Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А я зноў думала пра Алаізу Пашкевіч, пра Фэлю.

I пра тыя нябачныя ніці, што звязвалі цётку і пляменніцу.

ТОСЯ

— Што ты сказаў? — не паверыла сваім вушам Тося, яна не данесла да стала кубак з чаем, уставілася ў сынаву патыліцу, які, здаецца, спакойна мазаў маслам свой кавалак хлеба.

— Мы з Інаю падалі заяву ў загс, мы з ёю пажэнімся,— паўтарыў Сяргей.

Тося не хацела верыць.

— А іначай жартаваць ты не ўмееш? — паставіла яна кубак перад сынам.

— А я сур’ёзна,— Сяргей азірнуўся на матку, і Тося зразумела, што сын не жартуе.

— Божачка,— сашчапіла яна рукі.— Які з цябе муж! Табе ж усяго дваццаць... А Іна... Калі ты і праўда зрабіў такое глупства, то зараз жа забяры заяву з загса назад!

Сяргей адсёрбнуў з кубка чаю.

— Забяры... Скажаш... На пасмешышча?.. Я думаў, што рабіў...

Тося яшчэ не магла паверыць, што гэта размова ідзе сур’ёзна, што сын і праўда збіраецца жаніцца, яе хлапчук, якога яна зусім нядаўна купала ў ванначцы, вадзіла за ручку ў школу.

— Ён думаў, вы чуеце, ён думаў! — клікала сабе некага ў сведкі, у саюзнікі Тося.— Табе яшчэ вучыцца трэба, а не жаніцца! Ён падумаў!..

— Вучыцца, не вучыцца... Цяпер простыя рабочыя больш зарабляюць... Важна, каб галава была на плячах,— адказаў Сяргей.

Ён піў чай, кусаючы хлеб з маслам, яго доўгія рукі, абцягненыя рукавамі светлай кашулі, упіраліся локцямі ў стол, валасы, яшчэ вільготныя пасля ўмывання, былі акуратна зачэсаны ўгору, твар свежы і ружовы, яшчэ мала чапаны брытваю.

— Вы толькі паслухайце, толькі паслухайце, які ён разумны! А што б ты рабіў, такі разумны, каб матка не прыстроіла цябе на кінастудыю? У магазін пайшоў бы, грузчыкам? Рабочым, якія шмат зарабляюць?

— А што, і гэта работа,— паціснуў плячыма Сяргей.

Тося задыхнулася, да грудзей падступіла столькі крыўды, столькі гневу, што яна не ведала — з чаго пачаць, што сказаць, каб абрынуць на сына гэтыя гнеў і крыўду. Сказаць яму, што яна, матка, не пра сябе думае, што хоча, каб яму, сыну, было лепей, што яна жыла толькі для яго і так хацелася ёй, каб сын скончыў інстытут, а ён цяпер во як — нават парады ў яе не папытаўся, падаў заяву ў загс, і ўсё, а найбольш, найбольш... Божачка, каб жа гэта Іна нешта значыла, была прыгожая, з добрай сям’і, а то... I што ён у ёй знайшоў, чым яна яго прысушыла, такі-та хлопец — і высокі, і прыгожы, і, здаецца, не дурны... I Тося кінула сыну тое, што магло найбольш дапячы:

— Дык ты, сынок, калі жаніцца надумаў, то хіба лепшай не знайшоў? Яе ж у двары ўсе макака дражняць!

Думала раззлаваць Сяргея, але ён і вухам не павёў.

— Дражнілі, калі малая была... Мяне таксама дражнілі — Лыга, дык што?

— Цябе дражнілі Лыга, бо ты малы слова Рыга не мог вымавіць, казаў Лыга, а яе дражнілі, бо брыдкая, яна і цяпер брыдкая, і цяпер макака!

Сказала і адчула пад сэрцам халадок — зараз Сяргей узарвецца, нагрубіць.

Але Сяргей змоўчаў, пайшоў з кухні ў калідор, пачаў апранацца.

— Дык прымі да ведама... Заяву я назад забіраць не буду,— выйшаў, мацней, чым звычайна, стукнуўшы дзвярыма.

Гэты стук як прайшоў праз Тосіна сэрца, села на зэдлік у кухні, здалося, зрушыліся сцены, зрушыўся свет, адбылося непапраўнае. Такое адчуванне бяды і непапраўнасці было хіба тады, калі так недарэчна, так трагічна загінуў муж — ехаў з сябрамі на рыбалку і на іх машыну наскочыў п’яны шафёр самазвала.

Тады і Тосі не хацелася жыць, хацелася абрынуцца ў тую чорную пашчу магілы, што забірала мужа. Утрымаў на гэтым свеце хіба сын. Ведала — трэба гадаваць.

I выгадавала. Сын заўсёды быў добра дагледжаны — у чыстай кашульцы, у харошым гарнітурчыку, у начышчаных чаравіках. Някепска скончыў дзесяцігодку, але ў інстытут, на вялікі Тосін жаль, не трапіў, не хапіла балаў, і яна ўладзіла яго асістэнтам аператара на кінастудыю, дзе сама ўжо дваццаць год працуе краўчыхаю ў пашывачным цэху. Работа асістэнта аператара не вельмі важная — атрымай плёнку, здай плёнку, пастаў апарат сюды, занясі туды, уключы лямпу, патушы лямпу, але ўсё-такі кінастудыя, і асістэнт аператара, не сорамна сказаць, дзе і кім працуе, ды гэта ж работа і не назаўсёды, праз які год зноў падасца ў інстытут, можа, і ў кінематаграфічны.

I раптам — адным махам, адным ударам разбіць усе матчыны спадзяванні — жаніцца. Не, міленькі, нічога ў цябе не выйдзе, я з вамі яшчэ паваюю, выб’ю, сынок, дурасць з твае галавы...

Тося паднялася з зэдліка — у грудзях усё яшчэ дрыжала — ад таго стуку дзвярыма, ад усёй гэтай дурной раніцы, але трэба было ўзяць сябе ў рукі, нельга раскісаць!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x