Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Няпраўда, гэта няпраўда,— гаварыла Вера і сама дзівілася свайму голасу. Ён быў такі слабы, як у моцна хворай, такому голасу можна і не паверыць. I Вера змоўкла. Хацела загаварыць інакш, сказаць нейкія словы, каб Косця адразу паверыў, але не магла больш сказаць нічога. Усярэдзіне нешта душыла, нешта вялізнае, цяжкае ціснула на грудзі, на галаву, на вочы.

— Ідзі адсюль, ідзі,— адвярнуўся ад яе Косця.

I Вера павярнулася, пайшла, пайшла ўніз па лесвіцы, з аднаго жыцця ў другое.

Зялёная вуліца з дашчанымі тратуарамі скора скончылася, за ёю была пустка — згарэлі ў вайну дамы. Фунтаменты зараслі травою, дзе-нідзе ўздымаліся бугаркі прысыпанай зямлёю цэглы, друзу. Цераз пустку вяла вытаптаная ў траве чорная сцежка, і Вера пайшла па гэтай сцежцы, зноў не ведаючы, куды ідзе і чаго.

Над гарызонтам вісела доўгае тонкае воблака, пераразаючы жоўты круг сонца, якое апускалася за яго. Воблака здавалася чорным пасярэдзіне і залацістым па краях. А неба — шэра-сіняе, святлейшае ў тым баку, дзе сонца, і цямнейшае там, адкуль яно даўно сышло.

Перад Вераю ківаўся твар Манькі — чырвоны, як абвараны, з доўгім, быццам злепленым з гліны, носам, з маленькімі, як у парасяці, светлымі вочкамі.

«Манька, Манька, ну што я табе зрабіла, за што ты так... Я ж прыняла цябе, як родную, за стол пасадзіла, грошай перад палучкаю не было, дык пазычыла...»

Абрыўкамі ўставала перад Вераю, як сядзелі яны ў інтэрнаце за сталом, як перажывала яна — ці ўсё добра, ці хопіць закускі, віна на кампанію. Дзяўчат было пяцёра — Вера з Манькаю ды яшчэ трое з іхняй брыгады, жылі ў адным пакоі. З хлопцаў — Косця і Васіль, Косцеў таварыш. Косця сядзеў каля яе, і рука яго ўвесь час ляжала на яе плячы, і, здаецца, нікога не бачыў Косця, акрамя яе, толькі з ёю і гаварыў. Яна бачыла, як касавурылася Манька на Косцеву руку, як касавурылася на Косцю. Веры было, можа, крыху і сорамна, што Косця так, пры ўсіх, яе абдымае, але ёй было так добра ад таго, што Косцева рука ляжала на яе плячы... Ёй хацелася, каб усім было добра, і яна гаварыла пра Маньку, што вельмі любіць яе, што Манька — лепшая яе сяброўка, хоць вялікімі сяброўкамі дома і не былі.

А тая прыехала, распусціла плётку і паехала. Пазайздросціла, што ў Веры Косця, што ў самой нікога няма, бо брыдкая... Брыдкая і злосная. I дома была языкастая, на ўсіх нагаварвала, пляла, што Шурка Бураковых ходзіць з Феньчыным мужам у каноплі, што Фенька зладзейка, іхнюю курыцу ўкрала і зварыла, што Соню Баўтрук ніякія немцы ў Германію не звозілі, што паехала сама, па добрай волі.

Пляла, пляла, нагаварвала. Вера слухала і не слухала, у адно вуха залятала, з другога вылятала. Аказваецца, вось як можна нагаварыць. Косця паверыў... I ўсе, мусіць, паверылі... Як жа ёй цяпер жыць на свеце? Ні з якімі ж немцамі яна ніколі не гуляла, яна ненавідзела немцаў, яе бацька загінуў у партызанах, сама яна насіла партызанам соль...

За пусткаю праходзіла чыгунка, яе насып крута ўзнімаўся перад Вераю, на ім бліскучымі палоскамі ляжалі жалезныя рэйкі, з-пад рэек вытыркаліся шпалы — чорныя, замасленыя. Сцежка вяла ўгору, на чыгуначны насып. Вера спынілася. Адчула, што не ўзыдзе на гэты насып, не хопіць сілы. Яна чамусьці вельмі аслабела, у яе не ставала больш сілы ісці нават па роўнаму.

Кругом нікога не было, і Вера села, села, дзе стаяла, каля самага насыпу, на сухую калючую траву.

Сонца дакранулася ўжо краем да зямлі, доўгага тонкага воблака больш не было на небе, клубіліся, разыходзіліся, як дым, лёгкія, празрыстыя, прасвечаныя наскрозь барвовым захадам, воблакі.

Ружовыя промні ляжалі на Верыных руках, у якіх яна трымала белую сумачку, на сініх басаножках, на сукенцы ў сінюю бобачку. Вера ўспомніла раптам, як сёння, збіраючыся да Косці, яна прасавала гэтую сукенку, чысціла басаножкі, доўга прычэсвалася перад люстэркам, і ёй цяпер зрабілася сорамна, быццам якраз у гэтым была яе вялікая віна.

Цераз пустку ў бок зялёнай вуліцы ішла жанчына, трымаючы за руку хлопчыка. У другой руцэ ў жанчыны была цяжкая сумка, жанчына ішла скора, а хлопчык азіраўся на сонца, якога на небе застаўся толькі вузкі краёчак. Жанчына тузала хлопчыка за руку, і тады ён бег, каб паспець за маткаю, а потым зноў азіраўся, і жанчына зноў тузала яго за руку.

Пачуўся гудок паравоза, потым лёгка задрыжала зямля, і гул, як далёкія грымоты, даляцеў да Веры. Гул мацнеў, ужо чуваць было, як звіняць рэйкі, як стукаюць, стукаюць па жалезе колы.

Вера заўсёды баялася цягнікоў, ёй заўсёды было страшна, калі вялізная жалезная аграмадзіна з грукатам, з лязгам праносілася каля яе, ёй было страшна глядзець, як круціліся вялізныя колы паравоза, як каціліся, уздымаючы пыл, колы многіх вагонаў. Калі даводзілася ісці чыгункаю і яе абганяў ці насустрач ёй нёсся цягнік, Вера заўсёды збягала з насыпу, затуляла рукамі вушы і чакала так, пакуль цягнік не праязджаў, не прамінаў, не абрываўся апошні вагон саставу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x