Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікі голуб: апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі голуб: апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу В. Адамчыка ўвайшлі апавяданні апошніх год. Тут і «Дзікі голуб» — апавяданне пра чалавечую дабрату, навела «Пагарэльцы» — пра мацерыну памяць аб сваім дзіцяці, што забілі ў вайну, тут і замалёўка «Хата» — пра сённяшні дзень вёскі, пра тыя змены, якія адбываюцца ў ёй апошнім часам.

Дзікі голуб: апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі голуб: апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У хаце з падлогай хораша, ды калі яшчэ паставіць вазонаў, павесіць на вокны чырвоную паперу, павыразаўшы ў ёй ножніцамі кветачкі і зубкі, ды кругом сцяны пад столлю наклеіць гэты бардзюр...

— Нясі, нясі дадому, брат,— дзед кладзе на галаву сваю суконную кепку з акладкаю і ідзе дадому, няцвёрда ступаючы трохі падагнутымі ў каленях нагамі. Адышоўшыся, пачынае спяваць:

Капоў, капоў крынічаньку —
Вады не дастоў.

Ён смешны ў гэтай суконнай кепцы з акладкаю, у камізэльцы — чорнай спераду і шэрай, як залатанай вялікім лапікам, на спіне. Ззаду камізэльку сцягвае за два чорныя хвосцікі ржавая, з аблупленаю фарбаю бляшка. Камізэлька сабралася ў фалды, і шырокія ў паясніцы порткі, якія дзед туга падперазаў вузкаю, дзе паабразанаю брытвай, папругай, таксама сабраліся ў фалды.

Бабы, што варочаюцца з кірмашу, убачыўшы, як дзед пачынае тупаць нагамі, паднімаючы на дарозе пухкі горкі пыл, і трасці белымі локцямі, рагочуць і паказваюць адна адной:

— Глядзі, глядзі!.. А кажуць, што не да танцу абадранцу.

Цяпер ратамцы ўжо не ходзяць цераз дзедава поле, ідуць дарогаю: выкапаная ўпоперак сцежкі яма ды яшчэ тычкі з пучкамі саломы, панавязванай на іх, што дзед паставіў у канцы поля, усё ж памаглі.

Ратамцам цяпер бяда: за дзедаваю хатаю, дзе дарога перасякае клін балотца, заўсёды пасля дажджу стаіць глыбокая, аж па самыя восі лужына. На ёй, як на завоінцы, плаваюць чорненькія казюркі. А калі лужыну разаб’юць калясьмі, перамяшаюць торф з вадою, яна робіцца густая, як жытняя зацірка. У суш гэтая чорная зацірка яшчэ больш гусне і зацягваецца плеўкаю. Плеўка падсыхае, скручваецца, што тонкае сала на гарачай патэльні, і пераціраецца ў прах. У лагчынцы астаецца пухкі, як вальцованая мука, пыл. Покуль зноў не пойдзе дождж і пыл не перамяшаецца ў рэдкую чорную зацірку, яна ліпне да колаў і абвальваецца чорнымі камякамі далёка на дарозе.

Каб абысці гэтую гразь, ратамскія бабы лезуць пад дрот, якім дзед абгарадзіў свой гарод, і ідуць разораю між высокіх град, дзе ў выціснутых кулаком ямках сядзіць капусная расада, трымаючы на сівавата-зялёных, нібы тлустых, лістах скалкі вады.

Між трох столак дроту дзед насаджвае лазовых дубцоў — густа, нібы выплятае пляцень. Гэтая лаза нават пачынае прымацца — пускае зялёныя пасынкі.

Тады ратамскія бабы ходзяць на другі бок лужыны, па дзедавай сенажаці. Хоць якая там у дзеда сенажаць — адно куп’ё, ці, як ён кажа, купешкі. Меншыя купешкі дзед таўчэ, убівае ў грунт трамбоўкаю — таўставатым паленам з драўлянаю ручкаю на канцы. Большыя зразае лапатаю і носіць да лужыны, выкладае тут мяжу — вузкую грэблю, каб было як прайсці ратамскім бабам.

На сенажаць з кароваю мяне дзед не пускае, і я пасу сваю Чарнавуху, прывязаўшы ёй за рогі вяроўку, на дарозе, усыпанай белымі галоўкамі дзяцеліны. Нізка над дарогаю снуе ластаўка, а потым, затрапятаўшыся над лужынаю, садзіцца каля вады, бярэ ў дзюбу гразі і ляціць на дзедаў хутар — там у гумне, высока пад самаю кладкаю, дзе кроква сыходзіцца з латаю, яна лепіць сваё гняздо. Можна нават пазнаць, колькі яна зрабіла за дзень, бо край гнязда чорны — яшчэ не паспела высахнуць гразь.

Тут пры дарозе, каля нізкага ялаўцовага куста, дзе расце зялёны мох з малюсенькімі каўпачкамі на карычняватых тычачках, грэюцца яшчарыцы. Яны шыюцца ў куст, недзе ў нору, шапочучы сухою травою, калі падыдзеш блізка.

Аднаго разу, забыўшыся, што тым, чым біў яшчарыцу, нельга біць карову, бо не будзе даваць малака, я парнуў пужальнам у сухую траву, куды мільгануў шары хвост. Яшчарыца выскачыла на другі бок ялаўцовага куста і вёртка пабегла па сухім сушніку. Дагнаўшы, я зноў тыцнуў у яе пужальнам. Хвост у яшчарыцы адваліўся, варушачыся і выкручваючыся, як жывы, а яна, кароткая, таўставатая, пашылася між купак сушніку аж на дарсгу і шмыганула ў аброслую травою каляіну. Я нагнуўся шукаць яшчарыцу і ўбачыў хустачку: у яе было завязана нешта круглае, як жалезныя грошы.

Падняўшы хустачку, я ўчуў, што ў руцэ нешта Еажыць, і ўжо з нейкай радасцю, што працінала ўсяго мяне, развязаў яе — у хустачцы ляжалі два жалезныя злоты. На рэшцы стаяла лічба адзін, з другога боку быў арол з каронай на галаве і разяўленай дзюбай, падобны да пеўня, што ўзляцеў на жэрдку і растапырыў крылле, каб заспяваць.

Я закруціў карове на рогі вяроўку і пабег да дзеда. Ён сядзеў на трамбоўцы, выцягнуўшы адну нагу,— даставаў з кішэні свой капшук.

— Нашто кінуў карову, вунь зараз у капусту ўваб’ецца,— дзед развязаў капшук і двума большымі пальцамі выцягнуў адтуль паперу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x