Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I ўсё ж не стрымалася.

Таня ведала, што работу ён канчае ў чатыры гадзіны. Каля чатырох падышла яна да брамы клінічнай бальніцы. Паміж высокіх карпусоў па асфальтавых дарожках хадзілі хворыя ў цёплых бальнічных халатах, як белыя гускі, прабягалі сёстры, нянечкі, хадзілі там і звычайныя людзі, мусіць, адведвалі хворых. Уявіла яго ў тым далёкім ад яе свеце — у белым халаце, з марлеваю павязкаю на твары, за аперацыйным сталом. Чаго яна ўварвалася ў яго свет?.. I чаго ён уварваўся ў яе жыццё?.. Няўжо не маглі размінуцца, разысціся, столькі ў жыцці сцежак, дарог, столькі людзей на зямлі. I ўсё ж Таня адчувала — не шкадуе яна, што скрыжаваліся іх дарогі, можа, і жыць было варта для гэтай сустрэчы і для таго, што яна пакінула.

Збіраючыся сюды, спадзеючыся яго ўбачыць, Таня і апранулася, і прычасалася харашэй, і вочы падвяла. Яе часам крыўдзіла несправядлівасць — колькі непрыгожых, неахайных, ды і неразумных жанчын — шчаслівыя жонкі, маткі, і чаму іншых — і прыгожых, і не дурных — абдзяляе лёс. А яна сябе лічыла іменна такою — прыгожаю і не дурною.

У грудзях трымцела ад хвалявання — зараз ён выйдзе, яна яго ўбачыць, што ён скажа... Крыху абражала, што павінна хадзіць, чакаць яго, можа, павярнуцца ды пайсці, усё роўна гэта спатканне нічога не дасць, акрамя прыкрасці. I ўсё ж хадзіла, як прывязаная да гэтай брамы, не могучы адмовіцца ад прынятага рашэння, быццам запраграмавала сабе, як машыне, гэту задачу — сустрэцца з ім, і зараз, каб і хацела, закрэсліць праграмы не магла.

Глянула на гадзіннік — дваццаць мінут пятай. А можа, ён адразу не пойдзе дадому, можа, пойдзе рабіць свае доследы... А можа, ён у камандзіроўцы, на якім сімпозіуме — не мог ніяк вырвацца, ды нарэшце вырваўся... А можа, проста захварэў і ляжыць дома, а яна тут сноўдаецца, як дурная.

Праходзілі хвіліны, напятыя нервы павольна адпускаліся, ужо не верыла, што сустрэне яго, але не магла адарвацца ад гэтай брамы. I калі зусім страціла надзею на спатканне, убачыла знаёмую сіваватую галаву — ён ішоў энергічнаю паходкаю, без шапкі, у караткаватым шэрым плашчы, з партфелем у руцэ. Кальнула ў сэрца, аслабелі ногі. Стаяла ўбаку, каля жалезнай агароджы, глядзела, як ён ішоў цераз двор, набліжаўся да брамы. Выйшаў на вуліцу, павярнуў налева.

Таня пакіравалася за ім. Цераз некалькі крокаў дагнала, але не адважвалася гукнуць, ішла, гледзячы на яго патыліцу, на каўнер плашча, адчуваючы, якое ўсё гэта блізкае, роднае і — забароненае.

Можа, ён сам адчуў яе, бо раптам азірнуўся і спыніўся. Здзіўленне... Радасць... Таня магла пабажыцца, што была на яго твары радасць...

— Адкуль ты?

Яна глядзела на яго, нічога не адказваючы, удзячная яму за гэту радасць, яна была гатова і да халоднага позірку, і да сухога слова — дамовіліся ж болей не сустракацца.

— Я рады цябе бачыць... Ты вельмі добра выглядаеш...

I яна ўглядалася ў яго твар — нешта ў ім змянілася, няўлоўна змянілася. А можа, проста не прывыкла яго бачыць у гэтым плашчы, у гэтай кашулі з гальштукам. Божа мой, ён жа ўвесь гэты час, пакуль яна яго не бачыла, жыў на свеце, іншыя людзі сустракаліся з ім кожны дзень, і гэта для іх было звычайна.

Яны стаялі на тратуары, іх з двух бакоў абміналі людзі, зачапілі яго партфель, і ён пераклаў партфель у другую руку.

— Што ж мы стаім пасярод тратуара, давай адыдземся ўбок,— узяў ён яе за локаць.

Яны адышлі пад агароджу клінікі, за якою, у двары, раслі старыя ліпы з цёмнымі кронамі, сталі пад тыя ліпы.

Першы парыў — здзіўленне, радасць сыходзілі з яго аблічча, на іх месца прыходзіла заклапочанасць, ён ужо не вывучаў Танінага твару, некалькі разоў кінуў позіркам навокал, нібы баючыся, што яго ўбачыць нехта знаёмы.

— Як ты жывеш? — спытаў ужо, здаецца, толькі з далікатнасці, так пытаюць у чалавека, калі не вельмі і цікавяцца, як ён жыве.

Яна нічога не адказала, усім сваім жаночым інстынктам разумеючы, што калі тая, першая радасць, была і шчырая, то ён ужо перамог яе, цвярозы розум паклаў ужо шурпатую далонь на пачуцці, яго намер — больш не мець з ёю ніякіх кантактаў — застаецца нязменным, і лепш за ўсё сказаць яму, што жыве яна добра, і пайсці, пакуль не позна, пакуль не абразіў яе сваім раўнадушным холадам. Думала адно, а гаварыла ўжо другое.

— Сустрэча наша не выпадковая,— паднялася на пальчыкі, сарвала з ліпы круглы, з зубчыкамі па баках, лісток.— Я цябе чакала... Хачу з табой пагаварыць.

— Што-небудзь здарылася? — спытаў ён заклапочана.

Побач з імі шумела вуліца — ішлі людзі, з гулам праязджалі тралейбусы, з грукатам — аўтобусы, недалёка ад іх адбойным малатком збівалі асфальт з тратуара. Месца для размовы не самае лепшае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x