Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Абурэнне, шкадаванне, папрок — усё адбілася на Верыным твары, але ў добрай душы пераважыла, мусіць, шкадаванне. Вера паднялася, выйшла на кухню, вярнулася са шклянкаю вады, падала Тані.

— Але я не хачу піць,— сказала Таня.

Вера выпіла сама, уздыхнула, пакруціла галавою, спытала:

— I што ты думаеш рабіць?

Таня развяла рукамі.

— Не ведаю, вось прыйшла да цябе параіцца... Можа, пакладзеш у сваю бальніцу?

Таня бачыла, што Веру ўразіла яе прызнанне, разумела Таня і тое, што сяброўка цяпер хоча аднаго — памагчы ёй, як зможа і чым зможа.

— У бальніцу я цябе магу пакласці,— сказала Вера, круцячы ў руках шклянку з рэшткамі вады.— Але ты падумай...

— А што думаць, што думаць! — горача загаварыла Таня.— Каб людзі пальцамі тыкалі — без мужа нарадзіла!

Вера так махнула рукою, што рэшткі вады са шклянкі выплеснуліся на падлогу.

— Гэта глупства, мяшчанства, мы жывём не ў сярэднія вякі, цяпер шмат такіх, і жанчын гэтых паважаюць, ніхто іх не асуджае!

— А само дзіця? Ці маю я права, ці не асудзіць яно мяне потым?

Таня ставіла перад Верай пытанні, якімі перамучылася сама — што скажа Вера, а значыцца, і людзі.

— Дзіця? — Вера задумалася.— Ну, ты дасі яму жыццё... Можа, яно будзе нялёгкае, як кожнае чалавечае жыццё... Але яно ўзбагаціць свет...

— Філосаф! — засмяялася Таня. Яна магла смяяцца і здзівілася таму.

— Падумай, Таня...

Яны некалькі хвілін маўчалі, Вера паглядзела на пустую шклянку, што дасюль трымала ў руцэ, паставіла на стол. На кухні нешта зашыпела, і яна выбегла, загрукала там начыннем, вярнулася з ручніком на плячы.

— Можа, ты есці хочаш, у мяне рыба смажаная.

— Не, дзякуй,— пакруціла галавою Таня.

Зноў нейкі час маўчалі, потым Таня сказала:

— Калі ты такая разумная, маеш адказы на ўсе пытанні, то скажы мне... Ці павінна я... Ну, расказаць таму чалавеку?

Яна перамучылася і гэтым пытаннем, і тут знаходзілася на кожнае «за» сваё «супраць», яна так заблыталася ў гэтых «за» і «супраць», што і іх павінна была вынесці на людзі.

Вера задумалася.

— Ну, каб я ведала гэтага чалавека,— пачала разважліва.

— Ведаць яго не трэба, чалавек як чалавек, прыстойны сем’янін... Будзем лічыць яго абстрактным мужчынам...

— Ну, я думаю так,— Вера пачала няўпэўнена, потым усё з большым перакананнем: — Каб ты збіралася пазбавіцца, то, відаць, можна было б і не гаварыць, а калі будзеш пакідаць, то...

Прыйшлі Верыны маці з дачкою, і маці і дачка вельмі падобныя на Веру, здавалася, вось такая будзе Вера ў старасці — ахайная сівая бабулька з добрым тварам, а такая была некалі — цыбаты падлетак з пяшчотнаю акругласцю падбародка, з мяккай ружовасцю чыстых шчок.

— Вячэра на пліце, калі астыла — падагрэйце, а я пайду з цёцяй Таняю, прайдуся,— сказала ім Вера.

Канечне, цяпер, пры дачцэ ды пры мацеры, не пагаворыш.

Лета канчалася, і хоць днямі яшчэ прыгравала сонца, вечарамі наплывалі вільготныя туманы, рабілася золка і холадна. Пахла цвіллю ад гародчыкаў, якія атулялі дамы, загаралася чырванню лазіна вінаграду, што плялася з зямлі па сцяне да балкона.

Яны гаварылі пра тое, што здарылася з Таняй, і Вера нарэшце заахала, завохкала, так здзівіла яе Таня, не чакала такога ад яе — гэта ж трэба, звязацца з жанатым мужчынам. Яна то ўшчувала Таню, то зноў угаворвала пакінуць дзіця, прыводзіла довады, якія прыводзіла сама сабе і Таня — аб адзінокай старасці, аб блізкім чалавеку, якога сама сабе павінна стварыць.

— Што б я цяпер рабіла, як бы я жыла, каб не было ў мяне Ірынкі? Не было б сэнсу жыць...

— А ці не будзе гэта эгаістычным? — пыталася Таня.— Думаць пра сябе, пра сваю старасць... Можа, лепей падумаць пра дзіця, пра яго лёс?

Вера раптам спынілася, стала насупраць Тані, замахала перад яе тварам рукамі. Здаецца, ніколі не бачыла Таня ў такім гневе заўсёды дабрадушную Веру.

— Раней трэба было думаць! Тожа мне! Разважае пра эгаізм! Што лепей для дзіцяці — каб яго забілі ці каб яно ўбачыла свет? Тожа мне!

Таня толькі міргала вачыма, прагаварыла, апраўдваючыся:

— Там жа яшчэ не дзіця, эмбрыён...

— Сама ты эмбрыён! — абняла яе Вера.

— Я падумаю,— апусціла Таня галаву.

— Думай, Таня, думай, ніколі не шкодзіць падумаць, сем разоў адмерай...

I Таня думала. Разумела — адкладваць нельга, мае значэнне кожны дзень, каб не аказалася позна,— і ўсё ніяк не магла прыняць рашэння. А над тым зачараваным колам, як стрэмка ў мазгах, у сэрцы — сказаць яму ці не сказаць... Пасля доўгіх хістанняў у той і ў другі бок вырашыла, што трэба сказаць. А можа, на вагі лягло і перацягнула жаданне ўбачыць яго яшчэ хоць раз, бо ў душы разумела — ён нічым не дапаможа, усё роўна будзе так, як вырашыць яна, сустрэча з ім прынясе толькі крыўду, ён, вядома, не ўзрадуецца такой навіне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x