Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікі голуб: апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі голуб: апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу В. Адамчыка ўвайшлі апавяданні апошніх год. Тут і «Дзікі голуб» — апавяданне пра чалавечую дабрату, навела «Пагарэльцы» — пра мацерыну памяць аб сваім дзіцяці, што забілі ў вайну, тут і замалёўка «Хата» — пра сённяшні дзень вёскі, пра тыя змены, якія адбываюцца ў ёй апошнім часам.

Дзікі голуб: апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі голуб: апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Во, паглядзі, дзед,— я расшчапіў руку, паказваючы на далоні тыя два злоты.

Дзед выцягнуў шыю, аж схаваўся ў яго зарослы сівою шчацінай кадык.

— Грошы,— сказаў я, не паверыўшы, што дзед бачыць сам.

— Го, і проўда ж,— ён узяў адзін злоты з мае далоні.— А дзе ж ты ўзёў?

— Знайшоў вунь на дарозе... У хустачку ўкручаныя былі...— і мне тут раптоўна ўспомнілася, што ў дзеда гэтаксама былі завязаныя ў хустачку грошы.

Дзед насупіўся і пачаў абмацваць свае кішэні.

— Дзед, а гэта не твае? — спытаў я, чуючы, што брыдка, калі не спытаю, і баючыся, што дзед папраўдзе скажа, што гэта яго грошы.

— Не... Нашто ж мне... Вам будавацца трэба,— дзед выняў з кішэні баначку ад ваксы, у якой быў трут.— Нясі дадому, глядзі толькі не згубі.

Я, падскокваючы, пабег заварочваць ад капусты карову: яна, усунуўшы між дроту галаву, там, дзе раз’ехаліся лазовыя дубцы, скубла, дастаючы з гарода, траву. Убачыўшы мяне, тыцнулася назад, зачапілася рогам за дрот і закруціла галавою.

Я падняў драціну, карова задам адышлася ад гарода і, махаючы назад галавою, каб сагнаць са спіны чырвоных ад крыві мух і сівых, з блішчастымі зеленаватымі вачыма слепакоў, завярнула на скрыжаванне. Потым падняла галаву і, трасучы вушамі, прыпусцілася бягом, нібыта дома ў яе асталося цяля. Я не пераймаў — ведаў, што яна бяжыць да радзюжкі з зеллем.

Вяроўка раскруцілася ў яе на рагах і цягнулася па зямлі, карова наступала на яе і, згінаючы галаву, спатыкалася.

— Чаго ж так рана? — спытала маці, стоячы каля гумна і трымаючы пад фартухом рукі: яна, мусіць, здалёку яшчэ на дарозе ўбачыла карову і выйшла страчаць мяне.— Ды каб хоць вяроўку закруціў.

Вяроўка ўлезла карове ў капыт, і яна ішла як стрыножаная.

— Можа ізноў Лявося паздзекавалася? — спытала, смеючыся, маці.

Лявося — гэта была перастарэлая дзеўка з нашае вёскі. Яна жыла з хвораю на сухоты сястрою і ўсю мужчынскую работу дома рабіла сама: сама касіла, арала, і гэтак, як мужчына, стоячы на возе і круцячы над галавою лейцамі, падганяла каня, калі ехала на поле, і гэтак хадзіла, як мужчыны, шырока расстаўляючы ногі і размахваючы рукамі.

Лявосіна поле было тут, у Азярышчы, за дзедавым хутарам.

Аднаго разу яна, варочаючыся з ворыва, ішла астаўшыся трохі ззаду каня; ён, мусіць, ведаў дарогу ў вёску сам, цягнуў павалены плуг, што пакідаў шырокі след ад сашніка і ручкі.

— Госці да вас прыехалі,— сказала Лявося, калі я параўняўся з ёю.— Маці наказала, каб і ты дадому гнаў.

— Якія госці?

— Вунь з Навасёлак.

Праўда, да нас з Навасёлак прыходзіла цётка Ядвіся, стрыечная мацерына сястра, прыносячы іншы раз на лякарства бутэльку мёду. Бутэлька потым стаяла ў шкапчыку ў сенях, у ёй сядзеў шыпулёк, яго можна было выцягнуць і аблізаць.

Я любіў цётку Ядвісю — яна брала мяне на калені, гладзіла па галаве і ўсё гаварыла да мацеры: «О, каб мне бог даў такога хлопчыка». Цётка Ядвіся была замужам за ўдаўцом, яна гадавала чужых дзяцей, сваіх у яе не было.

— Хто ж там у вас у Навасёлках ёсцяка? — спытала Лявося.

— Цётка Ядвіся.

— Во, яна, мусіць, і прыехала,— Лявося шлёгнула пугай па калматым спарышніку, што заглушыў дарогу, і пайшла даганяць каня — ён пераходзіў ужо шашу.

Я, рады, што не трэба будзе пасвіць карову, пераняў яе і патурыў дадому, неяк і забыўшыся пра тое, што Лявося едзе з ворыва і што яна не бачыла ні мае маці, ні цёткі Ядвісі, што з дому ж іду я.

Маці спярша сварылася, а потым, заплакаўшы, пайшла да Лявосі ў хату, заплакаў і я, жанучы назад у Азярышча карову. Плакаў ад жалю, што не прыйшла цётка Ядвіся, і ад брыдкасці і крыўды, што з мяне пасмяяліся.

— Дык чаго ж маўчыш? Можа ізноў паслухаў крывой Лявосі? — пытаецца маці і, падышоўшы да каровы, чухае ёй паміж рог, каб не ўцякала, каб было як дастаць вяроўку, што ўелася ў капыт і не дае ступіць.

— Во, грошы знайшоў,— расшчэмліваючы кулак, кажу я.

Маці закручвае вяроўку карове за рогі, лёгка б’е яе па шыі, заварочваючы на падворак, каб пахадзіла каля плота, і, прыжмурыўшы адно вока, глядзіць на мяне:

— Якія грошы?

— Жалезныя... Во, два злоты.

— Ах, ліха, і праўда ж,— твар у маці мяняецца, яснее. Яна бярэ грошы, круціць іх у пальцах, яшчэ ўсё не верачы, што гэта праўдзівыя грошы, а потым пільна цікуе на мяне.— А не ўкраў нідзе?

— На дарозе знайшоў. Каля дзедавага гарода.

Дома толькі і гутарка пра гэтыя два злоты.

— Узаўтра здору куплю,— кажа бацька. У нас няма затаўкі: і зацірка, і булён — усё на малацэ, і нават хлеб мы крышым у малако — робім хармушку.— Памахай молатам аб гэтым малацэ. Яно мне аж смярдзіць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x