Андрасюк Міхась - Фірма

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрасюк Міхась - Фірма» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фірма: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фірма»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Фірма” — першая кніга прозы Міхася Андрасюка. Яна ўяўляе сабой збор апавяданняў, аб’яднаных адным краявідам — Гайнаўкай. І хаця аўтар наўпрост не называе той мясціны, а тлумачачы месцадзеянне акрэслівае агульнастатыстычнае правінцыйнае мястэчка, кожны жыхар прыпушчанскага краю дакладна ведае, што апісаныя ў апавяданнях падзеі адбываюцца менавіта ў Гайнаўцы. Галоўныя героі твораў — горад і яго жыхары. Ствараецца ўражанне, што персанажы апавяданняў спісаны з натуры. Смяшлівыя і сур’ёзныя, самотныя і раскаваныя, узнёслыя і заземленыя, непасрэдныя і засяроджаныя — усе яны блізкія і дарагія пісьменніку, які сустракаецца з імі штодзённа і ведае, чым яны жывуць, аб чым мараць і ў што вераць. Аўтар не кідае сваіх герояў на подзьвігі, яны не выконваюць звышмагчымых дзеянняў, яны проста жывуць, а аўтар дакладна і ўдумліва заглядае ў іхныя душы і раскрывае перад чытачом нутро звыклага сярэднестатыстычнага гайнавяніна, або проста жыхара правінцыйнага мястэчка. Счытвае іх думкі і агучвае на старонках кнігі, прасякнутай добрым гумарам, уласцівым аўтару.

Фірма — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фірма», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Нічога... святога... няма для вас! — выстрэльвае апошнюю амуніцыю і пачынае адступаць на раней прадбачаныя пазіцыі, гэта значыць, на вуліцу. Здаецца, другі раз сюды ён не загляне.

Вечар

Летні вечар набліжаецца да горада вельмі неахвотна. Не тое, што асенні, які выскаквае з закавулкаў, з цёмных падвалаў і шаст-праст раптоўна акрывае ўсё чорным пінжаком. Летні вечар — гэта вопытны гурман; скаштуе апошні праменьчык, праглыне кроплю першай расы і толькі тады, з элегантнасцю бывалага чалавека, асушыць вусны шаўковай хустачкай паўсвятла. Летні вечар, мяркуючы па ягоных беззаганных намерах, блізкі сваяк графу Лікёру. Хто ад каго вывучыў добрыя звычаі — цяпер ужо малаважнае. Галоўнае, што граф Лікёр уносіць у Алесеў бар павеў таямнічай экзотыкі, а можна сказаць: нават набілітуе яго. Калі гэта праўда, што мастацтва змякчае звычаі, тады графа Лікёра побач з літаратурай, музыкай і скульптурай можна смела залічыць у вялікую сям’ю мастацтва.

Ён ніколі не скажа: “Адступі, дзед!”

Лікёр — гэта не прозвішча, а проста герб. Вядома, што неафіцыйны і дарма шукаць яго ў геральдычных кніжках, тым не менш прысвоены простанароддзем таксама мае сваё важкае значэнне. Хто чым ваюе, тым і пячатаецца. З грацыяй, якая заслугоўвае лепшага месца і часу, граф Лікёр пераступае Алесевы парогі. Часу, у які прыходзіцца жыць, чалавек, так сказаць, не выбірае, а калі ён інтэлігентны і добра выхаваны, месца не мае тут вялікага значэння.

Граф Лікёр кіруецца ў той бок, дзе паэт Пеця перажоўвае свой унутраны і вонкавы свет, час ад часу півам папіваючы больш жылістыя кавалкі.

Малады чалавек, які сядзіць насупраць Пеці, ведае, што яму пара ўжо збірацца дамоў. Ёсць час балбатні і ёсць час разумнай дыскусіі. Гэты першы якраз канчаецца.

Граф садзіцца зручна, па магчымасці найдалей выцягваючы свае доўгія, худыя органы руху. Цяпер гэта ўжо не звычайныя ногі. Цяпер гэта межавыя слупы, якім даручаны гонар стаяць на варце маленькага, бо маленькага, але ўсё-такі графства. Калісьці, дарэчы, было яно значна большае. Некалькі тысяч гектараў добрай зямлі, тэкстыльная фабрыка, гандаль збожжам, друкарня. Усё было і на змарнаванне ўсё пад Ваўкавыскам засталося.

Я ніколі ў Ваўкавыску не быў, часам аднак думаю, што зямля там шматпавярховая, быццам блёкі, што акружаюць Алесеў бар. А калі не, калі звычайная яна там, як і ў кожным іншым месцы, тады колішняя Ваўкавышчына працягвалася куды далей за Мінск, за Маскву, за Пецярбург. Падсумаваўшы расказаную ўласнасць усіх графаў і не-графаў, хочаш ці не, такі вось рахунак атрымоўваецца. А з матэматыкай жартаў няма, два і два ніколі не будзе шэсць.

Расставіўшы варту, граф Лікёр дабывае люльку, тытунь, запалкі. Ён, падумае нехта, рыхтуецца закурыць. О, не! Люлька на стале — гэта сакрэтны знак Алесю. Нібы звычайны, а ўсё-такі колькі ж далікатнейшы за нахабнасць званка ці напышлівае: “Яне, парасон!” Калі на стале з’явіцца пяцідзесяціграмавая чарка мядовага лікёру — люлька, тытунь і запалкі павандруюць назад у кішэню. Сваё заданне яны сёння выканалі.

Граф Лікёр ведае пачуццё меры і парог, за якім развітваюцца памяць і забыццё, ён ніколі не пераступае. Пакуль апарожніць сваю чарку, будзе яе нюхаць, смактаць, цалаваць, аглядаць з усіх бакоў. З такой самай цярплівасцю і асцярожнасцю падыходзіць да прынады лінь, чым да белай роспачы даводзіць неспрактыкаванага рыбака. Алесь не нервуецца. Ён, так сказаць, вопытны капіталіст, ведае, што пастаянны, няхай сабе нават не надта марнатраўны кліент больш каштоўны за ўсіх аднаднёвых Рокфелераў, якім раз у год пашанцавала вырвацца з жончыных кіпцюроў ды прамантачыць ладны кус дамашняга бюджэту.

— Што там, спадар Пятро, у краіне лётнай думкі? — гэтае пытанне пачынае кожную іхнюю гутарку, а Пеця заўжды адказвае:

— Свет — гэта ілюзія.

Сёння аднак усё адбываецца інакш. Праўда, граф Лікёр, як і заўсёды, спытаў: “Што там, спадар Пятро, у краіне лётнай думкі”, аднак Пеця, замест сакраментальнага “Свет — гэта ілюзія”, узмацняе жэстам нешта зусім іншае, неспадзяванае:

— Жыццё — гаўно.

Асабліва гэтае другое слова і калечыць далікатнае, арыстакратычнае вуха, аднак граф на тое ёсць граф, каб не адразу паказаць, што ў ягоным нутры адбываецца.

Лінь-Лікёр далікатна падымае мядовую прынаду, аглядае яе пад святло. Няма куды спяшацца, няхай Пеця памаўчыць, абдумаецца ды сам скажа, чаму на ягонай біржы жыцця наступіў такі гвалтоўны крах.

Пеця, быццам здагадваючыся чаго ад яго чакаюць, пачынае расказваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Фірма»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Фірма» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Чарняўскі - Страла Расамахі
Міхась Чарняўскі
Джон Гришэм - Фірма
Джон Гришэм
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Фірма»

Обсуждение, отзывы о книге «Фірма» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x