Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тыдзень назад, развітваючыся, Чэся наказвала шукаць яе тут, у гэтым новым, акуратна складзеным з сасновых брусоў і яшчэ, мусіць, не зусім скончаным доме, бо ў калідоры, куды ўсунуўся Міця, было яшчэ цёмна ад забітага дошкамі праёму, для шырокага, пэўна, венскага акна, і пад нагамі шапотка хрумсцеў чорна-ружовы шлак, што быў насыпаны пад будучую падлогу.

Над рабрыстаю сціральнаю дошкаю, махаючы вострымі закасанымі локцямі, сагнулася сівавалосая, коратка падстрыжаная гаспадыня. Міця знарок кашлянуў, і яна падазрона азірнулася, падняўшы цяжкія ліловыя павекі на чырванаватых хворых вачах, выцерла ад ружавата-сініх пухіроў рукі — мыла было, пэўна, самаробнае, варанае з гнілога мяса, з сінім каменем, таму ў калідоры чуўся тухлаваты дух,— і слабым ціхім голасам спытала:

— Вы да каго?

— Чэсю хацеў бы ўбачыць.

Гаспадыня гэтым самым фартухам, якім выцірала рукі, абмахнула твар і адвяла свае чырванаватыя вочы, пазіраючы ў цёмны куток, дзе стаялі нейкія кубельцы, скрынкі і на якіх ляжала перавернутая дагары ножкамі непатрэбная лаўка, і адказала:

— Не ведаю я, дзе цяпер Чэся. Здэцца, паехала ў Ліду.

— Даўно? — ліпучы халодны пот казытліва папоўз па Міцевай спіне, выступіў на лобе.

— Дзён тры як будзе. Ды яе тут ужо напытвалі,— гаспадыня ўгнула голаў, хаваючы свае, што заіскрыліся слязьмі, чырвоныя вочы.

— Хто?

— Паліцыя... Як управа згарэла.

— Я не з паліцыі. Змітрык маё імя,— сказаў Міця ў сутулаватую спіну.

— Ці я, чалавеча, разбіраюся. Ды я і кажу, што чула ад яе — паехала ў Ліду.

Міця выбег на марасісты і ліпкі, быдта асенні, дождж. Аслізглаю сцежкаю каля пазелянелых сырых платоў, на якія навальваўся і саладжава-прытарна пах, абвешаны густым цветам бэз, пайшоў як сам не свой бясконцай вуліцай, покуль яго не спыніла балбатлівае гдачанне чорнага з чырвона-сіняй, страхатліва апушчанай кішкай надзьмутага цыбатага індыка.

«Дзе ж Чэся? Як наказаць ёй, што мяне пераводзяць зноў у Наваградак?» — Міця спыніўся, сцёр з твару, з вачэй ліпучую вільгаць. З-за высокага плота на мокрую вуліцу ценькая рабіна густа нацерушыла, нібы хто рассыпаў пшонку, жоўтага цвету.

«Можа, і добра, што Чэся знікла, бо пазаўчора, калі згарэла Дварчанская валасная ўправа, наваградская жандармерыя загадала арыштаваць усіх, хто быў на падазрэнні...

Няўжо надышоў час разлукі, час горкай беззваротнай ростані? Няўжо?»

Міця нарэшце апомніўся і ўбачыў, што стаіць каля прасла недагаранага плота, напроці прыплясканага дажджом сіва-чорнага пажарышча. Ён міжволі, машынальна, сам не думаючы пра гэта, падышоў туды, дзе нядаўна стаяў, хаваючыся пад кроны крывых соснаў, Грабянкаў дом.

Душа аблілася гарачым болем, пякуча зашчымела. Не верылася, што чалавечае шчасце, радасць, пакуты, спадзяванне — усё, што ні ёсць — можа скончыцца чорным пажарышчам, попелам, тленам.

У адзіноце і горкім смутку над пажарышчам уздыхмаліся абсмаленыя хвойкі з чорнымі куксамі абгарэлых кронаў. Нешта неразгаданае, але страшнае, што прарочыла бяду, было ў іхніх, абсмаленых да чарнаты, крываватых камлях, у іхніх нежывых і смутных постацях.

Толькі на кветніку, ачуняўшы і аджыўшы, невысокаю шчоткаю падымалася сіваватае карункавае лісце невядомых для Міці кветак.

«Здаецца, бабіна лета называецца. Здаецца...» — Міця адвярнуўся, каб не глядзець на чорныя знявечаныя сосны, на сіваватае пажарышча з кафлянай, патрэсканай ад агню печкай.

Не згледзеў, як выйшаў на Падлесную. У пачатку яе, каля пафарбованага ў зялёны колер плота вуркатаў шары з адкрытым верхам двухмесны «фіят». Значыць, прыехаў раённы камендант, значыць, СД зноў трасе Дварчаны. За частаколам мільгалі, пабліскваючы серабрыстымі кукардамі, нямецкія фуражкі. Міця здагадаўся, што ў пабеленым дамку з пацямнелым гонтавым дахам, дзе кватараваў сакратар воласці Жалязоўскі, які, кажуць, спаліў валасную ўправу, ішоў, напэўна, ашчадны вобыск. На ганку суседняга дома таксама стаялі двое: немец у зялёна-салатавай форме і ў чорнай, з шарымі абшлагамі і каўняром, нехта з тутэйшых паліцыянтаў. Як Міця ведаў, там, здаецца, жыў, перабраўшыся з Верасава і займаючыся нейкім гандлем, Янка Вайтовіч.

Міця памкнуўся вярнуцца назад, але падумаўшы, што з-за плота, напэўна, бачаць і яго, і, каб не даць лішняга і непатрэбнага падазрэння, рушыў далей, куды ўжо ішоў — на Падлесную, каб распытаць, дзе і што з Лаўрынам Царыкам.

Выпіхаючы за браму прыгорбленага, палахліва збялелага Вайтовіча, з вінтоўкамі напагатове паказаліся двое непадступна надзьмутых, расчырванелых паліцыянтаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x