Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Заехаў у магазін і купіў,— нібы зразумеў ён, што магла падумаць Таня.

Яны паехалі да возера, яно ляжала, як круглае люстэрка, у аправе густой травы, у вадзе адбіваліся сіняе неба і белыя аблачынкі, можна было падумаць, што гэта выразалі кавалак неба і паклалі пасярод травы, Таня аж глянула ўгору, ці няма ў небе дзіры, але неба было цэлае.

Валюхаючыся, паехалі яны па няроўнай зямлі да вады. На беразе возера, там і там, далёка адны ад адных, ляжалі людзі. Сяргей знайшоў зручнае месца, спыніўся.

Таня за кустамі надзела купальнік, адарваўшы папяровы цэтлік, што вісеў, зачэплены за шлейку. Купальнік быў акурат, каб сама купляла, то, можа, так не ўгадала б.

Вада была чыстая, цёплая, дно цвёрдае, не ўзнімалася ад ног каламуці, як часта бывае ў азёрах. Таня акунулася і паплыла па-сабачы, як ні вучылася, не магла адолець ніякага стылю, падграбала пад сябе ваду рукамі, адпіхалася нагамі, толькі што не пляскала імі па вадзе. I ён паплыў — кролем, аж на сярэдзіну возера. Яна глядзела, як ён плыў — па-спартыўнаму, прыгожа, і думала: «Усё ён умее, ва ўсім ён таленавіты...»

Ён паплыў некуды і знік, Таня стаяла ў вадзе, азіралася, яго нідзе не было відаць. Пачала ўжо хвалявацца, ды ўбачыла белаватую яго галаву амаль на другім канцы возера. Яшчэ крыху паплёхалася і выйшла на бераг, пачала чакаць яго. Ён вяртаўся і нешта трымаў у руках. Падплыў бліжэй, і Таня ўбачыла цэлае бярэмя белых, з жоўтымі сярэдзінкамі, гарлачыкаў-лілей.

Выйшаў на бераг і паклаў кветкі да яе ног.

Яна была шчаслівая. Яна папрыгажэла, увесь час свяцілася — вачыма, усмешкаю. На рабоце заўважылі гэта. Не было чалавека, які не сказаў бы ёй: «Вы вельмі папрыгажэлі...»

Разумная Люба здагадалася:

— Ты што, закахалася?

— Ага,— прызналася Таня.

— Хто ён?

— Якая розніца... Ты яго не ведаеш...

— Ну, хоць па прафесіі хто?

— Доктар, хірург.

— Халасцяк?

— Жанаты.

Люба пакруціла галавою.

— Глядзі, дзеўка... Табе трэба нешта сур’ёзнае, нежанатага трэба, не век жа адной.

— А дзе ты возьмеш нежанатага? Нежанатыя пад Курскам, пад Сталінградам...

Люба, як ніколі сур’ёзна, сказала:

— Ты цяпер проста п’яная, глядзі, надыдзе пахмелле.

Пахмелле надышло.

Ён, як звычайна, пазваніў ёй пад вечар, а потым пад’ехаў на машыне. Яна выбегла — бяздумна шчаслівая, села ў машыну, пачала нешта вясёлае расказваць яму, ды раптам заўважыла, што твар у яго не такі, як звычайна, вельмі ўважліва сочыць ён за дарогаю, не адказвае ўсмешкаю на яе вясёлае апавяданне. I яна прыціхла, падумала: можа, нечым яго пакрыўдзіла? Толькі цяпер заўважыла, што неба нахмурылася, на ветравое шкло ўпалі тонкія касыя рысачкі дажджу. Машына, што ехала спераду, пакідала за сабою цёмныя палосы на асфальце.

— Дождж пайшоў,— сказала яна ціха.

— Ага, гэта кепска,— адказаў ён.

Можна было б вярнуцца ў горад, запрасіць яго да сябе, але прыехалі з дачы суседзі з чарапахаю — саромелася суседзяў.

Ён павёў машыну шпарчэй, неяк ліха абмінаў тых, што ехалі наперадзе. Але Тані не было страшна.

— Добра ты водзіш машыну,— сказала яму, каб пахваліць і, можа, пахвалою вывесці з панурага настрою.

— Дык я ж да машыны дзесяць гадоў на матацыкле ездзіў,— сказаў неяк нявесела.

Дождж пайшоў мацнейшы, а ён усё гнаў машыну — далей, далей ад горада. Куды, навошта, дзе знойдуць яны прыстанак, вакол мокра. Але яна прывыкла падпарадкоўвацца яму. Калі ён едзе, значыцца, так трэба.

Ён павярнуў на тую дарогу, на якую збочылі некалі, першы раз. Спыніўся на той самай паляне — гэта было іх любімае месца. Паляна цяпер была зусім іншая — блішчала абвіслае лісце арэшніку, сплюшчылі свае вянкі рамонкі, абвялі сінія званочкі — усё вакол было мокрае, шэрае. Па даху машыны барабаніў дождж, праз адчыненае бакавое шкло цягнула вільгаццю.

— Не пашанцавала,— сказаў ён.— А сёння я асабліва хацеў сонца.

— Чаму сёння?.. Асабліва?..— нядобрае прадчуванне ўжо варушылася ў ёй.

— Бо сёння наша апошняе спатканне... Заўтра прыязджае жонка з дзецьмі...

«Ну, так, што ж тут нечаканае... Усё мае свой канец»,— думала Таня, а сама адчувала, як камянеюць мышцы твару, застываюць у робленай усмешцы. Ён паглядзеў на яе, адвёў вочы.

— Мне таксама цяжка, разумееш... Але я не магу... Я не магу хлусіць жонцы, кідацца ад яе да цябе...

— Ну, так, так,— згаджалася Таня. А што яна магла яшчэ сказаць? Не кідай мяне, любі мяне, а не жонку?

— Можа, з майго боку гэта непрыстойна... У адносінах да цябе... Ну, усё, што было паміж намі... Можа, я павінен быў сябе стрымаць, даруй мне...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x