Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяпер яна пачула гудок паравоза, але ёй было ўсё роўна, што гэта гудзе, што стукае. Яна нават не адразу зразумела, што гэта едзе цягнік. I толькі калі загуло зусім блізка, застукала амаль над галавою, яна ўсхапілася. Усхапілася і адразу ўбачыла чорны круг паравоза, які набліжаўся, грымеў і стукаў, нёсся насустрач. Паравоз з кожнаю секундаю набліжаўся, рос і рос, мацнеў грукат. Яшчэ секунда, і Веру абдало пылам, застукала, быццам у самой галаве, заляскатала, загрымела. Інстынктыўна Вера падалася назад, адхіснулася ад гэтага грукату і лязгу, але тут жа, не выпускаючы сумачкі, абхапіла сябе за плечы рукамі, быццам сама сябе трымаючы, не пускаючы ўцякаць.

«Чаго ты баішся, гэта ж адно, што табе засталося... Усё роўна цяпер няма жыцця... Няма жыцця без Косці... Няма жыцця, калі пра цябе так гавораць...»

Яна абхапіла сябе рукамі за плечы і нібы прымушала сябе ўздымацца насустрач грукату і лязгу, насустрач ветру і пылу, якія ўзнімаў цягнік. Яна зрабіла ўжо некалькі крокаў наперад. Вось яна ўжо на самым насыпе. Пралятаюць адзін за адным вагоны, угінаюцца рэйкі, круціцца пыл пад вагонамі.

«Трэба адважыцца... Гэта ж адзін толькі міг...»

Яна заплюшчыла вочы, зрабіла яшчэ крок — гарачы пыл секануў па нагах, ляскат, здаецца, ударыў па самых вушах, па галаве, і яна адхіснулася, адхіснулася і расплюшчыла вочы. Вялізны сіні вагон з белаю паскаю пасярэдзіне нёсся каля самага яе твару, на міг абарваўся, і другі вагон, такі самы, з белаю паскаю, панёсся за ім, быццам даганяючы. Дрыжала зямля, гарачы вецер з горкім пылам з пахам згарэлага вугалю біў па твары. Здаецца, Вера ўбачыла ў акне вагона нечы спалоханы твар.

Яна ўсё стаяла, трымаючы сябе рукамі за плечы, адчуваючы, як яны калоцяцца, як калоціцца яна ўся, а вагоны імчаліся, імчаліся паўз яе. Прамчаўся апошні, хістануўся на рэйках і пабег за другімі — далей, далей. Вера глядзела ўслед цягніку, як услед апошняму сябру, які пакідаў яе, уцякаў, не забраўшы з сабою. Вось ён выгнуўся на павароце, як яшчарка, загудзеў яшчэ раз.

Усё цішэй лязгат, усё далей цягнік, вось і зусім знік з вачэй, паехаў у сваю далёкую дарогу.

Набіраючы ў басаножкі жвіру, Вера пайшла па насыпе. Яна чаплялася нагамі за шпалы, некалькі разоў паслізнулася, выцяла нагу аб рэйку, але болю зусім не пачула. Яна ішла ў той бок, куды паехаў цягнік, куды толькі што зайшло сонца. У грудзях душыла, калола, не было чым дыхаць, і само сабою вырывалася:

— Гы... гы...

Яна спынілася, не выпускаючы сумачкі, прыціснула да грудзей кулакі. Ёй здалося, што яна зараз задыхнецца.

— О-о-о! — застагнала Вера.

Ногі самі павялі яе з насыпу, яна не сышла, а спаўзла пад адхон, чапляючыся рукамі за калючую траву. З хвіліну стаяла на каленях, упіраючыся рукамі ў зямлю, потым упала тварам уніз і загаласіла.

Цямнела, горад запальваў агні, яны ўспыхвалі, як свечкі на навагодняй ёлцы, і кожны з іх здаваўся вясёлым, шчаслівым. Узышоў месяц, ён быў вялізны, круглы і чырвоны, быццам толькі што ўстаў з пасцелі, дзе добра выспаўся за дзень і цяпер вось ідзе на вечаровы абход паглядзець, што робіцца ўнізе, на зямлі.

Вера ляжала на бруднай калючай траве ўніз тварам, плечы яе хадзілі ад моцнага плачу, слёзы цяклі па руках. Што рабіць, як жыць далей, Вера не ведала.

ГУЛЬНЯ

У пакоі стаяла шаснаццаць ложкаў і восем тумбачак, па адной на дваіх. Пры ложках, завешаныя прасцінамі, віселі сукенкі, паліто. Амаль што кожнай на ўвесь гардэроб хапала адной вешалкі, каторым не хапала, лічыліся багатымі.

Пры дзвярах месцілася мажная, прыземістая, абмазаная глінаю, пліта, на ёй стаялі закураныя чыгункі, каструлі, чайнік. Палілася пліта дрывамі, іх дзяўчаты дабывалі дзе маглі і як маглі. Удзень, бывала, прыглядалі, а вечарам, ідучы з заняткаў, цягнулі дошку ці бервяно, што «нядобра ляжала». Часам валаклі палена і з будаўніцтва, што вялося тут жа, вакол інтэрната. I тады ў пакоі шоргала піла, гакала сякера, а потым на пліце булькала каша, закіпаў чайнік. Іншым разам, як язычкі таго полымя, што вырывалася з камфорак, успыхвалі і невялічкія спрэчкі — каму ставіць на агонь свой чыгунок. Спрачаліся больш тыя, у каторых сукенкі і паліто не месціліся на адной вешалцы, у тых і ў чыгунок было што класці. Выручалі чаёўніцы, яны рэдка ставілі на агонь чыгункі, снедалі і вячэралі хлебам з чаем.

Чай з хлебам! Ого-го! Толькі сёлета і есць яго Шура ўволю, як адмянілі картачкі і зрабілі рэформу. А тыя гады... Лепей іх і не ўспамінаць. Ды як не ўспамінаць, як забыць — вайну, тры гады акупацыі, смерці, што давялося пабачыць сваімі вачмі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x