Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікі голуб: апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі голуб: апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу В. Адамчыка ўвайшлі апавяданні апошніх год. Тут і «Дзікі голуб» — апавяданне пра чалавечую дабрату, навела «Пагарэльцы» — пра мацерыну памяць аб сваім дзіцяці, што забілі ў вайну, тут і замалёўка «Хата» — пра сённяшні дзень вёскі, пра тыя змены, якія адбываюцца ў ёй апошнім часам.

Дзікі голуб: апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі голуб: апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А калі ж, дзядзька Іван, жаніцца будзяце?

Хітрэйшы за ўсіх, жулікаваты, зацягваючыся папяросай і плюшчачы вока, нібы ад дыму, хітра падхвальвае тую кабету.

— Ладная баба, ніц сабе... Я ж бачыў, як быў у мястэчку. Маладая яшчэ.

Астатнія аж кусаюць губу, каб не засмяяцца.

Я ведаю, што ніхто з іх не бачыў тае кабеты, што недзе ў мястэчку ў свінабоя за служанку. Але дзед рады пагаварыць пра яе, і ён гаворыць з пастухамі, як са сталымі:

— Кажаш, маладая?.. А нашто ж мне стоптаны лапаць... Зубы гострыя, як у зайца. Дужая яшчэ кабета.

— Зубы то ёсць,— ужо не ўтрываўшы, хітра ўсміхаецца той самы жулікаваты пастух.— Толькі яна можа на ваш хутар ды на грошы гоніцца?

— I грошай у мяне досіць для абоіх,— кажа дзед, і я дзіўлюся, што ў яго нешта яшчэ ёсць звыш тых двух жалезных злотых, якія ён носіць, завязаўшы ў хустачку.

— А хіба ж я дурны, каб не распазнаць. Некалі, брат, купляючы карову, за цыцку не чапоў — і так бачыў, колькі малака дае. А каб ужо бабы не распазноў.

Сватаецца дзед да свінабоевай служанкі даўно: кожнае нядзелі, узяўшы пад паху чорны парасон з жоўтаю, загнутаю на канцы ў баранак ручкаю і блішчастым ланцужком, ён ідзе на «вакзал» — у мястэчка, ідзе прыбраны ў чорны, ужо добра падношаны, з дзвюма латкамі на портках ззаду, з закручанымі кляпамі гарнітур, у белую з жаўтаватымі палоскамі рубашку, з касцяным прыстаўным каўнерыкам, які пад худым і нявыбрытым кадыком сцягвае блішчасты ланцужок з перламутравымі гузічкамі, што адліваюць сінім, як ракавіна, калі яе дастанеш з вады. Толькі кепка ў дзеда не па фасону — суконная, злінялая, выцертая да рубцоў, ды яшчэ кругом ззаду з акладкай — зімовая; у мароз гэтую акладку можна адвярнуць, каб было цяплей у карак і вушы.

Адтуль, з «вакзала», дзед варочаецца пасля полудня. Гаворыць сам з сабою і махае рукой.

А часам, бывае, я чую яшчэ здалёк, як ён спявае, вядзе, як бабы на хрэсьбінах, адну і тую ж песню:

Капоў, капоў крынічаньку —
Вады не дастоў.
Любіў, любіў харошую,
Ды благую ўзёў.

Суконную кепку і пінжак дзед трымае ў руцэ.

Ён ідзе, астаўшыся ў камізэльцы. Чаравікі і калошы порткаў аж да калень у яго сівыя ад пылу.

Дзед падыходзіць бліжай і кліча мяне рукою:

— Ідзі сюды, Чэзік, ідзі.

А потым бярэ за каўнер свой пінжак, паднімае вышай, круціць, шукаючы кішэнь, і вымае ружовага «чалавечка».

— Бяры, не саромейся!

Я бяру гэты падфарбованы пернік.

— Во, брат, прывяду я сабе кабету, будзе табе баба. Як ты, брат?..

За кожным словам дзед гаворыць «брат» і заплюшчвае вочы — гэтак заўсёды, калі вып’е.

Я маўчу, успомніўшы, што дома бацька смяецца з мацеры, што дзед нешта дурное ўдурбаў сабе ў галаву, што адною нагою стаіць над ямаю, а яшчэ жаніцца збіраецца, што цалюткай радні брыдка перад чужымі людзьмі. Маці злуе тады на бацьку і крычыць, што і сам ён не лепшы за дзеда: «Ён хоць стары, але ўмее і хату зрабіць, і печ складзе, а ты ні да чога не здатны.— Маці пачынае крывіцца, шморгае носам і выціраецца хвартухом.— Во дзерава гніе, каб узяў ды рабіў хату. Няўжо і звекаваць думаеш у гэтай падпаветцы?» — і ў мацеры па сухой шчацэ коціца сляза, пакідаючы мокры шнар.

Мы жывём у падпаветцы, у якой бацька выразаў невялікае, на чатыры балонкі, акенца, паклаў столь, зрабіў печ, выбіў гліняны ток,— але якая гэта хата, і мы хочам зрабіць, як маці кажа, людскую. У гародчыку ўжо ляжыць, складзена на тоўстыя друкі, каб не гніло ад зямлі, дзерава, пад якое лазяць нясціся нашыя куры. Маці, знайшоўшы дзе які кій, выпорвае, ганяе іх адтуль і, спомніўшы зноў, што не будуецца хата, кляне бацьку.

— А во, глядзі, брат, што кабета дала,— дзед дастае з кішэні скручаны пасак паперы з выразанымі зубкамі і намалёванымі кветкамі.— Бардзюр,— кажа дзед і раскручвае трохі гэты скрутак, што падобны да шляка з карункамі, які прышываюць кабеты сабе да фартухоў і сподніх спадніц.— На бяры,— дзед зноў скручвае гэта бардзюр.— Мне нашто? Вам у новую хату... Купіце шпалераў і кругом сцяны пад столлю гэты шляк прыбіце.

Я, здаецца, бачыў у некага такі шляк, толькі ён быў прыбіты не да сцяны, а да бэлек. Гэта ў тых хатах, у каго ёсць дзяўчаты, там яшчэ і над вокнамі вешаюць чырвоную ці зялёную паперу з выразанымі зубкамі і кветачкамі. А мы толькі на свята падтыкаем пад бэлькі сырыя яловыя лапкі ды сыплем каля парога пасечаны аер.

I я ўжо бачу новую хату з падлогаю, па якой, мусіць, добра хадзіць босым, не то што па нашым току: з яго за ногі бярэцца пясок, а там, дзе стаяць чыгуны, цэбры, дзе разліваецца вада, яшчэ і гразь, слізкая, чорная — уступіш у яе, і гадка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x