Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Прыгожая...

— Разумная...

— Харошы чалавек...

Наташка расцвітала. I ўгадвала, хто і што пра яе сказаў. Толькі раз задумалася, не магла здагадацца, хто пра яе сказаў — таленавітая. Але потым ткнула пальцам у Алу.

— Ты!

Наташкіны вочы пад вышчыпанымі броўкамі струменілі радасць, шчокі румянелі, ружовыя губкі ўсміхаліся, паказваючы роўныя белыя зубкі, і Шура не магла не пагадзіцца з Машаю, што Наташка сапраўды прыгожая. Радасць на хвіліну сышла з яе твару, калі пачула Шурыну думку. I, як ні дзіўна, угадала, што сказала гэта іменна Шура. Але адзін камарыны ўкус не мог сапсаваць настрою, не мог засціць зіхацення бліскучых прызнанняў, і Наташка, шчаслівая, апусцілася на свой табурэт.

За дзверы выправілі Алу.

I зноў пайшло тое самае:

— Разумная...

— Харошая сяброўка...

— Прыгожыя вочы...

Зноў пасыпаліся кампліменты, зноў паліўся сіроп, і Шуры зноў захацелася сказаць сваё. Сказаць нешта іншае хаця б для весялосці, для гумару, ці што, і каб не патрапляць усім, не страціць, так сказаць, самастойнасці.

— Талеркі пасля сябе мыць не любіць...

I Ала здагадалася. хто і што пра яе сказаў, і яна была задаволена сваёй атэстацыяй, толькі на Шуру кінула косы позірк.

Не, гульню гэту можна было назваць як хочаш, толькі не гульнёю ў ісціну. Дзяўчаты наперабой прыдумлялі найлепшыя словы, каб сказаць іх пра тую, што стаяла за дзвярыма. Усе былі разумныя, верныя сяброўкі, таленавітыя, у адной былі прыгожыя вочы, у другой ногі, у трэцяй валасы, у чацвёртай уся фігура. Усе былі ласкавыя, добрыя, пяшчотныя. I толькі Шура вяла сваё:

— Не мае ўласнай думкі,— сказала яна пра Таню, якая заўсёды з усімі пагаджалася.

— Любіць паспаць, абняўшыся з кніжкаю,— гэта пра Нэлку, якая клалася ў ложак з кніжкаю, быдта пачытаць, і тут жа засынала.

Нэлка блыталася, не магла ўгадаць, хто і што пра яе сказаў, і ўсе рагаталі і весяліліся, як дзеці, а можа, яны і былі яшчэ дзеці, вайна адабрала ў іх час для гульні, і яны наганялі... Набіралі тое, што страцілі.

— Цяпер ты за дзверы, твая чарга,— загадала Маша Шуры. I тая са смехам, як і ўсе да яе, пабегла ў калідор. Прыхінулася спіною да сцяны і раптам адчула, што сэрца яе забілася мацней. Аказваецца, і ёй не ўсё роўна, што скажуць, не ўсё роўна, што думаюць пра яе тыя ж Наташка, Вера, Маша...

Па калідоры нехта прайшоў з ручніком на плячы — Шура не звярнула ўвагі — хто. Нехта з ёю павітаўся, і яна адказала механічна — «добры вечар». Здавалася, надта доўга яе не клічуць, тыя, што праходзяць па калідоры, мусіць, дзівяцца — чаго гэта яна тут сценку плячмі падпірае?..

— Заходзь, сабралі ісціну,— паклікала нарэшце Маша.

Пасля цемнаватага калідора ў пакоі здалося вельмі светла — аж сляпіла вочы вялікая электрычная лямпачка без абажура. На твары дзяўчат ад яе клалася жаўтаватае святло. I блішчэлі ўсмешкі, вочы. I Шура ўсміхалася, чакаючы першых слоў. Усміхалася, як некалі, у маленстве, гуляючы ў квача альбо ў гусі-лебедзі, бо што за гульня без смеху, без весялосці.

— Лічыць сябе разумнейшаю за іншых...

Такая была першая думка.

— Ты! — паказала Шура на Алу.

— Не,— усміхалася Ала, і ўсмешка яе была не прыязная, не добрая, нешта ў ёй было ад здзеку.

— Ты,— павярнулася да Наташкі.

— Не-е...

А Маша лупянула другі раз:

— Надта шмат пра сябе думае...

Шура закруцілася ў коле, шукаючы, угадваючы, хто сказаў, а з яе зноў насміхаліся:

— Не-е...

Маша сцёбала далей:

— Кепскі чалавек...

— Задавака...

Усе смяяліся, і сама Шура смяялася, але адчувала, што смех усё больш камянее на яе абліччы, што ён ужо застыў, як маска, што яшчэ хвіліна, і смех здрадзіць ёй, уцячэ, і яна сілілася затрымаць яго, сілілася ўсміхацца, рабіць выгляд, што ўсё гэта ёй толькі смешна, што ўсё гэта гульня, усё гэта не сур’ёзна. А сама адчувала, як камянее, ледзянее ўсё ўсярэдзіне, як здушвае грудзі туга. Яна паварочвалася ад адной дзяўчыны да другой, каб угадаць, якая што пра яе сказала, а тыя толькі смяяліся і ўсё казалі:

— Не...

— Не...

I быццам кідалі, кідалі ў яе камяні.

— Шкілет...

Гэта ўжо пра тое, што яна надта худая.

— Касавокая...

Шура яшчэ ўсміхалася, а калі сказалі — касавокая — нават зарагатала. Яна вытрывала ўсе ўдары камянёў, робячы выгляд, што не крыўдзіцца на сябровак, і села на сваё месца, трымаючы, як маску, усмешку на твары і ледзь стрымліваючы слёзы, якія былі ўжо так блізка, так блізка, ужо казыталі вочы, нос.

«Ніводнага добрага слова... Усе... Усе...» — білася ў галаве, у грудзях, і плыла перад вачыма пліта з закуранымі на ёй чыгункамі, каструлямі, чайнікам, плылі, як на каруселі, ложкі, і здавалася, што іх ужо ў пакоі не шаснаццаць, а трыццаць, пяцьдзесят, сто...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x