго гнязда. Міця, сышоўшы са сцежкі, абабег пудка растапыранае, прытуленае да гнілога, з рыжаватым стрыжнем пня неаперанае брыдкавата-сіняе грачаня, што заверашчала, разявіўшы вялікі дзюб, і спорным крокам падышоў да школьнай брамы. Упершыню яна здалася чужою, абыякава-незнаёмаю, як здавалася шарая драўляная школа. Але пад сэрцам у Міці запякло, загарэлася шкадаванне, што бачыць яе мо астатні раз, як бачыць і гэтую ў чорна-белых косах палосах вартаўнічую будку.

— Корсак, ты што там? — гучна крыкнулі за сівым калючым дротам, дзе выстраіўся, гнучыся пад цяжкім вайсковым рыштункам, Міцеў узвод.

XXII

Штодня за седлаватым узгоркам, на якім ужо калыхалася і хадзіла сінявата-сівымі хвалямі, невысокае, што толькі выкруціла колас, жыта і адзінока стаяў, аглядаючы знаёмы свет, абкіданы не густым, карычняватым яшчэ лісцем падпалены ў камлі дуб, бесперастанку чуваць быў падазроны стук кулямёта, услед за якім, падцінаючы лес, нізка шугаў густы, гарачы водгалас і лопаліся адзінокімі набрынялымі пухірамі вінтовачныя стрэлы.

Немцы ўкрадкам, у таямніцы рыхтуючыся да адступлення і збіраючыся пакінуць Наваградак, чысцілі гарадскую турму. З белаватай жвірыстай шашы, уздымаючы клубкамі пяршысты лянівы пыл, на палявую дарогу, абапал якой імшэлі і зарасталі лысыя валуны, з надрыўным перарывістым гулам зварочвалі, пахістваючыся вялікімі крытымі кузавамі, чорныя тупарылыя грузавікі.

Нясцерпны сверб трывогі і неспакою ўжо мучыў Міцю, каб хоць сюды не адправілі Царыка. У казармы за калючы дрот перапаўзла чутка, што старэйшых мужчын, хоць і не ўсіх, але выпускаюць з турмы, малодшых адвозяць у Дварчаны на чыгуначную станцыю і грузяць у састаў, а ўжо астатніх, мусіць, найбольш ды найгорш вінаватых, пруць самаходамі сюды, да казармы пад цёмны і непрыступны яловы лес, дзе выкапаны ржава-гліністыя доўгія равы з вузкімі пасярод іх грэблямі, на якія шнурком ставяць, папярэдне раздзеўшы, беспрытомных, адрошаных людзей. Кажуць, што слабейшыя, страціўшы прытомнасць, падаюць у гліністыя равы самі і іх закопваюць жыўцом.

Наслухаўшыся гэтых, што раз за разам узрываліся за грудком, за адзінокім выпаленым дубам, напорыстых стрэлаў, Міця нечакана рвануўся ў баковачку да Камашылы.

Апухлы, ружавата-ліловы ў твары, з чырвонымі ашклянелымі ад начное п’янкі вачмі Камашыла нават узрадавана пракаўтнуў сліну і абцёр рукою перасмяглыя, з наміткаю запечанай сліны, цёмна-гарачыя губы:

— Во добра, што завітаў.

Камашыла павярнуўся да акна, задумана паглядзеў на вузкую стужку гравійкі. Над ёю расцягнутым зялёным вянком сашчапіліся звіслыя бярэзіны. Там, дзе разарваўся вянок, з-пад навіслай страхі двума цёмнымі вокнамі ўставілася пабеленая хата. На яе вілаватымі галінамі зморана хілілася старая высокая груша.

— Сходзіш вунь на той хутар,— шырокая Камашылава рука нязграбна пасунулася ў кішэню тарбаватых галіфэ з жоўтай акантоўкай і выцягнула скамечаную карычнева-стракатую паперку з двума сінімі кружкамі — пяць марак.

— Возьмеш там свянцонага зелля.

— Ты пачакай,— Міця сунуў у нагрудную кішэню стракатную паперку.— Я прышоў да цябе прасіць, каб разам зайсці да начальніка батальёна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x