• Пожаловаться

Вячаслаў Адамчык: Дзікі голуб: апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык: Дзікі голуб: апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1972, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Дзікі голуб: апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі голуб: апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу В. Адамчыка ўвайшлі апавяданні апошніх год. Тут і «Дзікі голуб» — апавяданне пра чалавечую дабрату, навела «Пагарэльцы» — пра мацерыну памяць аб сваім дзіцяці, што забілі ў вайну, тут і замалёўка «Хата» — пра сённяшні дзень вёскі, пра тыя змены, якія адбываюцца ў ёй апошнім часам.

Вячаслаў Адамчык: другие книги автора


Кто написал Дзікі голуб: апавяданні? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дзікі голуб: апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі голуб: апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мужчыны схаваліся з вачэй, і скора там пачалі страляць — нізка, як пры самай зямлі.

З хаты выйшаў дзед, пастаяў на падворку, узіраючыся туды, дзе стралялі, і сказаў, што пойдзе ў вёску, паслухае, што робіцца на свеце.

I скора на балоце паказаліся тыя самыя мужчыны з чырвонымі стужкамі на грудзях. Двое з іх еялі, трымаючы пад пахі, таго, што надоечы зачапіўся калошаю за дрот: твар у яго быў белы і губы зрабіліся ліловыя. Ён пераступаў як не сваімі нагамі. Галава ў яго раптам звісла, шапка ляпнулася на траву падкладкаю ўверх, і ён пачаў аб’язджаць на калені. Двое ўзялі яго за рукі і, паклаўшы іх сабе на шыю, панеслі яго. Пінжак на ім падняўся ўгору, зморшчыўся на спіне ў горб, і на белай рубашцы на баку ў яго я ўбачыў чырвоную, велічынёю з шапку, пляму ад крыві.

Чацвёрты з іх, што нёс на кожным плячы па дзве вінтоўкі, падняў шапку і падбег да мяне:

— У вас каня няма? — ён паказаў галавою на дзедаву хату.

— Не, няма.

— А можа калёсы ёсць? Бачыш, чалавек памірае... Што рабіць, га? — ён кусаў ніжнюю губу, думаў.— А можа, падбяжыш у вёску, га, можа, скажаш, каб фурманку хто даў... Скажаш, каб мужчыны ішлі сюды. Скажаш, што ў асадніка на хутары палякаў шмат...

Я заняў карову і пагнаў дадому. Спускаючыся з груда, убачыў, што дарогаю з вёскі бяжыць маці. Я пазнаў яе яшчэ здалёк па выцвілай маліновай хустцы.

Перад вёскаю, каля першай хаты, стаялі, сабраўшыся, людзі: нехта, мусіць, вярнуўся з мястэчка, і ўсе, павыходзіўшы з дому, распытвалі, што робіцца там.

Убачыўшы мяне, маці спынілася каля шашы, чакала.

— А я ўся пералекацела,— загаварыла яна, калі я перагнаў цераз шашу карову.— Як сказалі, што ў Азярышчы страляюць, так у мяне ажні сэрца адарвалася. Ну, крый бог, думаю...— Яна пайшла поруч са мною, мякка ступаючы босымі нагамі па шарым сухім пяску.— А ты вот, бачыш, сам дагадаўся... Помні, сынок, калі дзе блізка страляюць, то ўцякай, каровы не глядзі... Каровы нарат не возьме, абы сам жывы быў.

— Там нейкага чалавека застрэлілі.

— Ах, ліха!

— Уланы, мусіць. Яны ехалі да асадніка, а за імі беглі нейкія людзі з мястэчка з чырвонымі стужкамі на грудзях. Там біліся. Стральба была. I гэтыя людзі вярнуліся назад і вялі пад рукі раненага. Казалі, што памірае ён. Прасілі, каб я наказаў у вёску, што трэба фурманка. I каб мужчыны ішлі туды, казалі.

— Куды ж ты, сынок, пойдзеш з голымі рукамі? Гэта ж табе не воўк, што настрашыў — і ён уцячэ.

Мужчыны з хлопцамі пабеглі ў Азярышча, калі мы з мацераю сказалі, што там ранілі чалавека і што туды клічуць на помач. А Лявося скоранька запрагла каня, стала на воз і, круцячы над галавою лейцы, пагнала каня, як гэта робяць мужчыны, калі недзе на балоце ляжыць сухое, як порах, у копах сена, а тут ужо грыміць і з поўдня ўстае, займаючы паўнеба, папяловая хмара, дыхае холадам вецер, гонячы пясок і круцячы ўгары салому — вось-вось пойдзе дождж.

Казалі, што быў там Лявосін сыновец — стрыечнага брата сын, што сядзеў у польскай турме за палітыку і цяпер вярнуўся дадому. Бегаў туды і мой бацька. Маці ўсё бедавала:

— Ці раскажаш яму — ён як малы. Падаткне дзе галаву...

Бацька вярнуўся пад вечар. На грудзях у яго была прышпілена чырвоная стужка. Маці плакала і сварылася.

— Куды ты сунешся? Яны руж’я пабралі, то начальнікамі будуць — яны граматныя. А ты, цёмны, як біў на шашы каменне, то і біцьмеш.

— Вот сціхні,— зазлаваў бацька, але адпусціўся і расказаў, што было ў Азярышчы.

Асаднікаў дом яны абкружылі, але даступіцца блізка не маглі: з гарышча пачалі страляць, там сабраліся паліцыянты з пастарунка і ўланы, што ўцякалі з граніцы. Яны ранілі яшчэ нейкага Новака з мястэчка... Але гэты будзе жыць... А Лявосін сыновец сплыў крывёю, сканаў дарогаю.

На другі дзень яшчэ раненька, яшчэ толькі ў хаце зашарэўся дзень, маці разбудзіла мяне:

— Уставай, вунь Саветы прыйшлі.

Я адкрыў вочы. На дварэ нешта моцна гуло, нібы там ламалася і з грукатам падала ў нейкую прорву зямля. У акне ўсё дрыжала і дзынкала слабка прыбітая цвічкамі шыба.

Што гэта?

— Чолгі ідуць. Што там робіцца на шашы, каб ты бачыў!

Апрануўшыся, я скоранька выбег на двор — з шашы чуваць быў моцны, аж угіналася зямля, перамяшаны з лязгатам, грукат. Выскокваючы з хат і на хаду апранаючыся, цераз чужыя падворкі беглі да шашы людзі. Я кінуўся туды. Там ужо стаяла ледзьве не ўся вёска. Мужчыны махалі шапкамі, а бабы, склаўшы на жываце рукі, моўчкі глядзелі, як ішлі, выставіўшы наперад гарматы, зялёныя, як прыхопленая марозам трава, танкі. На іх сядзелі закурэлыя ад пылу салдаты ў касках з зашпіленымі пад барадою папружкамі. Грукат ад танкаў закладваў вушы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...
Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамович
Анатоль Бароўскі: Вужык. Голуб на плячы. Дак
Вужык. Голуб на плячы. Дак
Анатоль Бароўскі
Генрых Далідовіч: Маладыя гады
Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Іван Пташнікаў: Тартак
Тартак
Іван Пташнікаў
Юры Станкевіч: Луп. Апавяданні
Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.